Беларускія немцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Стасункі беларуска-нямецкія у Катэгорыя:Беларуска-нямецкія стасункі; звычайны парадак словаў...
W (гутаркі | унёсак)
Радок 380:
 
=== Традыцыйная культура харчаваньня ===
У ежы для падрыхтоўкі шматлікіх страў выкарыстоўвалі [[шмалец]]{{Заўвага|Беларуская назва гусінага тлушчу.}}<ref name="niemcy2"/>. Традыцыйным было ўжываньне сьметанковага масла, сыру. Распаўсюджанай стравай былі [[клёцкі]]<ref name="niemcy2"/>. Як і ў беларусаў, шмат страў гатавалася з бульбы. Таксама вельмі распаўсюджанымі былі мучныя вырабы і пшанічны хлеб. [[Сасіскі]] і [[каўбасы]] лічыліся агульнанямецкімі прадуктамі. Вельмі папулярнымі было нямецкае малако й малочныя прадукты (у прыватнасьці сыр), якія лічыліся вельмі якаснымі. Акрамя таго [[Курыца (птушка)|курыны]] [[суп]] з локшынай, [[клёцкі]], [[шніцаль]], [[бульба|бульбяное]] пюрэ, [[Каўбаса|каўбасы]]. З дэсэртаў папулярны [[штрудзель]] ці [[грэнкі]]<ref>[http://velia.su/category/povolzhe Кухня российских немцев]{{ref-ru}}</ref> з [[кава]]й (ці яго імітацыяй)<ref>[http://www.proza.ru/2011/11/25/680 Кухня российских немцев сто лет назад]{{ref-ru}}</ref>. Па сьвятах часта рыхтавалі гусака з тушанай [[капуста]]й<ref>[http://www.vkoem.kz/index.php?option=com_content&view=article&id=186%3A2010-06-01-10-08-27&catid=102%3A2010-05-24-05-21-22&Itemid=103&lang=kz&107bd9f3adf30a656732e5f946a8dcab=2cfac4b2b7e54ddc00fe846c384b9667 Немцы]{{ref-ru}}</ref>.
 
Адзін з клясычных напояў — [[піва]]. У будныя дні ўжываньне [[алкаголь|алкаголю]] было непрымальным, у той час, як у выходныя й сьвяты піва было адным з самых папулярных напояў. Менавіта пад уплывам немцаў і габрэяў у Беларусі ўжывалася й іншая назва піва — ''біра'' (ад нямецкага ''Bier'' — піва).
 
[[Файл:Нямецкія каляністы.jpg|thumb|200px|Нямецкія каляністы.]]
 
=== Традыцыйны касьцюм ===
Паўсядзённай адзежай немцы практычна не адрозьніваліся ад навакольнага насельніцтва<ref name="niemcy2"/>. Выключэньне складала толькі сьвяточная ці абрадавая адзежа, якая вельмі адрозьнівалася, таму што асобныя нямецкія сем’і перасяляліся з розных рэгіёнаў Нямеччыны, дзе традыцыі па-свойму адрозьніваліся.