Алоха: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB |
д зьвязнасьць using AWB |
||
Радок 1:
[[Файл:AlohaOe1913.jpg|alt=Вокладка разьвітальнае песьні "Алоха Оэ" апошняй каралевы Гаваяў Ліліўокалані|
'''Ало́ха''' — слова [[гаваі|гавайскага]] паходжаньня з шырокім спэктрам значэньняў. Алоха выкарыстоўваецца каб выказаць пачуцьці прыхільнасьці, любові, спачуваньня, пажаданьні міру, а таксама як прывітаньне й разьвітаньне. Алоха таксама ўжываецца як мянушка штату [[Гаваі]] і як назва традыцыйнай {{Артыкул у іншым разьдзеле|Гавайская кашуля|гавайскай кашулі|en|Aloha shirt}}.
Радок 10:
Выкарыстаньне ''алоха'' для вітаньня пашырылася пасьля кантактаў гавайцаў з эўрапейцамі й амэрыканскімі місіянэрамі, якія папулярызавалі яго ўжытак ў дадатку да гавайскіх словаў ''kakahiaka'' (раніца), ''ʻauinalā'' (дзень) і ''ahiahi'' (вечар). У цяперашні час ''алоха'' ўжываецца сярод насельніцтва Гаваяў само па сабе ці ў спалучэньні з абдымкамі (зь сям’ёй і сябрамі) як унівэрсальнае вітаньне й разьвітаньне.
Таксама папулярная [[канцэпцыя]] ''дух алоха'' (Aloha spirit), што для жыхароў Гаваяў адлюстроўвае глыбейшы сэнс сьветаадчуваньня і чалавечых суадносінаў у духу добразычлівасьці, гасьціннасьці, узаемнае дапамогі й разуменьня.
Шырока вядомая песьня {{Артыкул у іншым разьдзеле|Алоха Оэ|Алоха Оэ|en|Aloha Oe}}, напісаная апошняй каралевай Гаваяў Ліліўокалані як разьвітаньне з каралеўствам пасьля захопу ўлады ўзброенымі амэрыканскімі плянтатарамі й нашчадкамі хрысьціянскіх місіянэраў у дзяржаўным перавароце [[17 студзеня]] [[1893]] году.
|