Грамадзтва: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Грамадства?oldid=1734145 |
д зьвязнасьць, артаграфія, вікіфікацыя using AWB |
||
Радок 1:
'''Грама́дзтва''' — група людзей, адрозная ад іншых груп наяўнасьцю агульных інтарэсаў, спэцыфічных адносінаў, супольных інстытутаў кіраўніцтва і культуры.
У шэрагу відаў жывых арганізмаў асобныя індывіды не валодаюць неабходнымі здольнасьцямі або ўласьцівасьцямі для забесьпячэньня свайго матэрыяльнага жыцьця (спажываньне матэрыі, назапашваньне матэрыі, узнаўленьне). Такія жывыя арганізмы ўтвараюць супольнасьці, часовыя або сталыя, для забесьпячэньня свайго матэрыяльнага жыцьця. Ёсьць супольнасьці, якія фактычна ўяўляюць адзіны арганізм: рой, мурашнік і т. д. У іх мае месца падзел паміж чальцамі супольнасьці біялягічных функцыяў. Прадстаўнікі такіх арганізмаў гінуць па-за супольнасьцю. Ёсьць часовыя супольнасьці, зграі, статкі, як правіла, асобіны вырашаюць тую або іншую праблему, не ўтвараючы трывалых сувязяў. Існуюць супольнасьці званыя [[папуляцыя]]й. Як правіла, фармуюцца на абмежаванай тэрыторыі. Агульнай
Чалавечая супольнасьць завецца соцыюмам. Характарызуецца тым, што чальцы супольнасьці займаюць вызначаную тэрыторыю, вядуць сумесную калектыўную прадукцыйную дзейнасьць. У супольнасьці мае месца разьмеркаваньне сумесна вырабленага прадукта.
== Разьвіцьцё панятку ==
У гісторыі філязофіі, сацыялягічнай і прававой думкі ўсталявалася разуменьне грамадзтва як сукупнасьці людзей, аб’яднаных у адзінае цэлае па аб’ектыўных або суб’ектыўных чыньніках. [[Геракліт]] лічыў грамадзтва адным з выяўленьняў усеагульнага розуму (лёгасу), [[Дэмакрыт]] — штучным прадуктам працяглата натуральна неабходнага разьвіцьця. [[Сакрат]] і [[Плятон]] імкнуліся адшукаць аснову грамадзтва ў думцы пра яго, ягоныя ідэі. [[Арыстотэль]] выводзіў панятак грамадзтва зь неабходнасьці зносінаў свабодных і раўнапраўных людзей. Існавалі трактоўкі грамадзтва як злучэньня многіх людзей, аб’яднаных агульнасьцю патрэб, інтарэсаў, згоднасьцю ў пытаньнях права, як лічыў [[Марк Туліюс Цыцэрон|Цыцэрон]]. Такія мысьляры, як то [[Нікалё Мак’явэльлі]], [[Томас Гобс]] бачылі ў грамадзтве сродак сацыяльнага кантролю над сутнасьцю індывіду і ягонага ўтаймаваньня. У пэрыяд буржуазных рэвалюцыяў у Заходняй Эўропе моцныя пазыцыі набылі розныя варыянты дагаворнай тэорыі
У апошняй трэці [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] атрымалі прызнаньне канцэпцыі, у якіх найважнейшым фактарам усталяваньня разнастайных сувязей паміж індывідамі і пераўтварэньняў у грамадзтве лічыцца навукова-тэхнічны прагрэс і выкліканыя ім сацыяльна-эканамічныя вынікі. Асабліва вылучаюцца тэорыі [[індустрыяльнае грамадзтва|індустрыяльнага грамадзтва]], дзе асноўнай крыніцай складанага комплексу грамадзкіх узаемасувязей паміж людзьмі выступае [[індустрыялізацыя]], прагрэс навукі і тэхналёгіяў, у прыватнасьці, стварэньне сусьветнай сыстэмы камунікацыі і ўзьнікненьне глябальнага грамадзтва. Пашыранымі сацыяльна-эканамічнымі вэрсіямі індустрыяльнага грамадзтва зьяўляюцца [[тэорыя дабрабыту]] і [[канцэпцыя]] пра «дзяржаве роскіту». Лягічным працягам тэорыі індустрыяльнага грамадзтва зьяўляюцца тэорыі [[постіндустрыяльнае грамадзтва|постіндустрыяльнага грамадзтва]] і [[інфармацыйнае грамадзтва|інфармацыйнага грамадзтва]]. Існуюць таксама канцэпцыі адкрытых і закрытых грамадзтваў.
== Глядзіце таксама ==
|