Розьніца паміж вэрсіямі «Мэрытакратыя»

д
зьвязнасьць, артаграфія using AWB
д (Typo fixing using AWB)
д (зьвязнасьць, артаграфія using AWB)
'''Раньнія азначэньні'''
 
Найбольш агульнае азначэньне мэрытакратыі канцэптуалізуе годнасьць як вымераную кампэтэнтнасьць і здольнасьць, якая, хутчэй за ўсё, вызначаецца па [[IQ]] ці з дапамогай стандартызаваных тэстаў дасягеньняў. Ва [[Урад|ўрадзе]] ці іншых адміністратыўных сыстэмах мэрытакратыя (у адміністрацыйным сэнсе) ёсьць сыстэма ўраду, ці іншага кіраваньня (напрыклад, бізнэс-кіраваньня), калі пасады і адказнасьць разьмяркоўваюцца сярод людзей у залежнасьці ад "[[Годнасьць|годнасьці]] ", а менавіта інтэлігентнасьці, прафесыйнай прыдатнасьці і адукацыі, якая вызначаецца пасродкам нейкіх ацэньваньняў ці іспытаўэкзамэнаў.
У больш агульным сэнсе мэрытакратыяй можна назваць любую форму кіраваньня, якая грунтуецца на дасягненьнях. Як «утылітарны» ці «прагматычны», слова «мэрытакратычны» таксама зь цягам часу атрымала шырокае тлумачэньне і можа выкарыстоўвацца датычна любага кіраваньня, заснаванага на перавазе адукаваных і здольных людзей.
Гэта ў нейкім сэнсе супярэчыць першапачатковаму азначэньню, наданаму гэтаму слову брытанскім палітыкам і сацыёлагам [[Майкл Янг|Майклам Янгам]] у [[1958]] годзе, па меркаваньню якога мэрытакратыя — гэта сыстэма, дзе «годнасьць вымяраецца інтэлігентнасьцю плюс дасягненьні, яе носьбіты вызначаюцца ў маладым узросьце і адбіраюцца для адпаведнай інтэнсіўнай [[Адукацыя|адукацыі]], пры тым мае месца апантанасьць падлікамі, тэстамі і іспытаміэкзамэнамі».
 
'''Этымалёгія'''
 
Нягледзячы на тое, што [[канцэпцыя]] мэрытакратыі існавала стагодзьдзямі (напрыклад, у рамках [[Канфуцыянства|канфуцыянскай філязофіі]]), само слова «мэрытакратыя» зьявілася ў [[1950-я|1950-х]]. Яно было ўжыта нямецка-амэрыканскім філёзафам [[Ханна Арэндт|Ханнай Арэндт]] у яе эссэ [http://www.instituteofideas.com/documents/PGF_Arendt_Education.pdf «Крызіс адукацыі»], якое было напісана ў [[1954]] годзе, а празь некалькі год [[тэрмін]] быў пашыраны брытанскім [[палітык]]ам і [[Сацыялёгія|сацыёлагам]] [[Майкл Янг|Майклам Янгам]] у яго сатырычнай працы [http://www.shef.ac.uk/polopoly_fs/1.155163!/file/philosophicalcritique.pdf «Пад’ём мэрытакратыі»], у якім апісваецца [[Футурызм|футурыстычнае]] грамадзтва, дзе грамадзкая пазыцыя вызначаецца каэфіцыентам інтэлекту ([[IQ]]). У кнізе такая сыстэма вынікае [[рэвалюцыя]]й, пад час якой людзі зьвяргаюць фанабэрыстую і адарваную ад народа [[эліта|эліту]]. Аналягічныя [[сюжэт]]ы выкарыстоўваліся і ў іншых літаратурных творах. Пазьней у азначэньня «мэрытакратыя» зьявіўся больш пазітыўны сэнс, які ўзялі на ўзбраеньне прыхільнікі ўсеагульнай роўнасьці магчымасьцяў. У сваёй кнізе «Постіндыстрыяльнае грамадзтва будучыні» (1973) [[Дэніял Бэл]] выказаў меркаваньне, што мэрытакратыя дазволіць зьнішчыць [[бюракратыя|бюракратыю]] і агулам зьмяніць сацыяльную пабудову грамадзтва. Падобных поглядаў прытрымліваліся і прадстаўнікі [[неакансэрватызм]]у ў заходняй сацыялёгіі ([[Зьбігнеў Бжэзінскі]]).
 
'''Гісторыя'''
 
Хаця само слова «мэрытакратыя» зьявілася не так даўно ([[1958]]г), канцэпцыя ўраду, заснаванага на стандартызаваных іспытахэкзамэнах, вядзе свае карані ад прац [[Канфуцый|Канфуцыя]] і яго пасьлядоўнікаў. Першая вядомая ў сьвеце мэрытакратыя, меркавана, была ўжыта ў [[II стагодзьдзе|II ст.]]. да нашай эры кітайскай [[Дынастыя Хань|дынастыяй Хань]], дзе ўпершыню былі прызначаны іспытыэкзамэны па дзяржаўнай службе, на якіх ацэньваліся здольнасьці [[чыноўнік]]аў. Мэрытакратыя як [[канцэпцыя]] перанеслася з [[Кітай|Кітая]] ў [[Брытанская Індыя|Брытанскую Індыю]] ў [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]], а потым патрапіла ў кантынентальную [[Эўропа|Эўропу]] і [[Злучаныя Штаты]].
Дзякуючы перакладу тэкстаў Канфуцыя пад час [[Асьветніцтва]], канцэпцыя мэрытакратыі дасягнула інтэлектуалаў Захаду, якія ўбачылі ў ёй [[альтэрнатыва|альтэрнатыву]] [[Стары Рэжым Эўропы|Старому Рэжыму Эўропы]]. У Злучаных Штатах забойства [[прэзыдэнт Гарфілд|прэзыдэнта Гарфілда]] ў [[1881]] г. падштурхнула зьмену [[Амэрыканская Сыстэма Здабычы|Амэрыканскай Сыстэмы Здабычы]] на мэрытакратыю. У [[1883]] г. быў прыняты [[акт Пэндэльтана]] (ён рэфармаваў сыстэму дзяржаўнай службы), які абумоўліваў, што дзяржаўныя пасады павінны прызначацца на падставе здольнасьцяў праз канкурэнцыю на адмысловых іспытахэкзамэнах, а не праз сувязі паміж палітыкамі ці дзякуючы палітычным перакананьням.
Найбольш распаўсюджаны прыклад мэрытакратыі на сёньняшні дзень — гэта [[Адукацыя|сыстэма адукацыі]]. [[Вышэйшая адукацыя]] ўяўляе сабой няскончаную мэрытакратычную сыстэму ацэньнваньня па розных прычынах, такіх як недахоп агульных для ўсяго сьвету стандартаў, недахоп парамэтраў (ня ўсе віды заняткаў і чалавечай дзейнасьці ахоплены), недахоп доступу (некаторыя таленавітыя людзі ніколі не атрымаюць магчымасьці ўдзельнічаць празь вялікія кошты, асабліва ў [[краіны трэцяга сьвету|краінах трэцяга сьвету]]). Тым неня менш пры адсутнасьці больш дасканалых мэтадаў, адукацыйная сыстэма мае шмат рыс, агульных з мэрытакратычным скрынінгам. Аднак па асобку адукацыя ня можа выбудаваць эфэктыўнай і поўнавартаснай сыстэмы, так як мэрытакратыя аўтаматычна павінна адмаўляць уплыў аўтарытэтаў, з чым адукацыйная сыстэма адна ня здолее справіцца.
 
'''Рэалізацыя'''
 
На думку шэрагу дасьледчыкаў, [[Кітай]] у некаторыя пэрыяды гісторыі быў блізкі да рэалізацыі мэрытакратычнай сыстэмы. Так, нават пад час панаваньня [[дынастыя Сунь|дынастыі Сунь]] шырока выкарыстоўвалася трохузроўневая сыстэма іспытаўэкзамэнаў ([[кэцзюй]]), з дапамогай якой на ролю кіраўнікоў адбіраліся прэтэндэнты, якія лепш за іншых разумелі [[мастацтва]], [[канфуцыянства]] і адміністратыўная праблемы.
У [[ЗША]] распаўсюджана меркаваньне, што прынцып мэрытакратыі там ўжо зьдзейсьнены, і таму асабістыя дасягненьні амэрыканцаў залежаць толькі ад здольнасьцяў, працавітасьці і жыцьцёвых поглядаў. Аднак крытыкі зьвяртаюць увагу на тое, што, як і раней, вялікую ролю маюць спадчына, сацыяльныя і культурныя перавагі, аб’ектыўныя магчымасьці на рынку працы і індывідуальнага прадпрымальніцтва, удача, доступ да якаснай адукацыі і [[дыскрымінацыя]].
У [[Радэзія|Радэзіі]] да [[1979]] году існаваў маёмасны цэнз і адукацыйны цэнз, дзякуючы якім чорная большасьць гэтай [[афрыка]]нскай краіны была амаль што цалкам адасоблена ад удзелу ў [[Выбары|выбарах]] (зрэшты, варта адзначыць, што частка белага насельніцтва [[Радэзія|Радэзіі]], якія не праходзілі па гэтых цэнзах, таксама была адасоблена ад удзелу ў выбарах). [[Ян Сьміт]], былы [[прэм’ер-міністр]] [[Радэзія|Радэзіі]], у сваіх мэмуарах наўпрост называў сыстэму, якая склалася ў тыя гады, мэрытакратыяй.
13 279

зьменаў