Міндоўг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Сужэнцы, афармленьне
Радок 24:
| Каралеўскі гімн =
| Каралеўскі дэвіз =
| Сужэнец = {{Просты сьпіс|
*NN (дачка Ізяслава Наўгародзкага, кан 1220 - пач. 1230-х г.)
*[[Марта (жонка Міндоўга)|Марта]] (1251 — каля 1262)
*NN (сястра Марты, 1262-1263)<ref>[[Аляксей Шаланда]]. Паходжанне і лёс роду Міндоўга = The Origin and the destiny of Mindoŭh gens // «Герольд Litherland». №1—2 (9—10).  — Горадня, 2003.  — С. 3—9. [http://kamunikat.org/download.php?item=13634-1.pdf&pubref=13634]</ref>}}
| Бацька =
| Маці =
| Сайт =
}}
'''Міндо́ўг''' ({{Мова-la|Mindowe<ref>Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях = Mindowe, rex Lithowiae, in litteris et testimonies / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад., пер. на бел. мову, камэнт. [[Алесь Жлутка|А. Жлуткі]]. — Мінск: Тэхналогія, 2005.</ref>}}; [[1195]]? або каля [[1200]]<ref>Mindoŭh // {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)|к}} P. 155.</ref> — [[1263]] ці [[1264]]) — заснавальнік<ref>[[Вячаслаў Насевіч]]. Міндоўг // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 312</ref> і першы [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|гаспадар]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ([[1248]]<ref>{{Літаратура/зноска|Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к1998|Краўцэвіч|184}} С. 184.</ref>—[[1253]]), першы і апошні кароль Літвы ([[1253]]—[[1260]]). Імаверна, сын [[Рынгольд]]а (сучасная навука лічыць яго мітычнай асобай<ref>{{Літаратура/зноска|Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к1998|Краўцэвіч|40}} С. 40.</ref>). Іншыя гіпотэзы высоўваюць мажлівасьць таго, што Міндоўг зьяўляўся сынам [[Даўгерд]]а, аднаго з чальцоў княскага роду летапіснае Літвы<ref name=nasievich>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 28|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>.
 
Узначаліў абарону жыцьцёвай прасторы балта-славянскага сымбіёзу (палітычнага хаўрусу) на [[Панямоньне|Панямоньні]]<ref>{{Літаратура/зноска|Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к1998|Краўцэвіч|175}} С. 175.</ref>, утварэньне якога выклікала ваенная пагроза звонку<ref>{{Літаратура/зноска|Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к1998|Краўцэвіч|177}} С. 177.</ref>.
 
== Біяграфія ==
Паходжаньне Міндоўга зьяўляецца неўсталяваным, але большасьць сучасных вэрсіяў сыходзіцца ў асноўным на дынастычных вэрсіях паходжаньня Міндоўга: як правіла, сучасная гістарыяграфія намагаецца адшукаць карані Міндоўга сярод тагачасных княскіх дынастыяў дробных аўкштайцкіх і жамойцкіх воласьцяў тэрыторыі сучаснае Летувы. Сярод найбольш распаўсюджаных гіпотэзаў прадстаўленая вэрсія пра паходжаньне Міндоўга як сына Рынгольда (які, зрэшты, лічыцца цяпер мітычнай асобай) або як князя, які пры неўсталяваных акалічнасьцях быў выгнаны зь летапіснай Літвы, у выніку чаго апынуўся на тэрыторыі беларускага Панямоньня. Іншыя меркаваньні дапускаюць паходжаньне Міндоўга як чальца княскай галіны, у якой існаваў прадстаўлены ў пагадненьні з Уладзімера-Валынскім княствам [[Жывінбуд]] (мажліва, мог быць сынам заснавальніка дынастыі), пры гэтым Міндоўг быў у ёй сыном аднаго са старэйшых братоў Жывінбуда.
 
Магчыма, што першапачатковым кіраўніком дынастыі і бацькам Міндоўга быў Даўгерд, пасьля гібелі або сьмерці якога ўлада перайшла да ягонага малодшага брата, Жывінбуда. Пры гэтай схеме наступным уладу мусіў атрымаць пляменьнік Жывінбуда князь [[Даўят]], сам жа Міндоўг меўся быць пераведзеным на нейкае пляменнае княжаньне. Тым ня менш, у выніку ўсьвядомленай палітычнай барацьбы або сьмерці сваякоў Міндоўга ў вайсковых выправах Міндоўг атрымаў літоўскае княжаньне<ref name=nasievich/>{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|28}}. Іншыя вэрсіі прадугледжваюць выгнаньне князя пры нявысьветленых абставінах. У любым выпадку, не выключаецца, што частка літоўскае знаці магла пайсьці на падтрымку Міндоўга, бачачы ў ім добрую супрацьвагу актывізацыі дзейнасьці крыжакоў у Балтыі<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 31|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>.
 
Першы пісьмовы ўспамін пра Міндоўга датуецца [[1219]] годам, калі ў [[Галіцка-Валынскі летапіс|Галіцка-Валынскім летапісе]] ён называецца адным са старэйшых або малодшых князёў у Літве, якія падпісвалі пагадненьне з Уладзімера-Валынскім княствам<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 19|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>. Адсюль вынікае, што ён нарадзіўся дзесьці на мяжы [[XII стагодзьдзе|XII]]—[[XIII стагодзьдзе|XIII]] стагодзьдзяў<ref>{{Літаратура/зноска|Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к1998|Краўцэвіч|190}} С. 190.</ref>.
 
Дзейнасьць Міндоўга ў ролі кіраўніка Вялікага Княства Літоўскага можна падзяліць на чатыры храналягічныя адцінкі<ref>{{Літаратура/зноска|Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к1998|Краўцэвіч|192}} С. 192.</ref>:
* [[1248]]—[[1254]] гады — канфлікт з [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскай дзяржавай]];
* [[1251]]—[[1260]] гады — хаўрус Вялікага Княства Літоўскага з [[Лівонскі Ордэн|Інфлянцкім ордэнам]];
Радок 59 ⟶ 62:
}}
 
Наступны летапісны ўспамін пра Міндоўга прыпадае на 1235 год, дзе князь выступае як хаўрусьнік наваградзкага князя Ізяслава, зь якім, відаць, па ўказаньні галіцка-валынскага князя Данілы, разам нападае на Мазовію<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 28-29|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>. Імаверна, што знаць Панямоньня магла бачыць выгоды ў моцнай уладзе, прадстаўленай Міндоўгам, які, апрача гэтага, прадстаўляў досыць вядомую мясцовым баярам літоўскую знаць<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 31, 36|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>. Тэорыі ж аб утварэньні дзяржавы ў выніку заваёвы зьяўляюцца сумнеўнымі<ref>{{Кніга|аўтар = Пичета В. И.|частка = |загаловак = История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии|арыгінал = |спасылка = |адказны = Нар. комиссариат земледелия БССР|выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = Изд. Наркомзема|год = 1927|том = |старонкі = 46|старонак = 179|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
 
Па аб’яднаньні летапіснай Літвы з Наваградзкім княствам і ўтварэньні новай дзяржавы Міндоўг, які быў паганцам, мусіў прыняць [[хрысьціянства]]. Паводле [[Густынскі летапіс|Густынскага летапісу]], ужо ў [[1246]] годзе ва ўласнай рэзыдэнцыі ў Наваградку ён ахрысьціўся ў [[праваслаўе]], аднак палітычная сытуацыя змусіла Міндоўга праз пэўны час яшчэ раз зьмяніць веравызнаньне і навярнуцца ў [[каталіцтва]]. Але ня выключана таксама, што зьвесткі аб прыняцьці Міндоўгам праваслаўя супярэчаць інфармацыі Валынскага летапісу (згодна зь якім Міндоўг пазьней прыняў каталіцтва і прыняў хрысьціянства толькі фармальна), а стваральнік Густынскага летапісу мог прыдумаць зьвесткі аб хрышчэньні Міндоўга, жадаючы абгрунтаваць заняцьце ім наваградзкага стальца<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 36|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>. За абяцаньне прыняць хрысьціянства рымскага абраду і аддаць у валоданьне інфлянцкім рыцарам частку [[Жамойць|Жамойці]] ў [[1251]] годзе Міндоўг атрымаў падтрымку магістра Інфлянцкага ордэну і перамог кааліцыю. Такім чынам, Міндоўг першы выкарыстаў Жамойць як разьменную манэту ў палітычнай гульні з крыжакамі, даўшы пачатак і прыклад аналягічным дзеяньням наступных кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага<ref>{{Літаратура/зноска|Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к1998|Краўцэвіч|206}} С. 206.</ref>. Акрамя таго, шэраг летапісных зьвестак паведамляе пра тое, што хрышчэньне Міндоўга ім самім успрымалася толькі як намінальнае, а сам князь працягваў адпраўляць паганскія рытуалы. З пэўнай верагоднасьцю можна меркаваць, што разам з тым Міндоўг меў статус жраца<ref>{{Кніга|аўтар = Łowmiański H.|частка = |загаловак = Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego|арыгінал = |спасылка = |адказны = H. Łowmiański|выданьне = |месца = Poznań|выдавецтва = Wydawnictwo Naukowe UAM|год = 1983|том = |старонкі = 326|старонак = 579|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Хрышчэньне ж князя можа быць растлумачаным як спроба адшуканьня палітычнай апоры ў змаганьні з галіцка-валынскімі і літоўскімі канкурэнтамі; па хрышчэньні Міндоўг адмаўляўся ад прэтэнзіяў на Жамойць<ref name=nasievich2>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 41|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>.
 
Усьведамляючы небясьпеку з боку крыжакоў, Міндоўг стаў аказваць дапамогу прускім паўстанцам і адначасова змагацца супраць сваіх пляменьнікаў (сыны Даўспрунка), Эдзівіда і Таўцівіла<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 37|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>. Пры канцы 1240-х гг. Міндоўг няўдала спрабуе падначаліць Курляндыю і Зэмгалію, пасьля чаго дапамагае Данілу Галіцкаму ў барацьбе супраць сына чарнігаўскага князя<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 38|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>. Дыпляматычныя сувязі з Галіцка-Валынскай дзяржавай былі замацаваныя шлюбам Данілы з пляменьніцай Міндоўга<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 38|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>. Тым ня менш, у 1249 годзе пад уплывам варожых да Міндоўга ягоных непасрэдных сваякоў (у прыватнасьці, полацкага князя Таўцівіла) і перасьцярогаў Данілы наконт узмацненьня Літвы складаецца варожая да дзяржавы кааліцыя Галіцка-Валынскага княства, Лівонскага ордэну і шэрагу аўкштайцкіх і жамойцкіх пляменных князёў<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 40|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>. Пэўная палёгка ў зьнешнепалітычнай сытуацыі была атрыманая праз хрышчэньне князя, а таксама атрыманьне нэўтралітэту пляменных князёў Літвы, хоць Даніла ажыцьцявіў дзьве выправы на Панямоньне напачатку 1250-х гг.<ref name=nasievich2/>{{зноска|Насевіч|1993|Насевіч|41}}
 
Далейшым крокам Міндоўга да збліжэньня з Заходняй Эўропай было прыняцьце каралеўскага тытулу. Ліцьвінскія паслы прасілі ў [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] [[Інацэнт IV]] дазволу на каранацыю свайго князя і сустрэлі з боку першасьвятара поўнае разуменьне<ref>{{Літаратура/зноска|Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к1998|Краўцэвіч|201}} С. 201.</ref>. [[6 ліпеня]] [[1253]] году Міндоўг прыняў тытул караля ў рэзыдэнцыі ў Наваградку, які тады быў праўдападобна сталіцай Вялікага Княства Літоўскага.
 
Будучы аслабленым змаганьнем з манголамі, Даніла быў змушаны пайсьці на мір зь Міндоўгам, які быў складзены ў 1254 годзе і паводле якога князь прызнаваўся кіраўніком Наваградчыны, але кіраўнком на правох васала прызнаваўся сын Данілы Раман. Мір замацоўваўся шлюбам міндоўгавай дачкі зь іншым сынам Данілы, [[Шварн]]ам<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 43|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>. Але неўзабаве мір быў парушаны нападам на Галіцка-Валынскую дзяржаву манголаў: спазьніўшыся на падзел здабычы пераможаных манголаў, літоўцы і наваградзкія ваяводы пачалі рабаваць навакольлі [[Луцак|Луцку]]. Зьвесткі гэтай падзеі прыкметныя тым, што іншыя літоўскія князі Міндоўгам зьведзеныя ўжо да ўзроўню ваяводаў, у войску выступаюць і ўсходнеславянскія ваяводы (напрыклад, разанец Астафі Канстантынавіч)<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 44|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>. Пасьля 1256 году больш энэргічны даводца манголаў Бурундай прымушае брата Данілы Васільку, фармальнага васала манголаў, пайсьці на Панямоньне, пасьля чаго Раман, знаходзячыся там, відаць, на правох фактычнага закладніка, быў скрадзены літоўцамі<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 46|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>. Карыстаючыся вайсковымі падзеямі, уладу ў Наваградку меркавана мог атрымаць сын Міндоўга [[Войшалк]] (у якасьці паплечніка маючы Таўцівіла). Сам Міндоўг, схаваўшыся ў лясной мясцовасьці, магчыма здолеў адбіць напад манголаў. Спрабуючы знайсьці Рамана, Даніла ўварваўся ў Панямоньне і захапіў Ваўкавыск<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 47|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>.
 
Міндоўг атрымаў ад [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] каралеўскую карону. Афіцыйна княства рабілася каралеўствам, што стварала падставы для стабільнасьці ў стасунках з эўрапейскімі дзяржавамі. У [[1255]] годзе Папа Рымскі прызнаў міндоўгавага сына ягоным пераемнікам і дазволіў каранацыю, і гэта яшчэ больш умацавала пазыцыі Міндоўга ў хрысьціянскім сьвеце. Аднак гэтакай эўрапейскай арыентацыі Міндоўг трымаўся ня доўга. Ужо на пачатку [[1260-я|1260-х]] гадоў ён разарваў пагадненьне з Інфлянцкім ордэнам, а потым і з Папам ды пачаў адкрытую вайну супраць сваіх былых хаўрусьнікаў, карыстаючыся пасьпяховым паўстаньнем прусаў і ўдалым для іх [[бітва на Дурбэ|бітвай]] на Дурбэ. У Жамойці ў якасьці намесьніка зьявіўся пляменьнік Міндоўга Транята. У 1261 годзе разам з Транятам, сынамі Аляксандра Неўскага, Таўцівілам і віцебскім князём Канстантынам Міндоўг паспрабаваў напасьці на Лівонію, праз год разам са Шварнам напаў на Мазовію, помсьцячы ёй за ўдзел у ранейшых выправах крыжакоў на Літву<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 49|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>.
 
У канцы жыцьця Міндоўг, паводле згадак Валынскага летапісу, карыстаўся неабмежаванай уладай у Вялікім Княстве Літоўскім<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 50|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>, што выклікала супраць яго змову князёў жамойцкага [[Транята|Траняты]], полацкага [[Таўцівіл]]а, нальшанскага [[Даўмонт]]а. У выніку, Міндоўга забілі разам з сынамі Рупекам (Рэпікам) і Руклем<ref>[[Вячаслаў Насевіч]]. Міндоўг // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 313.</ref>. Міндоўг быў забіты ў часы выправы на Бранск, якая прадпрымалася князем як сродак супраць збліжэньня палітычных праціўнікаў Літоўскае дзяржавы, Валынскага і Чарнігаўскага княстваў. Галоўнымі змоўшчыкамі, верагодна, сталі Транята і Таўцівіл, сярод іншых змоўшчыкаў згадваюцца нальшанскія князі Гердзень, Даўмонт (які, меркавана, быў непасрэдным забойцам і ў якога Міндоўг зьвёў жонку пасьля сьмерці ўласнай), а таксама ваявода Астафі Канстантынавіч. Пагаршэньне адносінаў Міндоўга і Траняты вядомае паводле Рыфмаванае хронікі ўжо ў 1261 годзе, уласна ж забойства адбылося ў 1263 або 1264 гг.<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 51|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>
 
== Вядомыя граматы ==
Агулам сучасныя дасьледнікі ведаюць дзесяць г. зв. «Дакумэнтаў Міндоўга», час стварэньня якіх датуецца [[1253]]—[[1261]] гадамі (толькі адзін фальсыфікат паходзіць з [[XIV стагодзьдзе|XIV ст.]]). Паводле зьместу названыя акты падзяляюцца на тры групы: 1-я — прывілей рыскім купцам (дак. № 1); 2-я — справа зямельных дараваньняў Інфлянцкаму ордэну (дак. № 2, 4—10) ; 3-я — надзяленьне зямлёй літоўскага біскупа Хрысьціяна (дак. № 3)<ref>{{Літаратура/зноска|Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к1998|Краўцэвіч|26—27}} С. 26—27.</ref>. Згодна з апошняй працай, прысьвечанай праблеме аўтэнтычнасьці дакумэнтаў, шэсьць зь іх вызначаюцца як сапраўдныя (№ 1—5, 8), а астатнія чатыры (№ 6, 7, 9, 10) як фальсыфікаты, выкананыя зацікаўленым бокам — Інфлянцкім ордэнам<ref>Maleczyński K. W sprawie autentyczności dokumentów Mendoga z lat 1253—1261 // Ateneum Wileńskie, r.11. — Wilno, 1936. S. 1—60.</ref>. Гэтыя граматы, нягледзячы на іх характар, зьяўляюцца важнай крыніцай у выяўленьні складу літоўскай княскай дынастыі таго часу<ref>{{Кнігазноска|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = Насевіч|старонкі = 45|старонак = 160|сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|наклад = }}</ref>.
 
[[Файл:Mindoŭh. Міндоўг (MYNDOUWE DEI GRA REX LITOWIE).jpg|міні|[[Маестат]]авая пячатка Міндоўга]]
Радок 91 ⟶ 94:
 
== Ацэнкі ==
Трывалым і даволі шкодным стэрэатыпам гістарычнага мысьленьня зьяўляецца этнічны імпэратыў у матывацыі дзейнасьці Міндоўга, калі ад пачатку прымаецца, што ён (і яго наступнікі) мелі мэтай стварыць дзяржаву абавязкова этнічна балцкую або этнічна славянскую<ref>{{Літаратура/зноска|Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к1998|Краўцэвіч|163—164}} С. 163—164.</ref>.
 
Мноства гістарычных прыкладаў, а таксама лёгіка дзеяньняў Міндоўга (як і яго наступнікаў) паказвае, што ён ня быў адэптам дзяржаўнасьці абавязкова этнічна балцкай або ўсходнеславянскай. Міндоўг пашыраў свае ўладаньні і ўмацоўваў сваю ўладу для сябе самога і кроўных нашчадкаў, карыстаючыся зручным выпадкам і падручным матэрыялам<ref>{{Літаратура/зноска|Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага (1997)|к1998|Краўцэвіч|43}} С. 43.</ref>.
 
З прычыны браку асабістых зьвестак пра Міндоўга існуе шэраг нявырашаных пытаньняў датычна ягонай біяграфіі: невядомы дакладны час і месца нараджэньня, імя бацькі, дакладнае месца знаходжаньня ягонага родавага ўладаньня ў Літве і г. д.
Радок 126 ⟶ 129:
 
== Літаратура ==
* {{Кніга|аўтар = Насевіч В. Л.|частка = |загаловак = Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 1993|том = |старонкі = |старонак =160 |сэрыя = |isbn = 5-345-00627-X|ref = Насевіч}}
* Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях = Mindowe, rex Lithowiae, in litteris et testimonies / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад., пер. на бел. мову, камэнт. [[Алесь Жлутка|А. Жлуткі]]. — Менск: Тэхналогія, 2005. — 136 с., 16 л. факсім. — ISBN 985-458-113-6.
* [[Аляксандар Краўцэвіч|Краўцэвіч А.]] [http://kamunikat.org/download.php?item=4828-1.pdf&pubref=4828 Міндаўг. Пачатак гаспадарства = Mindauh. The Birth of the State.] — Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 163 с. — ISBN 985-02-0797-3. [http://kamunikat.org/download.php?item=4828-1.pdf&pubref=4828]
* {{Літаратура/кніга|ref = Стварэньне|аўтар = [[Аляксандар Краўцэвіч|Краўцэвіч А. К.]]|загаловак = Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага|месца = {{Мн.}}|выдавецтва =Беларуская навука|год =1998|старонак =208|isbn = (1997)985-08-0249-9}}
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}}
* Mindoŭh // {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}
Радок 134 ⟶ 138:
* [[Жанна Некрашэвіч-Кароткая]]. [http://media.catholic.by/nv/n39/art13.htm Кароль праз ласку хроснай купелі] // «[[Наша Вера]]» №1(39)/2007.
* [[Алег Дзярновіч|Дзярновіч Алег]]. [http://pawet.net/library/history/bel_history/dziarnovich/28/Што_з'явілася_спачатку_-_вялікі_князь_літоўскі_ці_Вялікае_Княства_Літоўскае.html Што з’явілася спачатку — вялікі князь літоўскі ці Вялікае Княства Літоўскае] // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. Вып. 2. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2010. — С. 30—43.
* [[Аляксей Шаланда]]. Паходжанне і лёс роду Міндоўга = The Origin and the destiny of Mindoŭh gens // «Герольд Litherland». №1—2 (9—10). — Горадня, 2003. — С. 3—9. [http://kamunikat.org/download.php?item=13634-1.pdf&pubref=13634]
* Віталь Карнялюк. Міндоўг у школьных падручніках Беларусі, Польшчы і Расеі = Mindoŭh in the school textbooks of Belarus, Poland and Russia // «Герольд Litherland». №1—2 (9—10). — Горадня, 2003. — С. 9—12. [http://kamunikat.org/download.php?item=13634-1.pdf&pubref=13634]
* [[Аляксей Шаланда]]. Баярства Міндоўга: склад і паходжанне = Noblemens of Mindoŭh: structure and the origin // «Герольд Litherland». №1—2 (9—10). — Горадня, 2003. — С. 12—23.