Пётра Сыч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 5:
Пётра Сыч (поўнае імя Пётра Альфрэд Сыч) нарадзіўся ў сям’і Марыяна і Марыі Сычоў у вёсцы [[Батурына]]. Ахрысьцілі яго ў мястэчку [[Ільля (вёска)|Ільля]] [[Вялейскі павет (Віленская губэрня)|Вялейскага павету]]. Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, а сяміклясную — у вёсцы [[Хаценчыцы]].
 
У [[1929]] пачаў вучобу ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]] на факультэце філязофіі, але праз два гады быў вымушаны кінуць вучобу з прычыны хваробы маці (тады ўжо ўдавы). Ад гэтага часу пачаў журналісцкую працу ў віленскіх [[польская мова|польскамоўных]] газэтах. Адначасова з публіцыстыкай Пётра Сыч распачаў і пісьменьніцкую дзейнасьць. Першы верш, на польскай мове, быў надрукаваны ў [[1932]] годзе ў віленскай газэце «Голас люду». І пад артыкуламі, і пад мастацкімі творамі падпісваўся як Петрэк Вілейскі, а пазьней — крыптонімам «пс» або сваім сапраўдным прозьвішчам. Быў блізка знаёмы з [[Сымон Рак–МіхайлоўскіРак-Міхайлоўскі|Сымонам Рак–МіхайлоўскімРак-Міхайлоўскім]], [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]].
 
=== Другая сусьветная вайна ===
Радок 26:
 
== «Сьмерць і салаўі» ==
Пра перажытае пад Монтэ-КасінаКасына Пятро Сыч наважыўся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця, у кнізе «[[Сьмерць і салаўі]]».
 
Нарыс Пётры Сыча «Сьмерць і салаўі» прысьвечаны адной з вызначальных стратэгічных апэрацыяў Другой сусьветнай вайны — [[бітва пад Монтэ-КасінаКасына|бітве пад Монтэ-КасінаКасына]] ў студзені — траўні [[1944]] году. Перамога ў гэтай бітве адкрыла альянтам дарогу на [[Рым]], стварыла ўмовы дзеля вызваленьня Італіі ад фашызму. У Беларусі, як і ўвогуле ў савецкай гісторыяграфіі мінулай вайны, бітва пад Монтэ-КасінаКасына замоўчвалася. Так, напрыклад, у артыкуле [[БелСЭ]] «Другая сусьветная вайна» (т. 4, с. 278—281) падзеі пад Монтэ-КасінаКасына нават ня згадваюцца. А між тым, там ваявалі тысячы беларусаў — салдатаў і афіцэраў Другога корпусу генэрала Андэрса.
 
«Сьмерць і салаўі» ўпершыню ўбачыла сьвет у газэце «Бацькаўшчына» ў [[1963]]—[[1964]] гадох, але не было закончаным, бо аўтар заўчасна памёр. Эльза Сыч — жонка Пятра Сыча — пастаралася каб выдаць мэмуарны твор асобнай кнігай і таксама, каб «апавяданьне мела й заканчэньне, хоць і зь іншай рукі».