Міхал Жыгімонтавіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2976549 (translate me)
Радок 54:
 
== Біяграфія ==
Сын вялікага князя ВКЛ [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] ад ягонай першай жонкі, дачкі князя Андрэя Адзінцэвіча. У 1390 г. разам з бацькам і іншымі быў аддадзены [[Вітаўт]]ам у заклад да [[крыжакі|крыжакоў]] за падтрымку яго ў барацьбе за велікакняжацкі пасад. Калі Вітаўт не стрымаў слова і заключыў зь [[Ягайла]]м [[Востраўскае пагадненьне|Востраўскае пагадненьне]] 1392 г., ён і іншыя закладнікі былі зьняволеныя крыжакамі і пасаджаны ў вязьніцу.

З 1398 г. ён ізноў у ВКЛ, дзе ажаніўся з Ганнай, дачкой плоцкага князя Земавіта.

У 1427—1429 гг. знаходзіўся пры двары вялікага магістра Нямецкага ордэнаордэну. З 1434 г., калі ягоны бацька заняў велікакняжацкі пасад, знаходзіўся пры ім, быў прызначаны камандуючым войскамі, што выступілі супраць Сьвідрыгайлы, і 1 верасьня 1435 г. атрымаў над ім перамогу пад [[Вількамір]]ам, заняў [[Ворша|Воршу]], узяў у аблогу [[Віцебск]] і [[Полацак]]. Атрымаў ва ўладаньне [[Слуцак]], Хоўхлу, [[Слонім]], землі на Падляшшы.

Пасьля забойства ягонага бацькі, у сакавіку 1440 г., некаторыя фэадалы, у асноўным на [[Жамойць|Жамойці]], падтрымалі ягоную кандыдатуру на велікакняжацкі пасад, але ў 1440 г. вялікім князем ВКЛ быў абраны [[Казімер Ягелончык]], і ў мэтах прадухіленьня паўстаньняў іншых прэтэндэнтаў на вялікакняскі трон, а таксама мажлівага паўстаньня жамойтаў на чале зь Міхалам, Казімер пайшоў на пацьвярджэньне ранейшых прывілеяў Жамойцкай зямлі. Паводле «Хронікі Быхаўца», Казімер, умацаваўшыся на велікакняжацкім пасадзе, падараваў Міхалу Жыгімонтавічу Бельск, Сураж, Клецак, Койданава, Бранск ды Старадуб.

У 1439 г. Міхал Жыгімонтавіч заснаваў ў Койданаве касьцёл Сьвятой Ганны, які існуе і цяпер. У [[Клецак|Клецку]] Міхал Жыгімонтавіч задумаў змову супраць вялікага князя ВКЛ Казімера IV, у якой удзельнічалі таксама князі Валожынскія, але яна была раскрытая. Паводле іншых крыніц, Міхал Жыгімонтавіч пасьля абраньня Казімера IV Ягелончыка вялікім князем ВКЛ выехаў да сваякоў у МазоўшаМазовію за падтрымкай у барацьбе супраць яго, потым у [[Малдова|Малдову]], а затым і да хана СеідСэід-АхмедаАгмэда. У пачатку 1449 г. Міхаіл Жыгімонтавіч з татарскім войскам на кароткі час захапіў у ВКЛ Севершчыну і Кіеў. Пасьля шукаў падтрымкі ў [[Масква|Маскве]], але там быў зьняволены і, паводле некаторых зьвестак, каля [[1452]] году атручаны.
 
== Літаратура ==