Відсіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
 
== Акцыі і пратэстныя кампаніі ==
 
З сакавіка 2010 Грамадзянскі рух «Відсіч» быў удзельнікам сотняў мерапрыемстваў (пераважна вулічных акцыяў, а таксама папераджальных страйкаў, сідзячых пратэстаў, слуханьняў, круглых сталоў) у многіх гарадох Украіны, праведзеных як самастойна, так і ў супрацоўніцтве зь іншымі арганізацыямі. Сярод іх: «АнтиТабачна кампанія» — акцыі за абарону ўкраінскай адукацыі ад новаўвядзеньняў новага міністра адукацыі й навукі (потым — міністра адукацыі й навукі, моладзі й турызму) Дмытра Табачніка, які адзначыўся ўкраінафобскімі шавіністычнымі і ксэнафобскімі выказваньнямі.
Кампанія «Не паліцэйскай дзяржаве» — за непрадузятае расьсьледаваньне і адпаведнае пакараньне вінаватых па справе сьмерці студэнта Ігара Індыла і па іншых справах, што набылі розгалас, ды супраць міліцэйскага самаўпраўства ўвогуле.
Кампаніі супраць прыняцьця законапраекту № 2450 (які істотна абмяжоўвае свабоды мірных сходаў) ды «За мірны пратэст». Таксама праводзіліся акцыі салідарнасьці зь беларусамі й расейцамі, якія змагаюцца за права мірна зьбірацца ў сваіх краінах.
 
* [[Не купляй расейскае!]]
 
=== Фота з акцый ===