Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/На пазбаўленьне статусу: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:

== Абмеркаваньні ==
=== [[Сусьветная гандлёвая арганізацыя‎]] ===
За абнаўленьнем зьвестак артыкула ніхто не сочыць. Сам артыкул ня вельмі зьмястоўны.--[[Удзельнік:Mr. Sрock|Mr. Spock]] [[Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock|абм]] 13:41, 10 верасьня 2014 (FET)
# {{Пазбавіць статусу}}--[[Удзельнік:Mr. Sрock|Mr. Spock]] [[Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock|абм]] 13:41, 10 верасьня 2014 (FET)
# {{Пакінуць статус}} — Нават калі зьвесткі састарэлі, гэта зусім ня значыць, што артыкул заўтра ніхто не абновіць. Ня трэба падымаць вэрхал. --[[Удзельнік:Yaraslau Zubrytski|Yaraslau Zubrytski]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Yaraslau Zubrytski|гутаркі]]) 15:15, 10 верасьня 2014 (FET)
# {{Пакінуць статус}}. Абнавіў зьвесткі, крыніцы і шаблён. Дадаў выяву. --[[Удзельнік:W]] 22:28, 10 верасьня 2014 (FET)
# {{Пазбавіць статусу}}. Як заўважыў сп.[[Удзельнік:Mr. Sрock|Mr. Sрock]], артыкул пакуль ня вельмі зьмястоўны. Пакуль (даволі хутка) праглядзеў першую палову артыкулу — і ўжо шмат дзе павыпраўляў артаграфію (пры гэтым, пакуль не чапаў "й", але паводле нядаўняга абмеркаваньня на форуме, і гэта трэба будзе выправіць). Акрамя таго, усё яшчэ недастаткова крыніцаў. Калі артыкул будзе дапрацаваны, магу адмовіцца ад паніжэньня статусу. Мяркую, што для гэтага можна арыентавацца на ангельскую вэрсію: заўважце, калі ласка, адных толькі прынцыпаў там 5, а ня 3, больш падрабязная прэамбула і сам артыкул.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 13:46, 17 верасьня 2014 (FET)
# {{Пакінуць статус}}. Артыкул адпавядае крытэрам добрых, у даволі значнай ступені раскрывае тэму.--[[Удзельнік:Liashko|Liashko]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Liashko|гутаркі]]) 23:26, 24 верасьня 2014 (FET)
:Артыкул мае багаты зьмест абсягам звыш 53 кілябайтаў і 35 крыніцаў. Тым часам апошні выбраны ў добрыя 19 жніўня 2014 г. артыкул [[Вуліца Рэвалюцыйная (Менск)]] мае толькі 38 кілябайтаў і 15 крыніцаў. Прынцыпаў насамрэч - 6, таму ангельскі артыкул - ня ўзор і ня ёсьць добрым. Тыя прынцыпы ня ёсьць прававой базай СГА. Заява аб гандлі зьвесткавымі таварамі 1996 г. мае большае значэньне, а ў ангельскай вэрсіі артыкула аб ёй згадка адсутнічае. Паводле крытэраў ([[Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў]]), прэамбула-уводзіны маюць "утрымліваць мінімум 3—4 сказы ўводзінаў, якія коратка раскрываюць тэму артыкула". Таму зноў ангельская вэрсія прэамбулы - ня ўзор, бо больш нагадвае гістарычны нарыс. Існы артыкул цалкам адпавядае патрабаваньням. Калі ласка, арыентуйцеся на вікікрытэры замест недапрацаванай ангельскай вэрсіі артыкула.--[[Удзельнік:W]] 23:22, 17 верасьня 2014 (FET)
::Па-першае: хацеў бы, каб Вы разумелі, што мэтай гэтага абмеркаваньня не зьяўляецца пакрыўдзіць Вас і Вашую працу. Па-другое: за артыкул [[Вуліца Рэвалюцыйная (Менск)]] я (на жаль) не галасаваў, але магу думаць, што абралі яго ня толькі за кілябайты ды колькасьць крыніцаў. Галоўнае - ня колькасьць крыніцаў, а патрэбнасьць у іх: у мяне толькі пры першых двух вычытках двойчы ўзьнікалі пытаньні: адкуль узятая тая ці іншая інфармацыя? (у выпадку з суседзямі Вы адразу дадалі крыніцу, у выпадку са старшынямі працоўнай групы — адшукаў сам і, дарэчы, быў зьдзіўлены, што Вы дазволілі сабе скараціць прозьвішча спадарыні Горн аф Рынцыэн). Па-трэцяе (магчыма, гэта суб’ектыўна, і ўсё ж): мне здаецца, што я толькі і кіраваўся што крытэрамі, бо не зьяўляюся спэцыялістам па тэме, а параўнаць зь іншымі моўнымі вэрсіямі — рэч, канешне, не галоўная, але й ня самая апошняя. Ангельская вэрсія мне (не спэцыялісту) падалася больш падрабязнай за іншыя (а ў прыватнасьці, у швэдзкай і нямецкай вэрсіях дакладна ўказана на састарэласьць зьвестак у пэўных падразьдзелах і на неабходнасьць у дапрацоўцы). І ўсё ж: у прэамбуле трэба, прынамсі, указаць хто цяпер зьяляецца галоўным сакратаром (а магчыма — і яшчэ якую важную інфармацыю ў два-тры сказы). Акрамя таго, мне не зразумела, чаму Вам, як спэцыялісту, вядома пра дакладную колькасьць крытэраў, а Вы пра гэта — ні слова. Мяркую, трэба абавязкова ўказаць, што «Работа СГА абапіраецца на 6 асноўных прынцыпаў, галоўнымі зь якіх зьяўляюцца (наступныя тры)».--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 13:05, 18 верасьня 2014 (FET)
:::Аб суседзях крыніцу не дадаваў, а паўтарыў адсылку на яе, якая ёсьць якраз у папярэднім і наступным абзацах. Прозьвішча ў дзявоцтве ня ёсьць апошнім (анг. last name). Параўнайце з ангельскай вэрсіяй падрабязнасьць найважнейшых разьдзелаў "Вынясеньне рашэньняў" (анг. Decision-making) і "Ўладжваньне спрэчак" (анг. Dispute settlement), якія нават скарачаў на просьбу рэцэнзэнта пры вылучэньні ў добрыя па прычыне якраз празьмернай падрабязнасьці. Пасада кіраўніка Сакратарыяту СГА ёсьць менш важнай пасадай за кіраўніцтва Органу ўладжваньня спрэчак. Праца СГА абапіраецца на 15 асноўных пагадненьняў СГА замест прынцыпаў, не падмацаваных прававой базай арганізацыі, аб чым пісаў вышэй.--[[Удзельнік:W]] 11:22, 23 верасьня 2014 (FET)
::::Ці «Горн аф Рынцыэн» зьяўляецца яе прозьвішчам у дзявоцтве, ці не — мне не вядома, але разрываць яго па частках, усё адно, нельга (яно выглядае як непадзельнае высокароднае, т.б. шляхецкае прозьвішча, аб чым сьведчыць паказчык «af»). З артыкулу дагэтуль ня бачна, што ўсяго прынцыпаў існуе 6, а пагадненьняў — 15. Таксама незразумела, на якім этапе па стане на верасень 2014 знаходяцца перамовы зь Беларусьсю. Усё гэта трэба ўдакладніць.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 12:39, 25 верасьня 2014 (FET)
:::::Высакароднае прозьвішча скарачаецца (анг. [http://www.algonet.se/~hogman/Naming%20practice_eng.htm Swedish naming practices in earlier times, surnames]): шв. Henrik af Klintberg. Беларускі прыклад — [[Юры Чапскі|Юры ''Гутэн''-'''Чапскі''']]. Горны маюць некалькі адгалінаваньняў, што й дазваляе скарачаць прозьвішча да шляхецкай часткі, як у выпадку з Чапскім. СГА мае толькі пагадненьні замест прынцыпаў. У разьдзеле "Будова" згадваюцца ўсе 15 пагадненьняў. Разьдзел "Перамовы аб уступленьні Беларусі" адлюстроўвае адсутнасьць зруху з 2007 году, калі "ўхвалілі новае падсумаваньне акалічнасьцяў".--[[Удзельнік:W]] 14:30, 28 верасьня 2014 (FET)
::::::Дзякуй за спасылку, але дазволу на скарачэньні я і там не знайшоў (у прыватнасьці, Генрык — імя, аф Клінтбэрг — прозьвішча і г.д.). Пра Горнаў я і так зразумеў, але ''нават калі'' я памыляюся — то ўсё адно: ня «Рынцыэн» (як напісалі Вы), а «'''аф''' Рынцыэн». Але на ўсялякі выпадак хацеў бы заўважыць: паколькі прозьвішча гэтае я даўно ўжо выправіў, гэты момант зусім не ўплывае на маю ацэнку артыкулу. Уплывае наступнае: Вы сьцвярджаеце, што ўсе 15 пагадненьняў згадваюцца ў разьдзеле "Будова". Але я бачу толькі 13. Таму, калі Вы яшчэ не зразумелі, ШТО я лічу неабходным для паляпшэньня артыкулу і захаваньня за ім статусу добрага, то яшчэ раз паўтару: напішыце канкрэтна: «''існуе 6 прынцыпаў, галоўныя зь якіх (наступныя 3)''»; «''існуе 15 пагадненьняў, сярод якіх (наступныя 13)''», падмацуйце крыніцамі; таксама ўдакладніце, што «''з 2007 году новых пасяджэньняў па пытаньнях уступленьня ў СГА Беларусі больш не адбывалася. Па стане на верасень 2014 іх не прадугледжана''». Карацей кажучы, важна каб кожны чытач мог атрымаць усю гэтую інфармацыю з артыкулу, які зьяўляецца добрым. З павагай.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 19:02, 28 верасьня 2014 (FET)
:::::::Уласнародавае дашляхецкае прозьвішча перад "аф" адсутнічае. Глядзіце разьдзел "Будова" ўважлівей. Усе 15 пагадненьняў там згадваюцца на падставе крыніцы "Пагадненьне аб заснаваньні Сусьветнай гандлёвай арганізацыі" (10). У згадваньні прынцыпаў неабходнасьць адсутнічае, бо іх няма ў Пагадненьні аб заснаваньні СГА. Падмацаваць прававой крыніцай магчыма толькі абавязкі СГА, што ўжо зроблена. Апошняе пасяджэньне адбылося ў 2005 годзе. Варта пазьбягаць хлусьні чытачу.--[[Удзельнік:W]] 15:50, 30 верасьня 2014 (FET)
::::::Пра скарачэньні прозьвішчаў я ўжо ўсё сказаў. Вы забываеце, што звычайнаму чытачу нават не вядома аб існаваньні гэтага абмеркаваньня, а проста здагадвацца аб тым, на ''што'' Вы спасылаецеся — ён не павінен. Калі прынцыпы існуюць — іх згадваць неабходна; калі Вам вядомая іх колькасьць — дык падзяліцеся і з чытачом. Калі розныя разьдзелы спасылаюцца на адну і тую ж (важную) крыніцу — ня страшна, а вось калі цэлыя разьдзелы (у прыватнасьці, Будова, Вынясеньне рашэньняў) ня ўтрымліваюць аніводнай спасылкі — тут ужо ўзьнікае пытаньне: ці можна гэтаму давяраць? Я Вас не заклікаў хлусіць, але растлумачыць чытачу, што ды як, у т.л. у якім стане знаходзяцца зараз перамовы зь Беларусьсю. У цэлым, у мяне склалася ўражаньне, што для Вас прынцыповым зьяўляецца «адбіцца» ад апанента, а не прыняць да ўвагі крытыку. Спадзяюся, што ТУТ я памыляюся.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 18:52, 30 верасьня 2014 (FET)

:Вас ніхто ня просіць выпраўляць злучнік «й» пасьля галосных у артыкуле. Злучнік і можа замяняцца на й, што замацавана ў БКП. Абмеркаваньне на форуме тычылася толькі назваў артыкулаў, уважліва чытайце тое, за што галасуеце.--[[Удзельнік:Liashko|Liashko]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Liashko|гутаркі]]) 01:45, 18 верасьня 2014 (FET)
::Ну і добра (сам часта ўжываю гэты злучнік). Ад няўважлівасьці я, на жаль, не застрахаваны :) Вось толькі я бы папрасіў Вас, як адміністратара, быць паветлівей: без Вашага першага сказу ўсё выглядае куды болей карэктна і па тэме.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 13:05, 18 верасьня 2014 (FET)
:::Адміністратар Вікіпэдыі — толькі выканальнік таго, што вырашыць супольнасьць. А рэзка я тут і не выказваўся.--[[Удзельнік:Liashko|Liashko]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Liashko|гутаркі]]) 14:15, 18 верасьня 2014 (FET)
::::Кожны ўдзельнік павінен прытрымлівацца ветлівасьці, але адміністратар — яшчэ ў большай ступені, бо зьяўляецца прыкладам для іншых. Пагадзіцеся, што выраз «Вас ніхто ня просіць» гучыць не зусім прыемна.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 14:22, 18 верасьня 2014 (FET)
::::: Згодны са сп. [[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]]. Малая супоьнасьць ня можа сабе дазволіць яшчэ й крыўды трымаць друг на друга, хопіць і канфрантацыі з калегамі з акадэмічнага разьдзелу.--[[Удзельнік:Mr. Sрock|Mr. Spock]] [[Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock|абм]] 22:29, 18 верасьня 2014 (FET)
:Артыкул сапраўды на першы погляд падпадае пад фармальныя крытэры добрых, але ж сярод крытэраў таксама ёсьць патрабаваньне, паводле якога добрыя артыкулы павінны быць '''Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаваньні.'''. Зараз мінімум не хапае пункту '''Гісторыя''' (магчыма не такога падрабязнага як у англамоўным разьдзеле, але хаця б зробленым як ва ўкранцаў з параю спасылак, адразу зьняў бы свой голас за пазбаўленьне).--[[Удзельнік:Mr. Sрock|Mr. Spock]] [[Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock|абм]] 21:05, 23 верасьня 2014 (FET)
::З часу абраньня артыкула ў 2010 годзе ў добрыя новых меркаваньняў не ўзьнікала. Значныя факты дадаў у абнове зьвестак. У разьдзеле "Будова" ёсьць сьпіс паседжаньняў Выканаўчай нарады СГА. У разьдзеле "Ацэнкі" падаецца зьмена стаўленьня да СГА ў часе. У ангельскім і ўкраінскім артыкулах ёсьць толькі гісторыя [[Агульнае пагадненьне аб мытах і гандлі 1947 году|Агульнага пагадненьня аб мытах і гандлі 1947 году]].--[[Удзельнік:W]] 23:02, 24 верасьня 2014 (FET)
6. {{Пакінуць статус}}. Мяркую, у выпадку старэньня даных ці чаго падобнага цалкам даволі добрага артыкула лепш накіраваць намаганьні на яго паляпшэньне, чым на пазбаўленьне статусу. --[[Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры|Зьміцер Юрцэвіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Юрцэвіч Дзьмітры|гутаркі]]) 09:11, 3 кастрычніка 2014 (FET)