Максім Танк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Скасаваньне праўкі 1755691 удзельніка 87.252.227.16 (гутаркі)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 35:
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і праваслаўнага веравызнаньня. Яго бацька Іван Фёдаравіч у часе [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] быў мабілізаваны ў войска і служыў салдатам у чыгуначным батальёне, потым — у вайсковай шавецкай майстэрні. У [[1916]] г. з набліжэньнем фронту М. Танк разам з маці Домнай Іванаўнай (да замужжа — Хвалько) пераязджае ў [[Масква|Маскву]], дзе яны туляцца на ўскрайку гораду зь яшчэ чатырма сем’ямі бежанцаў. Дзякуючы шчасьлівай выпадковасьці на адной з маскоўскіх яны сустрэліся з Іванам Фёдаравічам<ref name=rahrod>{{артыкул|аўтар=[[Вячаслаў Рагойша|Рагойша В.]]|загаловак=Максім Танк: Па новых падручніках|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2001|выпуск=|том=|нумар=11|старонкі=38—42|isbn=}}</ref>, які пасьля дэмабілізацыі працаваў на заводзе. У Маскве М. Танк пайшоў у школу, дзе пасьпеў захапіцца паэзіяй.
 
Увосень [[1922]] г. з-за вялікага голаду ў Расеі сям’я Скурко вярнулася ў Пількаўшчыну (родную хату ў вайну пільнаваў дзед Фёдар Маркавіч). Увосень [[19331923]] М. Танк паступіў у першую клясу польскай пачатковай школы, якую скончыў праз тры гады; вучыўся ў суседніх вёсках Шкленікова і Сваткі. У [[1926]] г. паступіў у трэцюю клясу Вілейскай рускай прыватнай гімназіі. Праз два гады яе зачынілі польскія ўлады і М. Танк быў вымушаны перавесьціся ў больш аддаленую [[Радашкавіцкая беларуская гімназія|Радашкавіцкую беларускую гімназію]], дзе неўзабаве ўступіў у камсамольскую падпольную арганізацыю. За ўдзел у забастоўцы, арганізаванай гімназістамі ў пачатку 1929 г., яго адтуль адлічылі. Нейкі час вучыўся ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], зь якой таксама быў выключаны за вальнадумства і непаслушэнства<ref name=rahrod/>. Адзін час наведваў мэліярацыйныя курсы.
 
Урэшце М. Танку ўдалося ўладкавацца ў Віленскую рускую гімназію імя А. Пушкіна. Тут разам з аднакашнікам Я. Гарохам выдаў у [[1931]] г. рукапісны часопіс «[[Пралом (часопіс)|Пралом]]» і зьмясьціў у ім пад псэўданімам свае першыя вершы. З [[1932]] г. пачаў актыўна супрацоўнічаць зь нелегальнымі выданьнямі: «Праломам», «Маладым камуністам», рознымі газэтамі. У сакавіку 1932 г. за ўдзел у падпольнай камсамольскай працы быў арыштаваны і першы раз трапіў у [[Лукіская турма|віленскую турму Лукішкі]]. Празь месяц выйшаў на волю. Увосень таго ж году пад уплывам савецкай прапаганды нелегальна перайшоў савецка-польскую мяжу і трапіў у [[Менск]], але быў арыштаваны і пасьля двух тыдняў турэмнага зьняволеньня быў накіраваны назад у Польшчу для ажыцьцяўленьня нелегальнай падрыўной дзейнасьці на карысьць СССР.