Кандрат Крапіва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне, вікіфікацыя
X boh x (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 36:
Адзін год вучыўся ва ўзьдзенскім народным вучылішчы, потым паступіў у 2 клясу 4-кляснага гарадзкога вучылішча ў [[Стоўпцы|Стоўпцах]], зь якога праз два гады перавёўся ў такое ж вучылішча ў [[Койданаў|Койданаве]]. Такі перавод Крапіва тлумачыў тым, што ў Стоўпцах была бедная бібліятэка, не было чаго чытаць, а ў Койданаве бібліятэка была значна багацейшая. У Койданаўскім вучылішчы пачаткоўца заўважыў і падтрымаў яго творы настаўнік літаратуры Іван Міхайлавіч Тоўсьцік. Гэта і падштурхнула маладога аўтара і далей займацца вершаскладаньнем. Адзін са сваіх вершаў даслаў у часопіс «Жизнь для всех». Празь месяц атрымаў адказ, у якім сьцьвярджалася, што верш друкавацца ня будзе, паколькі ён не дастаткова мастацкі. Пасьля гэтага юнак перастаў пісаць, закінуў літаратурную творчасьць на 8 гадоў<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 21-23</ref>.
 
Пасьля заканчэньня Койданаўскага вучылішча ў [[1913]] вярнуўся ў родныя мясьціны, летам працаваў па гаспадарцы, дапамагаў бацьку, сям’і, касіў, хадзіў за плугам і за бараною. Восеньню, пазычыўшы ў суседа тры рублі на дарогу, выправіўся ў Менск, дзе здаў экстэрнам экзамэн на званьне народнага настаўніка. Аднак, быў ужо кастрычнік, заняткі ўжо пачаліся і ўсе пасады настаўнікаў былі занятыя, таму свабоднага мейсца для Кандрата не знайшлося. Зіму ён правёў дома, з бацькам езьдзіў на розныя заработкі, а на вясну і лета ўладкаваўся працаваць на цагельню<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 23</ref>. Восеньню [[1914]] атрымаў месца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы [[Мнішаны]] на Меншчыне<ref name="БС">{{Кніга|аўтар = |частка = Крапива Кондрат Кондратьевич.|загаловак = Биографический справочник|месца = Мн.|выдавецтва = «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки|год = 1982|том = 5|старонкі = 329|старонак = 737}}</ref> Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію для ўдзелу ў [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]]<ref name="БС"/>. У сакавіку [[1916]] году скончыў Гатчынскую школу прапаршчыкаў<ref name="КЛН">[http://www.belta.by/ru/articles/dossier/K-115-letiju-narodnogo-pisatelja-Belarusi-Kondrata-Krapivy_i_400.html К 115-летию народного писателя Беларуси Кондрата Крапивы] {{ref-ru}}</ref>. Вясну і лета 1916 году праслужыў у 38-м запасным батальёне уў горадзе Асташкаве<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 24</ref>. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце ў кастрычніку 1916 году. Зімой 1917 году захварэў на брушны тыф<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 25</ref>. Як настаўнік у лютым [[1918]] дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы [[Каменка (вёска, Узьдзенскі раён)|Каменка]] на Ўзьдзеншчыне.
 
У 1919 годзе ажаніўся зь дзяўчынай са сваёй вёскі Нізок Аленай Махнач. Неўзабаве ў іх нарадзіўся сын, які, аднак, пражыў нядоўга. Яму не пасьпелі нават даць імя<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 26</ref>
 
У [[1920]]—[[1923]] — камандзір у [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]<ref name="БС"/>. У той жа час зноў зьвярнуўся да літаратурнай творчасьці. Дасылаў свае творы (нататкі, фэльетоны, вершы) у «Красноармейскую правду». Пісаў пра тое, што бачыў, адчуваў, сам перажываў, што яго хвалявала. Пісаў пра рэальныя справы, сапраўдныя жыцьцёвыя падзеі найчасьцей у гумарыстычным і сатырычным пляне. Гэтыя рысы ў творчасьці пісьменьніка пазьней стануць асноўнымі, вызначальнымі<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 26-27</ref>. 1922 год быў для аўтара даволі плённым. Толькі «Савецкая Беларусь» апублікавала 20 яго вершаў і вершаваных фэльетонаў<ref name="ReferenceA">'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 32</ref>. З [[1924]] зноў настаўнічаў на Ўзьдзеншчыне ў пасёлку [[Астравок (пасёлак, Сямёнавіцкі сельсавет)|Астравок]].
 
У [[1925]] пераехаў у [[Менск]], , дзе яго ўладкавалі інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускай культуры. 25 верасьня 1925 году падаў заяву аб прыёме на пэдагагічны факультэт БДУ. Тады ж на заяву была накладзена рэзалюцыя аб залічэньні Крапівы студэнтам ўнівэрсытэту. Падчас вучобы ў БДУ пісьменьнік ня толькі старанна вучыўся. На той час ён шмат пісаў і публікаваў твораў. Займаўся таксама і навукова-дасьледчыцкай работай. У 1926—1927 гг. напісаў вялікую па памерах і значную па вартасьці працу па вуснай народнай творчасьці «Беларускія прыказкі». У ёй Крапіва раскрыў функцыі прыказкі і прымаўкі, паказаў іх прызначэньне і ролю, асабліва для літаратурнай творчасьці<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 54-56</ref>.
Радок 59:
Дагэтуль ён пасьпеў пабыць і сельскім настаўнікам, і прапаршчыкам на франтах [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], і камандзірам [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|РСЧА]]. І вось цяпер ён шукаў сваё месца ў новым жыцьці, уладкоўваючы яе дзейсным словам сатыры. Сатырычная накіраванасьць, востры гумар, актуальнасьць, выразная клясавая пазыцыя выявіліся ў кнігах малых сатырычных формаў<ref name="БС"/>.
 
Кандрат Атраховіч становіцца Кандратам Крапівой. Псэўданім Крапівы тлумачыцца ў аднайменным вершы «Крапіва», які быў надрукаваны 28 сьнежня 1922 году ў газэце «Савецкая Беларусь»<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 32<name="ReferenceA"/ref>:
: «Я ў мастацкім агародзе
: Толькі марная трава.
Радок 71:
Кандрат Крапіва не баяўся, а ўвогуле дык і любіў сваім вершаваным радком выступаць у ролі адкрытага прапагандыста, агітатара. Прытым ня толькі вялікіх, глябальных ідэяў, а нярэдка і зусім зямных, бытавых рэчаў<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 40</ref>. Работу агітатара, прапагандыста Крапіва спалучаў з асьветніцтвам. Звычайна вельмі вобразна абмаляваўшы той ці іншы выпадак або зьяву, у пераважнай большасьці падаўшы яе ў камэдыйна-гумарыстычным ці сатырычным пляне, пісьменьнік нярэдка ў канцы твора дае своеасаблівае рэзюмэ, у якім кляйміць заганную рэч або зьвяртаецца да чытачоў з парадай ці заклікам<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 42</ref>.
 
Вершы на антырэлігійную тэму займаюць вельмі значнае месца ў раньняй творчасьці Крапівы. Крапіва выводзіў на асьмяяньне шарлатанства, дурман, прымхі, павер’і<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 43</ref>. Пісьменьнік як бы ўвабраў, сканцэнтраваў у сабе народную мудрасьць, што выпрацоўвалася на працягу многіх вякоў і перадавалася ад аднаго пакаленьня да другога, назапашаны стагоддзямістагодзьдзямі людзкі вопыт. І вось гэтая моцная для творчасьці аснова, сапраўдны грунт адчуліся ў першых жа літаратурных рэчах Крапівы<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 47</ref>.
 
У раньні пэрыяд свайго літаратурнага творчасьці Крапіва пасьпяхова працаваў і ў галіне літаратурнай прозы. У гэтым кірунку яго асноўным жанрам стаў сатырычны аповед<ref name="КЛН"/>.