Розьніца паміж вэрсіямі «Слова пра паход Ігараў»

д (аздабленьне)
Неўзабаве пасьля публікацыі помніка шматлікія крытыкі выказвалі сумнеў ў яго сапраўднасьці, сьцьвярджаючы, што гэта не аўтэнтычны твор, а подробка [[XVIII ст.]] Пасьля публікацыі ў сяр. [[XIX ст.]] «[[Задоншчына|Задоншчыны]]» — якая захавалася ў шасьці копіях XV ст., несумненна зьвязанай са СПІ, сапраўднасьць СПІ доўгі час нікім не аспрэчвалася.
 
Аднак у кан. XIX ст. францускім [[Славістыка|славістам]] [[Луі Лежэ]], а ў 1920—1950-я гг. [[Андрэ Мазон]]ам былі высунуты новыя скептычныя гіпотэзы адносна паходжаньня СПІ. Па меркаваньні Мазона й шэрагу іншых францускіх дасьледчыкаў, СПІ было створанае ў канцы XVIII стагодзьдзістагодзьдзя па ўзоры «Задоншчыны», прычым у якасьці сюжэту было скарыстана пераказваньне падзеяў XII ст., зробленае В. М. Тацішчавым па незахаваўшымсялетапісах, што былі пазьней летапісамстрачаныя. Аўтарства тэксту Мазон прыпісваў А. І. Мусіну-Пушкіну, Бантышу-Каменскаму або архімандрыту Іаілю Быкоўскаму. Іаіля Быкоўскага таксама лічыў аўтарам СПІ савецкі гісторык [[Аляксандар Зімін|А. А. Зімін]] у [[1960-я|1960-х]], прычым ва ўмовах савецкага часу, калі адкрытая дыскусія вакол дадзенай праблемы была немагчымая, пярэчаньні афіцыйнай навукі Зіміну часта зводзіліся да ідэалягічных нападкаў — поўнасьцю асноўная праца Зіміна выдадзена толькі ў [[2006]]. Найноўшую вэрсію высунуў амэрыканскі славіст [[Эдвард Кінан]] у [[2003]], - згодна зь яго меркаваньнем, СПІ складзенае чэскім філёлягам і асьветнікам [[Ёзэф Даброўскі|Ёзэфам Даброўскім]].
 
Скептыкам неаднаразова пярэчылі як гісторыкі, так і літаратуразнаўцы, аднак найболей пераканаўчыя аргумэнты ўна карысьць сапраўднасьці СПІ прапануюць [[Лінгвістыка|лінгвісты]]. [[Раман Якабсон|Р. В. Якабсон]] у [[1948]] падрабязна аспрэчыў усе асноўныя аргумэнты працаў Мазона, даказаўшы поўную адпаведнасьць моўных рысаў СПІ дасапраўднаму сапраўднага помнікапомніку XII ст., загінуўшызагінулы рукапіс якога быў копіяй XV—XVI стагодзьдзяў.
 
У [[2004]] [[Андрэй Залізьняк|А. А. Залізьняк]], усебакова дасьледаваўшы праблему, паказаў, што фальсыфікатар XVIII ст. ніяк ня мог валодаць лінгвістычнымі ведамі, неабходнымі для стварэньня тэксту СПІ. Кандыдатура Даброўскага таксама на гэтую ролю не падыходзіцьпасуе, бо зьвесткі абпра старажытнайстаражытную славянскайславянскую граматыцыграматыку, выкладзеныя ў яго працах, адрозьніваюцца ад фактаў граматыкі СПІ. У прыватнасьці, Залізьняк паказаў, што характар ужываньня так званых [[Клітыка|клітык]] у тэксьце СПІ адпавядае парамэтрам апавядальных тэкстаў XII ст., а ведаў аб гэтых парамэтрах у меркаваных фальсыфікатараў XVIII ст. не магло быць. Аналягічныя назіраньні былі зробленыя й над іншымі кампанэнтамі граматыкі. Акрамя таго, шэраг парамэтраў дэманструе несумненную залежнасьць тэксту «Задоншчыны» ад тэксту СПІ, а не наадварот.
 
Нягледзячы на ўсе гэтыя сьведчаньні безгрунтоўнасьці вэрсіі аб СПІ як падробцы XVIII ст., дадзеная вэрсія стала выключна карысным стымулам у справе дасьледаваньня помніка.
Ананімны ўдзельнік