Кандрат Крапіва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
X boh x (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 36:
Адзін год вучыўся ва ўзьдзенскім народным вучылішчы, потым паступіў у 2 клясу 4-кляснага гарадзкога вучылішча ў [[Стоўпцы|Стоўпцах]], зь якога праз два гады перавёўся ў такое ж вучылішча ў [[Койданаў|Койданаве]]. Такі перавод Крапіва тлумачыў тым, што ў Стоўпцах была бедная бібліятэка, не было чаго чытаць, а ў Койданаве бібліятэка была значна багацейшая. У Койданаўскім вучылішчы пачаткоўца заўважыў і падтрымаў яго творы настаўнік літаратуры Іван Міхайлавіч Тоўсьцік. Гэта і падштурхнула маладога аўтара і далей займацца вершаскладаньнем. Адзін са сваіх вершаў даслаў у часопіс «Жизнь для всех». Празь месяц атрымаў адказ, у якім сьцьвярджалася, што верш друкавацца ня будзе, паколькі ён не дастаткова мастацкі. Пасьля гэтага юнак перастаў пісаць, закінуў літаратурную творчасьць на 8 гадоў<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 21-23</ref>.
 
Пасьля заканчэньня Койданаўскага вучылішча ў [[1913]] вярнуўся ў родныя мясьціны, летам працаваў па гаспадарцы, дапамагаў бацьку, сям’і, касіў, хадзіў за плугам і за бараною. Восеньню, пазычыўшы ў суседа тры рублі на дарогу, выправіўся ў Менск, дзе здаў экстэрнам экзамэн на званьне народнага настаўніка. Аднак, быў ужо кастрычнік, заняткі ўжо пачаліся і ўсе пасады настаўнікаў былі занятыя, таму свабоднага мейсца для Кандрата не знайшлося. Зіму ён правёў дома, з бацькам езьдзіў на розныя заработкі, а на вясну і лета ўладкаваўся працаваць на цагельню<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 23</ref>. Восеньню [[1914]] атрымаў месца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы [[Мнішаны]] на Меншчыне<ref name="БС"/>. Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію для ўдзелу ў [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]]<ref name="БС"/>. У сакавіку [[1916]] году скончыў Гатчынскую школу прапаршчыкаў<ref name="КЛН">[http://www.belta.by/ru/articles/dossier/K-115-letiju-narodnogo-pisatelja-Belarusi-Kondrata-Krapivy_i_400.html К 115-летию народного писателя Беларуси Кондрата Крапивы] {{ref-ru}}</ref>. Вясну і лета 1916 году праслужыў у 38-м запасным батальёне у горадзе Асташкаве<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 24</ref>. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце ў кастрычніку 1916 году. Зімой 1917 году захварэў на брушны тыф<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 25</ref>. Як настаўнік у лютым [[1918]] дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы [[Каменка (вёска, Узьдзенскі раён)|Каменка]] на Ўзьдзеншчыне.

У 1919 годзе ажаніўся зь дзяўчынай са сваёй вёскі Нізок Аленай Махнач. Неўзабаве ў іх нарадзіўся сын, які, аднак, пражыў нядоўга. Яму не пасьпелі нават даць імя<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 26</ref>

У [[1920]]—[[1923]] — камандзір у [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]<ref name="БС"/>. У той жа час зноў зьвярнуўся да літаратурнай творчасьці<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 26</ref>. З [[1924]] зноў настаўнічаў на Ўзьдзеншчыне ў пасёлку [[Астравок (пасёлак, Сямёнавіцкі сельсавет)|Астравок]].
 
У [[1925]] пераехаў у [[Менск]]. Быў чальцом літаб’яднаньня «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|Маладняк]]» (да [[1926]]), потым «[[Узвышша]]». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]] ў [[1930]]<ref name="БС"/>. Працаваў інструктарам [[Цэнтральнае Бюро краязнаўства|Цэнтральнага бюро краязнаўства]] пры [[Інстытут беларускай культуры|Інбелкульце]] ([[1925]]—[[1926]])<ref name="БС"/>, загадчыкам аддзелу ў часопісе «[[Полымя рэвалюцыі]]» ([[1932]]—[[1936]])<ref name="БС"/>. Удзельнічаў у [[Польскі паход Чырвонай Арміі|паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь]] ([[1939]]), у [[Савецка-фінская вайна|савецка-фінскай вайне]] (1939—1940)<ref name="БС"/>. На пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] працаваў у франтавых газэтах «За Савецкую Беларусь», «Красноармейская правда»<ref name="БС"/>, у [[1943]]—[[1945]] рэдагаваў сатырычную газэту-плякат «[[Раздавім фашысцкую гадзіну]]». У 1945—1947 — рэдактар часопіса [[Вожык (1945)|«Вожык»]]<ref name="БС"/>, у [[1947]]—[[1952]] загадчык сэктару мовазнаўства Інстытуту мовы і літаратуры [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]]<ref name="БС"/>, дырэктар Інстытуту мовазнаўства АН БССР (1952—[[1956]])<ref name="БС"/>.