Кандрат Крапіва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне, вікіфікацыя
X boh x (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 38:
Пасьля заканчэньня Койданаўскага вучылішча ў [[1913]] вярнуўся ў родныя мясьціны, летам працаваў па гаспадарцы, дапамагаў бацьку, сям’і, касіў, хадзіў за плугам і за бараною. Восеньню, пазычыўшы ў суседа тры рублі на дарогу, выправіўся ў Менск, дзе здаў экстэрнам экзамэн на званьне народнага настаўніка. Аднак, быў ужо кастрычнік, заняткі ўжо пачаліся і ўсе пасады настаўнікаў былі занятыя, таму свабоднага мейсца для Кандрата не знайшлося. Зіму ён правёў дома, з бацькам езьдзіў на розныя заработкі, а на вясну і лета ўладкаваўся працаваць на цагельню<ref>'' Сабалеўскі А. '' Кандрат Крапіва. Нарыс жыцця і творчасці. С. 23</ref>. Восеньню [[1914]] атрымаў месца настаўніка ў пачатковай земскай школе ў вёсцы [[Мнішаны]] на Меншчыне<ref name="БС"/>. Адпрацаваў год і быў мабілізаваны ў армію для ўдзелу ў [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]]<ref name="БС"/>. У сакавіку [[1916]] году скончыў Гатчынскую школу прапаршчыкаў<ref name="КЛН">[http://www.belta.by/ru/articles/dossier/K-115-letiju-narodnogo-pisatelja-Belarusi-Kondrata-Krapivy_i_400.html К 115-летию народного писателя Беларуси Кондрата Крапивы] {{ref-ru}}</ref>. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым [[1918]] дэмабілізаваны. Настаўнічаў у вёсцы [[Каменка (вёска, Узьдзенскі раён)|Каменка]] на Ўзьдзеншчыне. У [[1920]]—[[1923]] — камандзір у [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]<ref name="БС"/>. З [[1924]] зноў настаўнічаў на Ўзьдзеншчыне ў пасёлку [[Астравок (пасёлак, Сямёнавіцкі сельсавет)|Астравок]].
 
У [[1925]] пераехаў у [[Менск]]. Быў чальцом літаб’яднаньня «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|Маладняк]]» (да [[1926]]), потым «[[Узвышша]]». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]] ў [[1930]]<ref name="БС"/>. Працаваў інструктарам [[Цэнтральнае Бюро краязнаўства|Цэнтральнага бюро краязнаўства]] пры [[Інстытут беларускай культуры|Інбелкульце]] ([[1925]]—[[1926]])<ref name="БС"/>, загадчыкам аддзелааддзелу ў часопісе «[[Полымя рэвалюцыі]]» ([[1932]]—[[1936]])<ref name="БС"/>. Удзельнічаў у [[Польскі паход Чырвонай Арміі|паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь]] ([[1939]]), у [[Савецка-фінская вайна|савецка-фінскай вайне]] (1939—1940)<ref name="БС"/>. На пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] працаваў у франтавых газэтах «За Савецкую Беларусь», «Красноармейская правда»<ref name="БС"/>, у [[1943]]—[[1945]] рэдагаваў сатырычную газэту-плякат «[[Раздавім фашысцкую гадзіну]]». У 1945—1947 — рэдактар часопіса [[Вожык (1945)|«Вожык»]]<ref name="БС"/>, у [[1947]]—[[1952]] загадчык сэктару мовазнаўства Інстытуту мовы і літаратуры [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]]<ref name="БС"/>, дырэктар Інстытуту мовазнаўства АН БССР (1952—[[1956]])<ref name="БС"/>.
 
У [[1946]] у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце I сэсіі Генэральнай асамблеі [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|ААН]]. У 1956<ref name="БС"/> — студзені [[1982]] — віцэ-прэзыдэнт АН БССР. Са студзеня 1982 па сакавік [[1989]] — вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексыкалёгіі і лексыкаграфіі Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. [[Доктар філалягічных навук]], акадэмік АН БССР. Неаднаразова абіраўся дэпутатам ([[1947]]—[[1990]]), старшынём [[ВС БССР]]. Член [[Саюз пісьменьнікаў СССР|Саюза пісьменьнікаў СССР]] (з [[1934]]).
Радок 46:
== Творчасьць ==
[[Файл:III з'езд пісьменнікаў БССР.jpg|міні|К. Крапіва (трэці справа) на III зьезьдзе пісьменьнікаў БССР. 1954 год]]
Яго першы друкаваны твор — фэльетон у вершах «Жылі-былі», быў апублікаваны ў газэце «Красноармейская правда» у 1922 годзе<ref name="БС"/>. Першы твор Крапівы на беларускай мове — сатырычны верш «Сваты» — зьявіўся ў газэце «Савецкая Беларусь» 23 траўня 1922 году<ref name="КЛН"/>. Да гэтага часуДагэтуль ён пасьпеў пабыць і сельскім настаўнікам, і прапаршчыкам на франтах [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], і камандзірам [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|РСЧА]]. І вось цяпер ён шукаў сваё месца ў новым жыцьці, уладкоўваючы яе дзейсным словам сатыры. Сатырычная накіраванасьць, востры гумар, актуальнасьць, выразная клясавая пазыцыя выявіліся ў кнігах малых сатырычных формаў<ref name="БС"/>.
 
Кандрат Атраховіч становіцца Кандратам Крапівой. Вершаваныя фэльетоны, сатырычныя куплеты, байкі ўсё часьцей зьяўляюцца на старонках беларускіх газэт і часопісаў пад гэтым псэўданімам. Неўзабаве ён становіцца майстрам камэдыйнага жанру, яго п’есы «Хто сьмяецца апошнім» і «Сьпяваюць жаўрукі» ідуць па ўсёй краіне, па іх здымаюцца кінафільмы. На працягу ўсяго свайго творчага жыцьця Кандрат Крапіва, шчодра адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, званьнямі і прэміямі, будзе яшчэ ня раз, адрываючыся ад «высокіх» акадэмічных спраў і грамадзкіх заняткаў, вяртацца да жанру сваёй маладосьці — байкі<ref name="РКК">[http://colony.by/dayafterday.php?id=443 Родился Кондрат Крапива] {{ref-ru}}</ref>.