Міхась Зарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне, вікіфікацыя
X boh x (гутаркі | унёсак)
Радок 60:
У 30-я гг. Зарэцкі ўжо рэдка зьвяртаўся да малой жанравай формы. У нешматлікіх творах ужо значна менш мастацкай навізны, праблемнасьці, сьмелага вырашэньня тэмы, што мела мейсца ў ранейшыя гады. Праца над апавяданьнямі стала адначасова і сур’ёзнай школай падрыхтоўкі пісьменьніка жа напісаньня буйных твораў. Лягічным працягам інтэнсіўных пошукаў пісьменьніка ў галіне жанравай формы стала аповесьць «Голы зьвер» (1926). Аповесьць займае даволі прыкметнае мейсца ў творчасьці Міхася Зарэцкага. Гэта зьмястоўны, вострапраблемны твор, у цэнтры якога герой адмоўнага пляну. Вартасьць аповесьці ў тым, што надзённае пытаньне сучаснага яму жыцьця Зарэцкі пераводзіў у шырокі плян, бо суадносіны інтарэсаў асобы і грамадзтва застаюцца актуальнымі сёньня і будуць актуальнымі заўтра<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 48-51</ref>.
 
У канцы 20-х гг. Міхась Зарэцкі зьвярнуўся да драматычнай жанравай формы, паколькі пачаў адчуваць яе зьмястоўнасьць, ляканічнасьць, эстэтычную сілу і багатыя выяўленчыя магчымасьці. Яго першыя п’есы — «Віхор на балоце» (1928) і «Белыя ружы» (1928—1929). Асноўны канфлікт п’есы «Віхор на балоце» — барацьба новых людзей супраць мяшчанства. Аб’ектамі выкрыцьця ў ёй сталі бездухоўнасьць, душэўная чэрствасьць і мяшчанства<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 49595-96, 121</ref>.
 
У канцы 20-х — пач. 30-хх гг. ХХ ст. у творах пісьменьніка прыкметна паглыбілася заклапочанасьць далейшым лёсам рэвалюцыі, пэрспэктывай практычнага ўвасабленьня яе ідэалаў. Заклапочанасьць перарастала ў сапраўдную грамадзянскую трывогу мастака-гуманіста за будучыню роднага краю, будучыню народа. У гэты пэрыяд адбываюцца значныя зрухі ў сьветапоглядзе пісьменьніка, у яго стаўленьні да многіх вострых праблемаў тагачаснага грамадзтва, палітычнага, культурнага жыцьця. Сутнасьць зрухаў — у рашучым павароце пісьменьніка да нацыянальнай праблематыкі<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 147</ref>.