Міхась Зарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне, вікіфікацыя
X boh x (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 36:
Нарадзіўся [[20 лістапада]] [[1901]] у вёсцы Высокі Гарадзец Сеньненскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласьці) у сям’і вясковага дзяка Яўхіма Ануфрыевіча і яго жонкі Пелагеі Лявонцьеўны. Міхась быў другім дзіцем пасьля Івана, усьлед за ім нарадзіліся Мікалай і Ліза. Бацькі адыгралі вялікую ролю ў фарміраваньні эстэтычных густаў будучага пісьменьніка. Бацька любіў музыку і сьпевы, кіраваў царкоўным хорам, сам спрабаваў пісаць музыку. Артыстычным талентам валодала і маці. Яна таксама любіла сьпяваць, вызначалася працавітасьцю і глыбокай душэўнасьцю. Ужо ў дзяцінстве Міхась умеў іграць на многіх музычных інструмэнтах<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 6-7</ref>.
 
Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад [[Шклоў|Шкловам]] — адсюль псэўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай сэмінарыі (у 1917 годзе праз рэвалюцыйныя падзеі<ref name="ReferenceA">'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 7</ref> пакінуў сэмінарыю пасьля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часьці. Пасьля вяртаньня ў родную вёску працаваў царкоўным вартаўніком<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 7<name="ReferenceA"/ref>.
 
Зь лютага 1919 настаўнічаў у пачатковай школе<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 7<name="ReferenceA"/ref> на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам Шклоўскага валаснога аддзелааддзелу народнай асьветы. У 1920 годзе ўдзельнічаў у ІІ Усерасейскім зьезьдзе саюзу Работнікаў Асьветы, быў абраны кандыдатам у чальцы ЦК гэтага саюзу<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 7<name="ReferenceA"/ref>.
 
У 1920—1927 палітпрацаўнік Чырвонай Арміі. З 1924 член літаб’яднаньня [[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|«Маладняк»]], уваходзіў у Цэнтральнае Бюро арганізацыі. У 1926—1927 рэдагаваў часопіс «[[Маладняк (часопіс)|Маладняк]]». У 1927 стаў адным з ініцыятараў утварэньня новага літаб’яднаньня «[[Полымя (літаратурнае аб’яднаньне)|Полымя]]». Выхад з «Маладняку» сьведчыў пра значныя ўнутраныя зрухі ў сьветаадчуваньні пісьменьніка, пра пэўныя зьмены яго мастацкай, эстэтычнай арыентацыі<ref name="ReferenceB">'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 9</ref>.
 
У жніўні — кастрычніку 1927 у складзе дэлегацыі беларускіх літаратараў наведаў Латвію, Чэхаславакію, Германію, Францыю. У наступным годзе ў складзе беларускай пісьменьніцкай дэлегацыі, куды ўваходзілі Я. Купала, Я. Колас, М. Чарот, ён наведаў Харкаў і прысутнічаў на ўрачыстасьцях, прысьвечаных памяці Тараса Шаўчэнкі<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 9<name="ReferenceB"/ref>.
 
Адзін зь ініцыятараў тэатральнай дыскусіі ў лістападзе 1928 (артыкулы «Два экзамэны (Да пытаньня аб тэатральнай крытыцы)», «Чым пагражае нам Белдзяржкіно? (Да крытыкі тэматычнага пляна)»). Выступленьні М. Зарэцкага ў друку былі расцэнены як праявы нацыянал-дэмакратызму. Разам з [[Андрэй Александровіч|А. Александровіч]]ам і [[Алесь Дудар|А. Дударом]] ён заявіў пра выхад з [[БДУ]] (публікацыя ў «Савецкай Беларусі» 4.12.1928). У 1929 выключаны з ВКП(б). Чалец [[СП БССР]] (з 1934). Зь лістапада 1936 працаваў загадчыкам аддзелааддзелу літаратуры і мастацтва [[БелАН]]. Арыштаваны 3.11.1936 у Менску па адрасе: вул. Абутковая, д. 23, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28.10.1937 як «''актыўны член нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі''» да ВМП з канфіскацыяй маёмасьці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 7.12.1957. Асабовая справа К. № 11069-с захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].
 
== Сям’я ==
Малодшы брат пісьменьніка, Мікалай Касянкоў, таксама быў рэпрэсаваны з 1937 годзе, прысуджаны да расстрэлу, аднак пазьней расстрэл замянілі 10 гадамі адбыцьця пакараньня ў папраўча-працоўных лягерах. Загінуў у 1941 годзе<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 3</ref>.
 
Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей (сын Слава, дачка Радаміра). Жонка пісьменьніка Марыя Іванаўна спачатку была асуджана на 7 гадоў знаходжаньня ў папраўча-працоўных лягерах і на 5 гадоў паражэньня ў правах. Была рэабілітаваная ў 1941 годзе, а ў 1945 годзе была зноў асуджаная на 10 гадоў. Малалетнія дзеці засталіся адны, а пазьней былі перададзеныя ў Менскі дзіцячы прыёмнік, адкуль былі накіраваныя ў дзіцячы дом «Боркі» Калінінская вобласьці<ref name="ReferenceC">'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 4</ref>.
 
== Творчасьць ==
Радок 56:
Сьцьвярджаецца, што яго літаратурным дэбютам было апавяданьне «У Саўках», зьмешчанае на старонках «Савецкай Беларусі» 29 сьнежня 1922 году. Але, дэбют трэба аднесьці на больш раньні час, паколькі ў гэтай жа газэце 6 студзеня быў надрукаваны матэрыял пад назвай «Ці ж так?», 3 лютага — «Спатканьне», 13 кастрычніка — «Сёньня» («Малюнкі жыцьця»), 22 лістапада — апавяданьне «Цішка Бабыль» і толькі 29 сьнежня — «У Саўках»<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 8</ref>.
 
Аўтар зборнікаў апавяданьняў «У віры жыцьця» (1925), «Пела вясна» (1925), «Пад сонцам» (1926), «42 дакумэнты і Двое Жвіроўскіх» (1926), «На чыгунцы» (1928), «Ракавыя жаронцы» (1930, уключаны і п’есы «Віхор на балоце» і «Белыя ружы»), апавяданьня «Бацькаў сын» (1932), аповесьці «Голы зьвер» (1926), раманаў «Сьцежкі-дарожкі» (1928, перавыдадзены ў 1959<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 4<name="ReferenceC"/ref>), «Вязьмо» (1932, перавыдадзены ў 1962<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 4<name="ReferenceC"/ref>), кніжак нарысаў «Падарожжа на новую зямлю» (1929), «Лісты ад знаёмага» (1931). Аўтар п’есаў «Сымон Карызна» (1935), «Ная» (1936) і інш., а таксама кінасцэнарыя «Пачатак шчасьця». У 1975 выдадзены зборнік выбраных апавяданьняў «Пачатак шчасьця», у 1989—1991 выйшаў Збор твораў у 4 тамах. Многія рукапісы М. Зарэцкага загінулі, у прыватнасьці, гістарычная драма «Рагнеда» (1929), працяг рамана «Крывічы».
 
У 1965 годзе на расейскую мову быў перакладзены раман «Вязьмо» (перавыданьне перакладу ў 1978). Раман «Сьцежкі-дарожкі» на расейскай мове друкаваўся ў скарочаным выглядзе на старонках газэты «Рабочий» у 1927 годзе, а новы поўны пераклад выйшаў у 1971 годзе. У 1980 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусьціла ў перакладзе на расейскую мову выбраныя апавяданьні<ref>'' Мушынскі М. '' Нескароны талент. С. 5</ref>.