Кляўдыюс Пталемэй: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
[[Файл:Ptolemy 16century.jpg|міні|Кляўдыюс Пталемэй]]
'''Кляўдыюс Пталемэй''' (Κλαύδιος Πτολεμαῖος, лац. Ptolemaeus), радзей '''Пталамэй''' (Πτολομαῖος, Ptolomaeus) (каля [[87]]—[[165]]{{Удакладніць}}) — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэцкі]] астраном, астроляг, матэматык, оптык, тэарэтык музыкі і географ. У пэрыяд з 127 па 151 год жыў у [[Александрыя (Эгіпет)|Александрыі]], дзе праводзіў астранамічныя назіраньні.
 
== Біяграфія ==
Кляўдыюс Пталемэй  — адна з найвыбітнейшых асобаў у навуцы позьняга [[элінізм]]у. У [[астраномія|астраноміі]] Пталемэю не было роўных на працягу цэлага тысячагодзьдзя  — ад [[Гіпарх]]а ([[2 стагодзьдзе да н. э.|II ст. да н.  э.]]) да [[аль-Біруні|Біруні]] ([[10 стагодзьдзе|X]]—[[11 стагодзьдзе|XI]] стст. н.  э.).
 
Пра жыцьцё Пталемэя вядома няшмат: у ягоных сучасьнікаў няма ніякіх узгадваньняў пра астранома. У гістарычных працах першых стагодзьдзяў нашай эры Кляўдыюс Пталемэй часам далучаўся да дынастыі [[Пталемэі|Пталемэяў]], але сучасныя гісторыкі лічаць гэта памылкай, выкліканай супадзеньнем імёнаў (імя Пталемэй было папулярным на тэрыторыі былога царства Лягідаў). Рымскае родавае імя ({{мова-la|nomen|скарочана}}) Кляўдыюс ({{мова-la|Claudius|бяз мовы}}) сьведчыць пра тое, што Пталемэй быў рымскім грамадзянінам, і яго продкі атрымалі рымскае грамадзянства, хутчэй за ўсё, ад імпэратара [[Кляўдыюс]]а.
Радок 11:
 
=== Астраномія ===
У сваёй асноўнай працы «Megale syntaxis» (''Вялікая пабудова''), вядомай пад арабізаванай назвай «[[Альмагест]]», Пталемэй выклаў збор астранамічных ведаў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] і [[Бабілён]]а. Пталемэй сфармуляваў (калі не перадаў сфармуляваную [[Гіпарх]]ам) складаную [[геацэнтрычная сыстэма сьвету|геацэнтрычную мадэль сьвету]] з [[эпіцыкль|эпіцыклямі]], якая была прынятая ў заходнім і арабскім сьвеце да стварэньня [[гэліяцэнтрычная сыстэма сьвету|гэліяцэнтрычнай сыстэмы]] [[Мікалай Капэрнік|Мікалаем Капэрнікам]]. Назва галоўнай працы Пталемэя  — «Вялікая матэматычная пабудова астраноміі ў 13 кнігах»<ref name="белэн" />, ці проста і з годнасьцю «Вялікае», па-грэцку «Мэгістэ», на шляху ад грэкаў у сярэднявечную Эўропу праз арабаў трансфармавалася ў Альмагест.
 
Альмагест таксама ўтрымліваў каталёг зорнага неба. Сьпіс з 48 [[сузор’е|сузор’яў]] не пакрываў цалкам [[нябесная сфэра|нябесную сфэру]]: там былі толькі тыя [[зоркі]], якія Пталемэй мог [[Назіральная астраномія|пабачыць]], знаходзячыся ў [[Александрыя (Эгіпет)|Александрыі]].
Радок 34:
[[Катэгорыя:Старажытнагрэцкія астраномы]]
[[Катэгорыя:Старажытнагрэцкія матэматыкі]]
[[Катэгорыя:Асобы, у гонар якіх названы астэроід]]
 
{{Link FA|sl}}