Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Румыніі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ' '''Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Румын...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:37, 25 сьнежня 2014

Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Румыніі складаецца з 7 аб’ектаў (на 2014 рок). 6 аб’ектаў уключаныя ў сьпіс з культурных крытэраў, прычым адзін зь іх прызнаны шэдэўрам чалавечага генію (крытэр i), а яшчэ 1 аб’ект улучаны па прыродных крытэрах і прызнаны адначасова прыродным фэномэнам выключнай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці (крытэр vii) і выбітнай каштоўнасьцю з пункту гледжаньня навукі і захаваньня біялягічных відаў (крытэр x).

Акрамя гэтага, па стане на 2014 рок, яшчэ 14 аб’ектаў на тэрыторыі Румыніі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс сусьветнай спадчыны[1]. Румынія ратыфікавала Канвэнцыю пра ахову сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 16 траўня 1990 року[2].

Сьпіс

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО:

Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Зьвесткі ЮНЭСКО Апісаньне крытэр
1   Дэльта Дунаю
(па-румынску: Delta Dunării)
1991 588 x,xi,xii
2   Вёскі з умацаванымі цэрквамі ў Трансыльваніі
(па-румынску: Aşezări cu biserici fortificate din Transilvania)
Трансыльванія 1993
1999
596 iv
3   Манастыр Харэзу
(па-румынску: Mănăstirea Horezu)
мястэчка Харэзу 1690 1993 597 ii
4   Цэрквы Малдавіі
(па-румынску: Bisericile pictate din nordul Moldoveir)
жудзец Сучава, Румынія 1487-1532 1993 598 i, iv
5   Гістарычны цэнтр Сігішаары
(па-румынску: Historic Centre de Sighişoara )
горад Сігішаара XII стагодзьдзе 1999 902 iii, v
6   Драўляныя цэрквы Марамурэшу
(па-румынску: Biserici de lemn din Maramureş)
рэгіён Марамурэш XVII-XVIII стагодзьдзе 1999 904 iv
7   Дакійскія ўмацаваньні ў гарах Арашці
(па-румынску: Fortăreţe dacice din Munţii Orăştiei)
горы Арашці, Румынія 1 стагодзьдзе да н. э. 1999 906 ii, iii, iv

Крыніцы

  1. ^ Tentative Lists (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 25 сьнежня 2014 г.
  2. ^ The States Parties — Romania (анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 25 сьнежня 2014 г.