Плошча Свабоды (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 29:
Плошча Свабоды лічылася цэнтральнай, але ў гады [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] была моцна разбураная й страціла сваё значэньне.
 
На плошчы стаіць [[Менская ратуша|гарадзкая ратуша]], адноўленая ў [[2003]] годзе па апошнім праекце (была пабудавана ў [[1582]] годзе, затым некалькі разоў перабудоўваўсяперабудоўвалася і была зьнесеная па загадзе расейскага цара [[Мікалай I|Мікалая І]] у [[1857]] годзе<ref>{{Літаратура/Гісторыя Менску (2006)|1}} С. 220.</ref>), а таксама [[Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)|Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі]] ([[1700]]—[[1710]] гады).
 
У цэнтры плошчы Свабоды да рэвалюцыі стаяў помнік Расейскаму імпэратару [[Аляксандар II|Аляксандру II]]. У [[1917]] годзе на месцы бюста цару па праекце менскага архітэктара й скульптара А. Краснапольскага быў усталяваны помнік салдату рэвалюцыянэру. Помнік праіснаваў нядоўга, падчас нямецкай акупацыі 1918 году ён быў зьнесены. [[1 траўня]] [[1921]] году на месцы помніка зьявіўся абэліск імя Менскай Рады. Верагодна, збудаваньне было зробленае зь недаўгавечных матэрыялаў і ў хуткім часе было разабранае. На месцы гэтага помніка ў [[1922]] годзе быў усталяваны новы — рэвалюцыянэру {{Артыкул у іншым разьдзеле|Гірша Лекэрт|Гіршу Лекэрту|ru|Леккерт, Гирш Давидович}}, які быў зьнесены ў 1937 годзе. У [[1939]] годзе на месцы помніка зьявіўся фантан, цяпер на яго месцы знаходзіцца шкляная піраміда.<ref>[http://www.minsk-old-new.com/minsk-2715.htm Плошча Свабоды (Саборная плошча)] \\ Менск стары й новы</ref>