Васіль Быкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
X boh x (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 34:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Бычкі (Віцебская вобласьць)|Бычкі]] [[Ушацкі раён|Ўшацкага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Маці — Ганна Рыгораўна, бацька — Уладзімер Фёдаравіч, звычайныя беларускія сяляне. Ганна Рыгораўна памерла восеньню 1984 году, калі ёй было больш за 90 гадоў. Дзяцінства Васіля Быкава прайшло ў родных мясьцінах<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 17</ref>.
 
Першым мастацкім творам, зь якім пазнаёміўся Васіль Быкаў, стала апавяданьне [[Міхась Лынькоў|Міхася Лынькова]] "Гой". Зь дзяцінства захапляўся паэзіяй [[Янка Купала|Янкі Купалы]] і творчасьцю [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 18</ref>. Акрамя беларускай літаратуры Быкаў зь дзяцінства знаёміўся і з замежнымі аўтарамі ([[Майн Рыд]], [[Жуль Вэрн]], [[Джэк Лёндан]] і інш.)<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 19</ref>.
 
Як сьведчыць сястра пісьменьніка Валянціна, Васіль яшчэ ў школе спрабаваў пісаць апавяданьні і вершы, але ў тыя гады больш моцнай была цяга да маляваньня. Пасьля заканчэньня 9 клясы ў [[Кублічы|Кублічах]] Быкаў паступіў на мастакоўскае аддзяленьне Віцебскай мастацкай вучэльні. Потым быў пераведзены на скульптурнае аддзяленьне. Аднак, доўга там не правучыўся, паколькі ў [[1940]] годзе былі адмененыя стыпэндыі<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 23</ref>. Васіль вярнуўся назад у Кублічы, дзе скончыў сярэднюю школу<ref name="ReferenceA">''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 24</ref>.
 
Калі [[Нямеччына]] напала на [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] у [[1941]] годзе, ён знаходзіўся ва [[Украіна|Ўкраіне]], зьбіраўся паступаць у індустрыяльны інстытут у горадзе [[Шостка]] ([[Сумская вобласьць]])<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 24<name="ReferenceA"/ref>. Спачатку сямнаццацігадовы Быкаў трапіў у інжынэрны батальён<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 24<name="ReferenceA"/ref>, капаў траншэі, пасьля пайшоў добраахвотнікам у [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвоную Армію]]. Удзельнічаў у цяжкіх баях на Паўднёва-Заходнім фронце. Быў двойчы паранены. Потым вучыўся ў пяхотнай вучэльні ў [[Саратаў|Саратаве]]. Навучаньне ў вайсковай вучэльні звычайна цягнулася 2 гады, аднак, у сувязі з патрабаваньнямі ваеннага часу скарацілася да 1 году. У кастрычніку [[1943]] году Васіль Быкаў скончыў вучэльню, атрымаўшы званьне малодшага лейтэнанта, і працягнуў удзел у баях ([[Украіна]], [[Румынія]], [[Аўстрыя]]) да самай перамогі<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 24<name="ReferenceA"/ref>.
 
На Кіраваградчыне ёсьць брацкая магіла, у якой Быкаў значыўся пахаваным. Да бацькоў прыйшла пахавальная, у якой паведамлялася, што іх сын, камандзір стралковага ўзводу лейтэнант Быкаў Васіль Уладзімеравіч забіты [[10 студзеня]] [[1944]] году, пахаваны на цэнтральных могілках вёскі Вялікая Севярынаўка [[Кіраваградзкая вобласьць|Кіраваградзкай вобласьці]]<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 24<name="ReferenceA"/ref>.
 
Пасьля дэмабілізацыі ў [[1947]] годзе працаваў мастаком у гарадзенскіх мастацкіх майстэрнях. У [[1949]] годзе яго зноў прызвалі ў войска, дзе Быкаў праслужыў яшчэ 6 гадоў і ў [[1955]] годзе звольніўся ў запас і прыехаў у Горадню<ref name="ReferenceB">''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 37</ref>.
 
У [[1956]]—[[1972]] гадах — літсупрацоўнік, затым літкансультант газэты «Гродзенская праўда», у [[1972]]—[[1978]] гадах — сакратар Гарадзенскага абласнога аддзяленьня [[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|СП БССР]]. У [[1974]] годзе Васіль Быкаў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за аповесьці «Абэліск» і «Дажыць да сьвітаньня».
Радок 58:
 
== Творчасьць ==
Пачынаўся творчы шлях Васіля Быкава з апавяданьняў "У першым баі" і "У той дзень", якія ў [[1949]] годзе на [[расейская мова|расейскай мове]] былі зьмешчаныя ў газэце "Гродзенская праўда". Тады яны аказаліся незаўважанымі шырокай літаратурнай грамадзкасьцю<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 37<name="ReferenceB"/ref>
 
Значны грамадзкі рэзананс мелі апавяданьні Васіля Быкава на роднай мове, надрукаваныя ў 1956 — 1957 і наступных гадах, і асабліва яго аповесьць "Жураўліны крык", якая прынесла празаіку заслужанае прызваньне. Пазьней яно было замацавана вялікім посьпехам "Трэцяй ракеты" ([[1961]]), якая ў [[1962]] годзе публікавалася адначасова ў [[Маладосць|"Маладосці"]] і ў "Дружбе народов"<ref name="ReferenceC">''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 38</ref>.
 
Да найбольш папулярных раньніх аповесьцяў БЫкава належыць "Альпійская балада" (1963). Яна шмат перакладалася на замежныя мовы, часта выдавалася неня толькі ў Беларусі, але і ў іншых савецкіх рэспубліках. На аснове аповесьці створаны кінафльім, некалькі тэатральных спэктакляў, інсцэніроўка для радыё, балет, пастаўлены ў [[Менск]]у і [[Чалябінск]]у, опэра, пастаўленая ў [[Харкаў|Харкаве]], сымфонія<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 78</ref>.
 
У шмат якіх адносінах паваротнай для Быкава стала аповесьць "Мёртвым не баліць" (1965). Пісьменьнік разгарнуў апавядальную плынь у двух часавых плянах, спалучыўшы паказ некаторых аспэктаў ваеннай пары з прамым выхадам да трапяткой сучаснасьці<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 90</ref>. Быкаў адштурхоўваўся ад таго, што перажыў сам. Ён ня раз падкрэсьліваў, што твор мае шмат аўтабіяграфічнага, грунтуецца на нявыдуманай падзейнай канве<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 93</ref>.
Радок 74:
Высокую ацэнку грамадзкасьці атрымала аповесьць "Знак бяды" (1982). У газэце "Правда" яна характарызавалася як кніга-падзея, якая нікога не пакінула абыякавым<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 179</ref>. Быкаўская мера праўдзівасьці і чалавечнасьці выразна адчуваецца ў рамане "Кар'ер" (1986)<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 190</ref>.
 
Акрамя аповесьцяў, якія складаюць аснову створанай Васілём Быкавым мастацкай эпапэі народнага гераізму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а часткова і ў іншыя пэрыяды нашага жыцьця, празаік напісаў шэраг таленавітых апавяданьняў. Спрабаваў свае сілы і ў драматургіі. Яго п'есып’есы (у прыватнасьці "Апошні шанц") ставіліся ў Маскве, Менску, Горадні. У Латвіі па гэтай п'есеп’есе быў створаны тэлеспэктакль<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 198</ref>.
=== Бібліяграфія ===
* [[Апошні баец]] ([[1958]], наступнае выданьне ў [[2007]])
Радок 110:
* [[Калі рукаюцца душы]] (разам з [[Рыгор Барадулін|Рыгорам Барадуліным]]) ([[2003]])
* [[Парадоксы жыцьця]] ([[2004]])
* [[Бліндаж]] (няскончаная, апублікаваная па архіве пісьменьніка напрыканцыў канцы [[2006]] году ў часопісе «[[Дзеяслоў]]»)
* Гарадзенскі архіў. Невядомыя творы(1957—1972) ([[2012]]), уключае ніколі дагэтуль не друкаваную аповесьць [[Атака]], апавяданьне [[Жалезны камандзір]], некалькі прыпавесьцей, нататнікі, кінасцэнар па аповесьці [[Сотнікаў]] пад назвай «Двое в ночи» і не закрануты цэнзурай пераклад на рускую мову аповесьці [[Апошні баец]]
* [[Пасляжыццё]] ([[2012]]) — зборнік, у які ўвайшлі аповесьці і апавяданьні, якія ніколі не друкаваліся пры жыцьці аўтара: «Атака», «Жалезны камандзір», «Афганец», «Бутэльчына», «Бліндаж».
Радок 144:
 
== Узнагароды й ганаровыя званьні ==
* Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1964) (за аповесьць "Здрада")<ref>''Бугаёў Дзьм.'' Васіль Быкаў. Нарыс жыцця і творчасці. С. 38<name="ReferenceC"/ref>
* [[Дзяржаўная прэмія СССР]] (1974)
* [[Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа]] (1978)