Андрэй Мрый: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
X boh x (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 40:
У 1923 годзе малады настаўнік гісторыі разам з братам і шваграм ствараюць першы ў раёне народны тэатар<ref>''Маракоў Л.'' Рэпрэсіраваны смех // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989, №3. С. 98</ref>. На яго абуджэньне як асобы, грамадзяніна, патрыёта, а потым і пісьменьніка найбольшы ўплыў зрабіла ўзбуйненьне Беларусі, у выніку чаго рэспубліцы ў 1924 годзе былі вернутыя Магілёўская і Віцебская вобласьці, а таксама частка паветаў Смаленскай вобласьці зь беларускім насельніцтвам. Сярод далучаных тэрыторый было і Краснапольле. Гэта дало штуршок творчым сілам, абудзіла ў людзей цягу да роднай мовы, культуры, гісторыі. У той жа час Мрый актыўна ўключаецца ў краязнаўчую працу, якой тады была ахоплена ўся рэспубліка, і пачынае супрацоўнічаць з часопісам «Наш край» — органам цэнтральнага бюро краязнаўства<ref>''Лецка Я.'' Празорлівасць мастака // Полымя. 1990, №5. С. 230—231</ref>. У 1926 годзе пісьменьнік пераехаў у Менск, дзе пачаў працаваць інструктарам у Цэнтральным бюро краязнаўства. У літаратурнай сталіцы ён застаў даволі напружаную абстаноўку ў сувязі з расколам літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк»<ref>''Васючэнка П.'' Трагедыя пісьменніцкага лёсу // Полымя. 2000, №5. С. 258</ref>.
 
26 траўня 1929 годагоду на чарговым штогадовым сходзе літаратурна-мастацкага аб’яднаньня «Узвышша» Андрэя Мрыя, як і яго малодшага брата Васіля, прынялі ў сябры згуртаваньня<ref name="ReferenceA">''Маракоў Л.'' Рэпрэсіраваны смех // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989, №3. С. 99</ref>.
 
У 1934 годзе Мрый жыў у Менску, дзе працаваў у Бюро Краязнаўства, а таксама ў Тэрміналягічнай камісіі<ref>''Мішчанчук М. І., Шпакоўскі І. С.'' Беларуская літаратура ХХ ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 2001. С. 185</ref>. Потым пачаў працаваць у газэце «Звязда»<ref>''Лецка Я.'' Празорлівасць мастака // Полымя. 1990, №5. С. 231</ref>.
 
=== Рэпрэсіі ===
У ноч з 21 на 22 лютага 1934 годагоду ў Менску па адрасе Стаўпецкі завулак, дом 6, кв. 1 Андрэй Мрый быў арыштаваны. Падчас арышту прысутнічалі жонка, Зыкава Соф’я Андрэеўна, і дзеці — Юры (5 гадоў) і Артур (3 гады)<ref>''Маракоў Л.'' Рэпрэсіраваны смех name="ReferenceA"// Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989, №3. С. 99</ref>.
 
[[26 сакавіка]] [[1934]] году асуджаны «[[тройка]]й» на 5 гадоў зьняволеньня і этапаваны ў [[Караганда|Карагандзінскі]] ППЛ. Пасьля падачы апэляцыі Генпракурору [[СССР]] [[21 лістапада]] [[1934]] году тэрмін пазбаўленьня волі зьменены: тры гады высылкі ў [[Волагда|Волагду]], потым у [[Вельск]], дзе працаваў бухгальтарам да [[сьнежань|сьнежня]] [[1937]] году. У пачатку [[1938]] году прыехаў у [[Мурманск]], настаўнічаў у адной зь сярэдніх школ.