Кітайская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17:
}}
[[Файл:Map of sinitic languages-en.svg|справа|thumb|230пкс|Сыніцкія мовы на мапе ўсходняга Кітаю.]]
'''Кіта́йская мова''' (中文 — [чжунвэньджунвэнь], або 汉语/漢語 [ханьюй]) — адна з мовай [[кітайскія мовы|сыніцкае]] галіны [[сына-тыбэцкія мовы|сына-тыбэцкае]] моўнае сям’і, альбо, у выпадку клясыфікацыі астатніх кітайскіх моваў як дыялектаў кітайскай, мова ў складзе непасрэдна сына-тыбэцкае сям’і. Зьяўляецца афіцыйнай мовай [[Кітай|КНР]], [[Кітайская Рэспубліка|Тайваню]] і [[Сынгапур]]у. На ёй размаўляюць звыш 1 млрд чалавек, для 900 млн чал. зь іх кітайская мова зьяўляецца [[родная мова|роднай]].
 
Кітайская зьяўляецца адной з 6 афіцыйных і працоўных моваў [[ААН]]. Гістарычна гэта мова народнасьці [[кітайцы|хань]], якая дамінуе ў нацыянальным складзе КНР (больш за 90% насельніцтва краіны, асабліва ў цэнтральных частках усходу краіны). Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў кітайцаў, якія захоўваюць сваю мову, жывуць практычна ва ўсіх краінах [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]] (на Сынгапуры складаючы больш 75% насельніцтва); значная кітайская дыяспара расьсеяная па ўсім сьвеце. На кітайскай мове размаўляюць таксама вызначаныя часткі некаторых не-кітайскіх народаў Кітаю, якія гістарычна зазналі кітаізацыю (напрыклад, туцьзя); асобныя народы перайшлі на яе ў значнай ступені або амаль поўнасьцю (маньчжуры).
 
== Гісторыя ==
Кітайская мова зьяўляецца адной з самых старажытных зь цяпер існых моваў. Таксама яна валодае самой старажытнай з ужывальных у цяперашні час пісьменнасьцю, што ўзьнікла каля 13-га стагодзьдзя да [[Нараджэньне Хрыстовае|н. э.]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=З гісторыі кітайскай пісьменнасьці|спасылка=http://belarusian.cri.cn/65/2009/09/16/2s481.htm|выдавец=[[Міжнароднае радыё Кітаю]]|дата публікацыі=16 верасьня 2009|дата доступу=28 студзеня 2014}}</ref>. Падобную [[герогліф|герагліфічную]] пісьменнасьць, адаптаваную з кітайскай мовы, выкарыстоўвае [[японская мова]], раней падобныя пісьмовасьці выкарыстоўвалі [[карэйская мова|карэйская]] й [[віетнамская мова|віетнамская]]; апрача іх кітайскія герогліфы маюць або мелі ва ўжытку некаторыя малаколькасныя народы Кітаю. Складзены ў [[93]] годзе кітайскі слоўнік «Шавэнь цзэцзыдзэцзы» налічваў 9353 герогліфы. Слоўнік пачатку 18 ст. «Кансі ЦзыцьзяньДзыцьзянь», складзены пры імпэратары [[Кансі]], зьмяшчаў 49 тыс. знакаў. На [[2009]] год кітайская пісьменьнасьць налічвала звыш за 60 тыс. герогліфаў. Пры гэтым у кітайскіх школах вывучаецца толькі 4 тыс. герогліфаў, хоць чытаньне [[газэта]]ў, [[часопіс]]аў і літаратуры вымагае веданьня 6 тыс. знакаў<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Асаблівасьці кітайскай герагліфікі|спасылка=http://belarusian.cri.cn/65/2009/09/16/2s482.htm|выдавец=Міжнароднае радыё Кітаю|дата публікацыі=16 верасьня 2009|дата доступу=28 студзеня 2014}}</ref>. Некаторыя рэгіёны, напрыклад [[Ганконг]], могуць мець некаторыя ўласныя, адрозныя ад кантынэнтальных герогліфы.
 
== Дыялектныя групы ==
У кітайскай мове вылучаецца 7 [[дыялект]]ных групаў: паўночная (北, самая шматлікая — звыш 800 млн носьбітаў), (吴), [[сян]] (湘), [[гань]] (贛/赣), [[хака]] (客家), [[кантонскі дыялект|юэ]] (粤), [[міньскія мовы|мінь]] (閩/闽 — у тым ліку тайваньская), [[у (дыялект)|у]], часам вылучаецца таксама мова/дыялект цьзінь. Дыялекты адрозьніваюцца [[фанэтыка|фанэтычна]] (што замінае міждыялектным зносінам, дарма што дыялекты зьвязаныя рэгулярнымі гукавымі адпаведнасьцямі), [[лексыка]]й, збольшага [[граматыка]]й, аднак асновы іх граматыкі і слоўнікавага складу адзіныя. Шэрагам некаторых лінгвістаў дыялекты кітайскае мовы могуць лічыцца асобнымі мовамі, асабліва ў залежнасьці ад краіны, у якой разглядаюцца дыялекты.
 
Сродкам зносінаў носьбітаў розных дыялектаў служыць нарматыўная кітайская мова, якая ў Кітаі завецца [[путунхуа]] (普通话/普通話), у Сынгапуры хуаюй (华语/華語) у Ганконгу[[Ганконг]]у і Тайвані — [[гаюй]] (国语/國語), паміж імі існуюць малаважныя адрозьненьні ў фанэтыцы, на пісьме ў путунхуа і хуаюй выкарыстоўваюцца скарочаныя гіерогліфы, а ў гаюй — поўнае напісаньне гіерогліфаў. Пры крайняй неабходнасьці можна дамагчыся, каб цябе зразумелі, напісаўшы герогліфы на паперы або намаляваўшы іх рукой у паветры. Літаратурная мова абапіраецца на паўночныя дыялекты, на паўночных дыялектах, у тым ліку, заснаваныя гаюй і хуаюй, нягледзячы на тое, што, напрыклад, на Тайвані распаўсюджаныя ўласныя дыялекты кітайскае мовы.
 
Фанэтычная норма — [[Пэкін|пэкін]]скае вымаўленьне (аднак у эпоху дынастыі Тан, калі было створана большасьць клясычных кітайскіх тэкстаў, норма была блізкая хутчэй да цяперашняй дыялектнай групы хака).