Джон Маккейн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, выпраўленьне спасылак
Радок 45:
У дзяцінстве Джон шмат падарожнічаў разам з бацькамі ў сувязі з частымі пераводамі яго бацькі па справах службы ([[Нью-Лёндан]], штат [[Канэктыкут]]; [[Пэрл-Харбар]], штат [[Гаваі]], іншыя вайсковыя базы на [[Ціхі акіян|Ціхім акіяне]]). Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны сям’я Макейна перабралася ў [[Вірджынія|Вірджынію]], дзе Джон паступіў у школу Сьвятога Стэфана ў горадзе Александрыя, правучыўшыся тамака да [[1949]]. У [[1951]]—[[1954]] Макейн наведваў прыватную япіскапальную школу, дзе дасягнуў адмысловых посьпехаў у спартыўнай барацьбе. З-за частых пераездаў бацькі ў агульнай складанасьці Макейн вучыўся прыкладна ў 20 розных школах. У дзіцячыя гады адрозьніваўся энэргічным характарам, запальчывасьцю і агрэсіўнасьцю, імкненьнем перамагаць у канкурэнцыі з аднагодкамі.
 
Зь дзяцінства Макейн прыналежыўпрыналежаў да [[япіскапальная царква|япіскапальнай царквы]], але ў [[2007]] перайшоў да [[баптызм|баптыстаў]] (Баптысцкая царква Фінікса ў Арызоне, уваходзіць у склад Паўднёвай Баптысцкай канвэнцыі — якая прытрымліваецца кансэрватыўных поглядаў найбуйнейшай пратэстанцкай дэнамінацыі ў ЗША), да якіх прыналежыць яго другая жонка.
 
=== Адукацыя, пачатак ваеннай службы і першы шлюб ===
Радок 52:
[[Файл:McCainWithSquadron.jpg|міні|250пкс|Макейн (справа ўнізе) са сваім зьвяном]]
 
У [[1958]]—[[1960]] гадах на працягу 1,5 гадоў праходзіў падрыхтоўку на штурмавіку Дугляс A-1 «Скайрайдэр» на базах марской авіяцыі Пэнсакола ў [[Флорыда|Флорыдзе]] і «Корпус Крысьці» ў [[Тэхас]]е. За гэты час ён зарабіў рэпутацыю «тусовачнага чалавека», вадзіў [[Шэўрале]], сустракаўся са стрыптызёршай па мянушцы «Марыя — полымя Флорыды» і, як пазьней заўважыў сам Макейн, «дарма марнаваў маладосьць і здароўе». Джон быў паветраным ліхачом і рэдка заседжваўся за кіраўніцтвам па лётнай эксплюатацыі. Падчас трэніровак у [[Тэхас]]е рухавік на самалёце Макейна выйшаў з строю, і самалёт паваліўся на зямлю пры пасадцы. ПілотПілёт адкараскаўся лёгкімі ўдарамі. У [[1960]] годзе Макейн скончыў лётную школу і стаў пілётам штурмавіка ў марской авіяцыі.
 
З [[1960]] году служыў на авіяносцах «Інтрэпід» і «Энтэрпрайз» у [[Карыбскае мора|Карыбскім моры]]. Праходзіў службу на «Энтэрпрайз» падчас [[Карыбскі крызіс|Карыбскага крызісу]] і ваенна-марской блякады [[Куба|Кубы]] ў кастрычніку [[1962]] году. Падчас службы ў [[Гішпанія|Гішпаніі]] Макейн па неасьцярожнасьці зачапіў у палёце лініі электраперадач, і гэты інцыдэнт стаў чыньнікам яго пераводу на базу ВМС Мэрыдыян у [[Місысыпі (штат)|Місысыпі]], дзе ён стаў інструктарам.
Радок 70:
На допыце ён, у адпаведнасьці з амэрыканскім вайсковым статутам, назваў толькі кароткія зьвесткі пра сябе — па прозьвішчы віетнамцы ўсталявалі, што яны ўзялі ў палон сына высокапастаўленага амэрыканскага афіцэра. Толькі пасьля гэтага яму была аказаная мэдыцынская дапамога, і аб яго паланеньні было афіцыйна абвешчана. Ён шэсьць тыдняў правёў у лякарні, у гэты пэрыяд да яго дапусьцілі [[французы|францускага]] тэлежурналіста, яго наведвалі важныя віетнамскія дзеячы, якія лічылі Макейна прадстаўніком амэрыканскай ваенна-палітычнай эліты. У сьнежні [[1967]] году Макейна, які страціў 26 кг і пасівеў (пазьней ён атрымаў мянушку «Белы тарнада»), перавялі ў лягер ваеннапалонных у Ханоі, дзе аб ім клапаціліся таварышы па палоне. У сакавіку [[1968]] году ён быў зьмешчаны ў адзінкавую камэру.
 
У ліпені 1968 году яго бацька стаў галоўнакамандуючым Ціхаакіянскім флётам ЗША і, адпаведна, камандавалымкамандаў амэрыканскімі ваенна-марскімі сіламі на Віетнамскім тэатры вайсковых дзеяньняў. Тады паўночнавіетнамскія ўлады ў прапагандысцкіх мэтах прапанавалі вызваліць Макейна раней яго таварышаў, аднак ён заявіў, што прыняў бы прапанову толькі ў тым выпадку, калі бы таксама былі вызваленыя амэрыканскія вайскоўцы, якія патрапілі ў палон раней за яго. Аб адмове Макейна ад вызваленьня віетнамскія службоўцы паведамілі амэрыканскаму прадстаўніку на Парыскіх мірных перамовах [[Авэрэл Гарыман|Авэрэлу Гарыману]].
 
У жніўні 1968 году Макейна падвергнулі сталым зьбіваньням (кожныя дзьве гадзіны), імкнучыся зламаць яго волю. У гэты жа час ён хварэў [[дызэнтэрыя]]й, а ахоўнікі перашкодзілі яму пакончыць з сабой. Пасьля чатырох дзён падобных «допытаў» ён напісаў кароткае «прызнаньне» ў сваёй злачыннай дзейнасьці супраць віетнамскага народу — пры гэтым ён выкарыстаў неўласьцівы яму камуністычны жаргон, каб паказаць, што гэты дакумэнт атрыманы з дапамогай катаваньняў. Новыя пераломы, атрыманыя ў гэтыя дні, прывялі да таго, што Макейн страціў магчымасьць паднімаць рукі вышэй галовы. Пазьней ён узгадваў: «Я пазнаў тое, што ўсе мы пазналі тамака: кожны чалавек мае сваю мяжу. Я дасягнуў сваёй». Аднак на гэтым дрэннае абыходжаньне зь ім не спынілася — яго працягвалі біць (два-тры разы ў тыдзень) за адмову падпісаць новае «прызнаньне». Ён успамінаў, што штораніцы да яго ўваходзіў наглядчык і патрабаваў, каб зьняволены кланяўся яму, і ў адказ на адмову, наносіў яму ўдар у скронь. Акрамя таго, Макейна спрабавалі сілай прымусіць выдаць ваенную інфармацыю — пасьля чарговых зьбіваньняў ён заявіў, што згодзен назваць прозьвішчы сваіх таварышаў па эскадрыльлі, пасьля гэтага пералічыўшы віетнамцам сьпіс футбалістаў каманды «[[Грын Бэй Пэкерз]]». У гэты жа пэрыяд ён прынцыпова адмаўляўся сустракацца з амэрыканскімі антываеннымі актывістамі, каб ня даць магчымасьці выкарыстаць яго ў мэтах прапаганды супраць сваёй краіны.
 
Улетку [[1969]] году адзін з вызваленых з палону амэрыканцаў паведаміў аб катаваньнях, якім ён падвяргаўся. Пасьля гэтага абыходжаньне з ваеннапалоннымі палепшылася. У кастрычніку 1969 году Макейн быў пераведзены ў [[Ханой Хілтан|турму «Хоа Ло»]], вядомую сярод амэрыканскіх пілотаўпілётаў пад іранічным назовам «Ханой Хілтан». Тамака ён працягваў адмаўляцца сустракацца з амэрыканскімі антываеннымі актывістамі і журналістамі, якія спачувалі Паўночнаму Віетнаму. Усяго Макейн правёў у палоне 1967 дзён (5 з паловай гадоў) і вызвалены [[15 сакавіка]] [[1973]] году пасьля падпісаньня [[Парыскія дамовы|Парыскіх мірных дамоваў]] паміж ЗША і Дэмакратычнай Рэспублікай Віетнам.
 
=== Завяршэньне ваеннай службы, развод і другі шлюб ===
Пасьля вяртаньня з палону Макейн застаўся на ваеннай службе. Фатаграфія яго сустрэчы з прэзыдэнтам [[Рычард Ніксан|Рычардам Ніксанам]] на прыёме ў Белым доме набыла шырокую вядомасьць (Макейн у той час яшчэ перасоўваўся на мыліцах). У [[1973]]—[[1974]] гадах ён вучыўся ў Нацыянальным вайсковым каледжы ([[Вашынгтон (горад)|Вашынгтон]], [[акруга Калюмбія]]) і праходзіў курс вельмі зьнясільваючай і балеснай фізычнай тэрапіі, пасьля якога зноў змог абыходзіцца без мыліц і аднавіць сваю кваліфікацыю пілотапілёта. У канцы 1974 ён быў прызначаны на службу ў вучэбную эскадрыльлю, разьмешчаную на ваенна-марскім аэрадроме Сэсіл Філд блізу Джэксанвіла, штат [[Флорыда]], а затым стаў яе камандзірам. Зь яго арганізатарскімі здольнасьцямі зьвязвалі паляпшэньне боегатоўнасьці гэтага падразьдзяленьня. У [[1977]] Макейн стаў марскім афіцэрам сувязі пры амэрыканскім сэнаце — пазьней ён назваў гэты досьвед «рэальным уваходам у сьвет палітыкі». У [[1981]], разумеючы, што наступствы раненьняў і траўмаў не дазволяць яму дасягнуць адміральскага чыну (падобна дзеду і бацьку), ён пакінуў сапраўдную службу ў чыне капітана 1-га рангу. За час ваеннай службы ён быў узнагароджаны мэдалямі [[Срэбная зьвязда (ЗША)|Срэбная зьвяздазорка]], [[Бронзавая зьвязда (ЗША)|Бронзавая зьвяздазорка]], Легіён гонару, [[Пурпурнае сэрца (ЗША)|Пурпурнае сэрца]] і Крыжом за выбітныя лётныя дасягненьні.
[[Файл:John McCain interview on April 24, 1974.jpg|міні|зьлева|Макейн падчас інтэрвію, 1974]]
Неўзабаве пасьля вяртаньня Макейна з палёну ён разыйшоўся з жонкай, якая яшчэ ў 1969 патрапіла ў цяжкую аўтакатастрофу, пасьля чаго ў значнай ступені згубіла прывабнасьць. Макейн узяў адказнасьць за крушэньне свайго першага шлюбу на сябе; пазьней ён пісаў аб сваім уласным эгаізьме і нясьпеласьці таго часу і аб тым, што ён ня можа пазьбегнуць прызнаньня сваёй віны, спасылаючыся на свой віетнамскі палёнпалон. [[2 красавіка]] [[1980]] сужэнцы афіцыйна разьвяліся; пры гэтым Макейн пакінуў сваёй былой жонцы хаты ў Вірджыніі і Флорыдзе, а таксама працягваў фінансаваць яе лячэньне.
 
Ужо [[17 траўня]] 1980 ён уступіў у новы шлюб зь Сіндзі Лу Хэнсьлі, выкладчыкам зь Фінікса, штат Арызона і дачкой мясцовага буйнага бізнэсмэна Джэймса Ўіліса Хэнсьлі. У [[1984]] у іх нарадзілася дачка Мэган, у [[1986]] — сын Джон Сыдні IV («Джэк»), як і бацька, атрымалыатрымаў адукацыю ў Ваенна-марской вучэльні ў Анапалісе, у [[1988]] — сын Джэймс, які ў [[2006]] паступіў у марскую пяхоту і ў канцы [[2007]] накіраваны для праходжаньня службы ў [[Ірак]]. У [[1991]] сужэнцы ўзялі ў сям’ю трохмесяцовую дзяўчынку з [[Банґлядэш]], якая знаходзілася ў прытулку маці Тэрэзы і якая мела патрэбу ў лячэньні ў ЗША — яе назвалі Брыджыт. Пасьля праходжаньня ўсіх фармальнасьцяў яна была ўдачароная ў [[1993]].
 
== Палітычная кар’ера ==
=== КангрэсменКангрэсмэн ===
Пры актыўнай падтрымцы цесьця Макейн уключыўся ў палітычнае жыцьцё ЗША і ўжо ў лістападзе [[1982]] быў абраны чальцом Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад першай выбарчай акругі штата Арызона як рэспубліканец. Праз два гады ён лёгка пераабраўся на новы двухгадовы тэрмін. Макейн, у цэлым, падтрымліваў палітычны і эканамічны курс прэзыдэнта [[Рональд Рэйган|Рональда Рэйгана]]. Аднак ён прагаласаваў супраць знаходжаньня ў [[Лібан]]е амэрыканскіх марскіх пяхотнікаў, якія ўваходзілі ў склад шматнацыянальных сілаў, бо ня бачыў пэрспэктываў для вайсковай прысутнасьці ЗША ў гэтай краіне. З гэтым галасаваньнем, якія ішлі насуперак з інтарэсамі рэспубліканскай адміністрацыі, зьвязваюць пачатак складаньня рэпутацыі Макейна як палітыка-індывідуаліста. Празь месяц пасьля гэтага галасаваньня амэрыканская марская пяхота панесла значныя страты ў выніку выбуху бэйруцкіх жаўнерань, што пацьвердзіла правасьць Макейна.
 
Падчас свайго знаходжаньня ў Палаце прадстаўнікоў Макейн спэцыялізаваўся на праблемах індзейцаў і ўдзельнічаў у правядзеньні закона аб эканамічным разьвіцьці індзейскіх тэрыторый, падпісанага ў [[1985]]. У тым жа годзе ён упершыню пасьля палёнупалону наведаў Віетнам разам зь легендарным журналістам [[Ўолтар Кронкайт|Ўолтарам Кронкайтам]].
 
=== Сэнатар ===
Радок 105:
У пачатку [[1990-я|1990-х]] гадоў Макейн, сумесна зь іншым вэтэранам віетнамскай вайны, сэнатарам [[Джон Кэры|Джонам Кэры]], займаўся праблемай амэрыканскіх вайскоўцаў, зьніклых безь весткі ў Віетнаме, у сувязі з чым ізноў неаднаразова наведваў гэтую краіну. Дзейнасьць Макейна спрыяла нармалізацыі амэрыкана-віетнамскіх адносін. У гэты жа пэрыяд наладзіліся яго адносіны з Кэры — раней Макейн успрымаў яго рэзка нэгатыўна з-за ўдзелу Кэры ў антываенным руху пасьля вяртаньня зь Віетнама.
 
У якасьці старшыні камітэта па гандлю Макейн выступаў за павелічэньне падаткаў на цыгарэты з тым, каб гэтыя сродкі пайшлі на фінансаваньне антытытунёвых кампаніяў, на скарачэньне ліку курцоў-падлеткаў, на павелічэньне дасьледаваньняў у вобласьці аховы здароўя і на кампэнсаваньне выдаткаў сыстэмы аховы здароўя, зьвязаных з наступствамі паленьня. Пры гэтым ён атрымаў падтрымку дэмакратычнай адміністрацыі [[Біл Клінтан|Біла Клінтана]], але разыйшоўсяразышоўся з большасьцю сэнатараў ад уласнай партыі — у выніку яго ініцыятыва не была рэалізаваная.
 
У жніўні [[1999]] году выйшлі мэмуары Джона Макейна ў суаўтарстве з Маркам Сольтэрам пад назвай «''Faith of My Fathers''» ({{мова-be|Вера Маіх Айцоў}}). Кніга адразу стала бэстсэлерам, а пазьней (у [[2005]]) па ёй быў зьняты фільм.
Радок 114:
 
=== Кандыдат у прэзыдэнты-2000 ===
У [[2000]] годзе Макейн удзельнічаў у прэзыдэнцкіх «праймэрыз» ад Рэспубліканскай партыі, стаўшы найболей сур’ёзным канкурэнтам [[Джордж Ўокер Буш|Джорджа Буша-малодшага]]. Яму атрымалася атрымаць перамогу ў [[Нью-Гэмпшыр]]ы, [[Арызона|Арызоне]], [[Мічыган]]е і штатах [[Новая Ангельшчына|Новай Ангельшчыны]] — [[Масачусэтс]]е, [[Род-Айлэнд]]зе, [[Канэктыкут|Канэктыкуце]], [[Вэрмонт|Вэрмонце]]. На яго боку выступіла лібэральная частка рэспубліканцаў, а супраць яго актыўна дзейнічалі кансэрватыўныя пратэстанцкія дзеячы, якіх Макейн раскрытыкаваў як «самазваных лідэраў». Падчас выбарчай кампаніі супраць Макейна былі ўжытыя «брудныя тэхналёгіі», разьлічаныя на кансэрватыўную частку рэспубліканскіх выбарнікаў — так, перад псыхалягічна важнымі «праймэрыз» у [[Паўднёвая Караліна|Паўднёвай Караліне]] быў распаўсюджаныя чуткі аб тым, што ў Макейна ёсьць незаконная дачка ад сувязі з афра-амэрыканкай. Гэтыя чуткі былі зьвязаныя з фактам удачарэньня ім дзяўчынкі з [[БанґлядэшБанглядэш]], але за пакінуты да «праймэрыз» час Макейн не пасьпяваў паведаміць выбарнікам праўду. У выніку ён прайграў, атрымаўшы 42 % галасоў супраць 53 %, аддадзеных за Буша. [[9 сакавіка]] 2000 году Макейн, пацярпеўшы паразу на праймэрыз у ключавых штатах, адмовіўся ад наступнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі.
 
Падчас выбарчай кампаніі [[2004]] году Макейн разглядаўся камандай дэмакратычнага прэтэндэнта [[Джон Кэры|Джона Кэры]] як магчымы кандыдат у віцэ-прэзыдэнты, здольны прыцягнуць галасы лібэральных рэспубліканцаў. Аднак Макейн адмовіўся ад гэтай прапановы, захаваўшы адданасьць Рэспубліканскай партыі і падтрымаўшы кандыдатуру Джорджа Буша на другі прэзыдэнцкі тэрмін.
Радок 196:
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Макейн, Джон}}
[[Катэгорыя:Палітыкі ЗША]]
[[Катэгорыя:Чальцы Рэспубліканскае партыі ЗША]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты на прэзыдэнта ЗША]]