Розьніца паміж вэрсіямі «Транснацыянальная карпарацыя»

дапаўненьне, пераклад з крыніца — uk:Транснаціональна корпорація, вікіфікацыя
д
(дапаўненьне, пераклад з крыніца — uk:Транснаціональна корпорація, вікіфікацыя)
 
'''Прымаючыя краіны''' — гэта краіны, у якіх ТНК зьмяшчае ўласныя прадмпрыемствы або філіі на аснове наўпроставых іншаземных інвэстыцыяў.
 
== Макраструктура ТНК ==
Макраструктура ТНК вызначае характар зносін паміж яе структурнымі элементамі: матчынай кампаніяй і падпарадкаванымі ёй прадпрыемствамі. Як правіла, у цэнтры ТНК знаходзіцца матчына кампанія, якая зьдзяйсьняе плянаваньне, кіраваньне й кантроль над іншымі падразьдзеламі ТНК.
 
Згодна зь метадалёгіяй [[ЮНКТАД]] замежныя падразьдзяленьні ТНК могуць быць 3 відаў:
* Даччынае прадпрыемства — гэта акцыянэрнае прадпрыемства ў прымаючай краіне, больш за палову акцыяў якога «знаходзіцца ва ўласнасьці іншага прадпрыемства, якое мае права прызначаць або адхіляць большасьць чальцоў адміністрацыйных, кіраўніцкіх або наглядальных ворганаў». Такім чынам даччынае прадпрыемства цалкам кантралюецца матчынай кампаніяй ТНК.
* Асацыяваная кампанія — гэта акцыянэрнае прадпрыемства ў прымаючай краіне, у якога «ад 10 да 50 адсоткаў акцыяў належаць замежнаму інвэстару». Пры гэтым матчына кампанія атрымлівае толькі частковы кантроль над асацыяванай кампаніяй у межах той долі акцыяў, якія ёй належаць.
* Філія — неакцыянэрнае прадпрыемства, якое цалкам або часткова «знаходзіцца ва ўласнасьці [[інвэстар]]а, пры гэтым можа прымаць наступныя формы: 1) сталае прадстаўніцтва іншаземнага інвэстара ў пэўнай краіне; 2) неакцыянэрнае сумеснае прадппрыемства, сфармаванае замежным інвэстарам і трэцімі бакамі; 3) зямельныя ўчасткі й/або нерухомасьць, што наўпрост належаць іншаземнаму [[рэзідэнт]]у»
 
== Мэханізмы дзейнасьці ТНК ==
ТНК зьдзяйсьняюць сваю дзейнасьць, грунтуючыся на некалькіх галоўных прынцыпах:
* Ажыцьцяўленьне прамых замежных інвэстыцыяў з мэтаю стварэньня вытворчых магутнасьцяў за мяжой.
* Выкарыстаньне розных формаў міжнароднага падзелу працы (прадметная, дэталёвая, тэхналягічная спецыялізацыя), якая дазваляе зьмяшчаць розныя зьвёны вытворчага працэсу ў розных частках сьвету
* Распрацоўка, перадача й выкарыстаньне перадавой тэхналёгіі ў межах замкнёнай карпаратыўнай структуры, што дазваляе максымальна эфэктыўна выкарыстоўваць выдаткі на даследаваньні і распрацоўкі.
* Унутрыкарпаратыўны гандаль, які зьдзяйсьняецца паміж асобнымі падразьдзяленьнямі ТНК з ужываньнем трансфэртных коштаў. Трансфэртная кошты ўсталёўваюцца ТНК на ўзроўні, які істотна адрозьніваецца ад рынкавых коштаў.
* Глябальны падыход да кіраваньня — аптымізацыя дзейнасьці карпарацый цалкам, а не асобных яе складнікаў. Гэты прынцып азначае неабходнасьць субсыдаваць разьвіцьцё асобных падразьдзяленьняў з мэтаю дасягненьня максымальнага прыбытку ў доўгатэрміновым перыядзе<ref>http://rus-lib.ru/book/30/eb/46/212-227.html Международные корпорации
как субъект международных экономических
отношений</ref>.
 
== Клясыфікацыя ==
ТНК часта дзеляцца на 3 вялікія групы:
* Гарызантальна інтэграваныя ТНК — кіруюць падразьдзяленьнямі, размеркаванымі ў розных краінах сьвету, якія вырабляюць аднолькавыя або падобныя тавары.
* Вертыкальна інтэграваныя ТНК — кіруюць падразьдзяленьнямі ў пэўнай краіне, якія вырабляюць тавары, якія потым пастаўляюцца ў іншыя падразьдзяленьні іншых краін.
* Разьдзельныя ТНК — кіруюць падразьдзяленьнямі, размеркаванымі ў розных краінах, якія гарызантальна або вертыкальна не зьяднаныя.
 
== Прыклады ==
== Глядзіце таксама ==
* [[Сьпіс транснацыянальных кампаніяў]]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
{{Накід:Эканоміка}}
1487

зьменаў