Лос-Анджэлес: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: артаграфія
→‎Эканоміка: артаграфія
Радок 196:
Лос-Анджэлес ёсьць найбуйнейшы прамысловы й эканамічны цэнтар Захаду ЗША<ref>[http://www.city-data.com/us-cities/The-West/Los-Angeles-Economy.html Los Angeles: Economy]. city-data.com</ref>. Асноўнымі прамысловымі галінамі, якія забясьпечваюць эканамічнае разьвіцьцё гораду, ёсьць міжнародны гандаль, тэле- й кінавытворчасьць, ваенная, авіяцыйна-касьмічная, нафтаперапрацоўчая, электратэхнічная, аўтазборачная, прыборабудаўнічая, харчовая прамысловасьці. Актыўна разьвіваюцца біятэхналёгіі. Добра разьвіта нафтаздабыча, а ярод іншых значных галінаў эканомікі: фінансы, тэлекамунікацыі, мэдыцына, транспарт, турызм, а таксама індустрыя забаваў і культуры.
 
У Лос-Анджэлесе разьмешчаны штаб-кватэры трох кампаніяў, якія ўваходзяць ў сьпіс 500 найбуйнейшых кампаніяў ЗША, як то вайсковая й авіяцыйна-касьмічная [[Northrop Grumman]], нафтавая [[Occidental Petroleum]] і будаўнічая кампанія [[KB Home]]. Акрамя таго у горадзе разьмяшчаюцца штаб-кватэры такіх вядомых карпарацыяў, як то [[Twentieth20th Century Fox]], [[Guess?]], [[Paramount Pictures]], [[Health Net]], [[21st Century Insurance]] і іншыя. Яшчэ большая колькасьць штаб-кватэраў буйных кампаніяў разьмяшчаюцца ў гарадох-спадарожніках, дзе больш нізкія стаўкі падаткаабкладаньня спалучаюцца зь перавагамі блізкасьці мэгаполісу; сярод такіх кампаніяў ёсьць [[Hilton Hotels]] у [[Бэвэрлі-Гілз]], [[The Walt Disney Company]] і [[Warner Bros.]] у [[Бэрбанк]]у, [[DreamWorks SKG]] у [[Глендэйл]]у, [[Sea Launch]] у [[Лонг-Біч]], [[Activision]] у [[Санта-Моніка|Санта-Моніке]]. Цікавы той факт, што нягледзячы на ​​тое, што Лос-Анджэлес лічыцца сталіцай сусьветнага кінематографу, толькі адна з найбуйнейшых студыяў здымае фільмы ў [[ГаліўудГалівуд]]зе. Асноўныя здымачныя пляцоўкі іншых кампаніяў вынесеныя ў прыгарады Лос-Анджэлеса, як то Бэрбанк, Калвэр і Глендэйл.
 
Лос-Анджэлес ёсьць месца правядзеньня шэрагу буйных міжнародных выставаў, сярод якіх [[Electronic Entertainment Expo]] («E3») і [[Greater Los Angeles Auto Show]]. Адным з найбуйнейшых выстававых комплексаў гораду зьяўляецца [[Los Angeles Convention Center]].