Ёган Кеплер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 177.81.114.237 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі 217.21.43.22
Радок 5:
|Шырыня = 200пкс
|Подпіс = Кеплер у 1610 годзе
|Дата нараджэньня = [[{{Нарадзіўся|27 сьнежня]] [[|12|1571]]}}
|Месца нараджэньня = [[Вайль-дэр-Штат]], [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя]]
|Дата сьмерці = [[{{Памёр|15 кастрычніка]] [[|10|1630]]}}
|Месца сьмерці = [[Рэгенсбург]], [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя]]
|Грамадзянства =
Радок 59:
У [[1612]] годзе Ёган Кеплер, сабраўшы няшматлікія пажыткі, пераязджае ў [[Лінц]], дзе пражыў чатырнаццаць гадоў. За ім захавалася пасада прыдворнага матэматыка й астранома, але ў справе аплаты новы імпэратар быў нічым не лепей за старога. Некаторы прыбытак прыносілі Ёгану выкладаньне матэматыкі й гараскопы. У [[1613]] годзе Кеплер пашлюбаваўся з 24-гадовай дачкой столяра Сюзане. У іх нарадзілася сямёра дзяцей, зь якіх выжылі толькі чацьвёра.
 
У [[1615]] годзе Кеплер атрымаў вестку, што ягоная маці была абвінавачаная ў [[вядзьмарства|вядзьмарстве]]. Абвінавачваньне было сур’ёзным, на прошлую зіму у [[Леонбэрг]]е, дзе жыла ягоная маці, былі па тым жа артыкуле спалены шэсьць жанчын. Абвінавачваньне ўтрымлівала 49 пунктаў: ​​сувязь з [[д'ябал]]ам, блюзьнерства, псаваньне, [[нэкрамантыя]] й іншыя. Кеплер напісаў прашэньне гарадзкім уладам і ягоную маці спачатку адпусціліадпусьцілі, але потым зноў арыштавалі. СледзтваСьледзтва цягнулася пяць гадоў. Нарэшце, у [[1620]] годзе пачаўся суд. Кеплер сам выступіў абаронцам, і праз год скурчаную жанчыну вызвалілі, але на наступны год яна памерла.
 
Тым часам Кеплер працягваў астранамічныя дасьледаваньні й ў [[1618]] годзе выяўляе ''трэці закон'': стаўленьне куба сярэдняга выдаленьня плянэты ад Сонца да квадрата пэрыяду звароту яе вакол Сонца ёсьць велічыня сталая для ўсіх плянэт: '''a³/T² = const'''. Гэты вынік Кеплер апублікаваў у завяршальнай кнізе «Гармонія сьвету», прычым прымяняючы яго ўжо ня толькі да Марса, але й да ўсіх іншых плянэтаў, уключаючы, натуральна, і Зямлю, а таксама да [[галілеевыя спадарожнікі|галілеевых спадарожнікаў]]. Акрамя таго, у кнізе, разам з найкаштоўнейшымі навуковымі адкрыцьцямі, выкладзены таксама філязофскія развагі аб «[[Гармонія сфэраў|музыцы сфэраў]]» і Плятонавых целах, якія складаюць на думку вучонага [[эстэтыка|эстэтычную]] сутнасьць вышэйшага праекта светабудовысьветабудовы.
 
У [[1626]] годзе ў ходзе [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] Лінц быў абложаны й неўзабаве захоплены. Пасьля гэтага ў горадзе пачаліся рабаваньні й пажары; у ліку іншых згарэла друкарня. Кеплер неўзабаве пераехаў у [[Ульм]]. У [[1628]] годзе Кеплер перайшоў на службу да [[Альбрэхт фон Валенштайн|Валенштайну]]. А праз два гады Ёган Кеплер адправіўся да імпэратара ў [[Рэгенсбург]], каб атрымаць хоць бы часткова дараваньне. Па дарозе навукоўца моцна прастудзіўся й неўзабаве памёр.
Радок 77:
Хоць гістарычна Кеплераўская сыстэма сьвету заснавана на мадэлі Капэрніка, фактычна ў іх вельмі мала агульнага (толькі суткавае кручэньне Зямлі). Зьніклі кругавыя рухі сфэраў, якія нясуць на сабе плянэты, зьявіўся панятак плянэтавай арбіты. У сыстэме Капэрніка Зямля ўсё яшчэ займала асаблівае становішча, паколькі толькі ў яе ня было эпіцыкляў. У Кеплера Зямля ёсьць шэрагавая плянэта, рух якой падпарадкаваны агульным тром законам. Усе арбіты нябесных целаў — эліпсы (рух па [[гіпэрбала (геамэтрыя)|гіпэрбалічнай]] траекторыі адкрыў пазьней [[Ісак Ньютан|Ньютан]]), агульным фокусам арбітаў зьяўляецца Сонца.
 
Кеплер вывеў таксама «[[раўнаньне Кеплера]]», якое выкарыстоўваецца ў астраноміі для вызначэньня становішча нябесных целаў. Законы плянэтнай кінэматыкі, адкрытыя Кеплерам, паслужылі пазьней для Ньютана асновай для стварэньня тэорыі [[гравітацыя|прыцягненьня]]. Ньютан матэматычна даказаў, што ўсё [[законы Кеплера]] зьяўляюццавынікаюць следзтваміз закона прыцягненьня.
 
Погляды Кеплера на арганізацыю Сусьвету за межамі Сонечнай сыстэмы выцякалі зь ягонай містычнай філязофіі. Сонца ён меркаваў нерухомым, а сфэру зорак лічыў мяжой сьвету. У бясконцасьць Сусьвету Кеплер ня верыў і ў якасьці аргумэнту прапанаваў у [[1610]] годзе тое, што пазьней атрымала назоў ''[[фотамэтрычны парадокс]]'': калі лік зорак бясконцы, то ў любым кірунку погляд натыкнуўся б на зорку, і на небе не існавала б цёмных участкаў.
Радок 88:
Напрыклад, Кеплер тлумачыць, чаму плянэтаў менавіта шэсьць (да таго часу былі вядомыя толькі шэсьць плянэт Сонечнай сыстэмы) і яны разьмешчаны ў прасторы так, а не як-небудзь інакш: аказваецца, арбіты плянэтаў упісаны ў правільныя [[шматграньнік]]і. Цікава, што зыходзячы з гэтых ненавуковых меркаваньняў, Кеплер прадказаў існаваньне двух спадарожнікаў Марса й прамежкавай плянэты паміж Марсам і Юпітэрам.
 
Законы Кеплера злучалі ў сабе яснасьць, прастату й вылічальную моц, хоць містычная форма ягонай сыстэмы сьвету грунтоўна засбмечвалазасьмечвала рэальную сутнасьць вялікіх адкрыцьцяў Кеплера. Тым ня менш ужо сучаснікісучасьнікі Кеплера пераканаліся ў дакладнасьці новых законаў, аднак іх глыбінны сэнс да Ньютана заставаўся незразумелым. Ніякіх спроб рэанімаваць мадэль Пталемэя або прапанаваць іншую сыстэму руху, акрамя геліяцэнтрычнай, больш не рабілася.
 
Ёган Кеплер нямала зрабіў для прыняцьця пратэстантамі [[Грыгарыянскі каляндар|грыгарыянскага календара]] (на сойме ў [[Рэгенсбург]]е, [[1613]], і ў [[Аахэн]]е, [[1615]]). Кеплер стаў аўтарам першага шырокага (у трох тамах) выкладу капэрнікавай астраноміі (''Epitome astronomia Copernicanae'', [[1617]]—[[1622]]), які неадкладна патрапіў у «[[Індэкс забароненых кнігаў]]» . У гэтую кнігу, сваю галоўную працу, Кеплер уключыў апісаньне ўсіх сваіх адкрыцьцяў у астраноміі.
Радок 95:
 
=== Матэматыка ===
Кеплер знайшоў спосаб вызначэньня аб’ёмаў разнастайных [[целы кручэньня|целаў кручэньня]], які апісаў у кнізе «Новая стэрыамэтрыястэрэамэтрыя вінных бочак» ([[1615]]). Прапанаваны ім мэтад утрымліваў першыя элемэнты [[інтэграл|інтэгральнага вылічэньня]]<ref>[http://ilib.mccme.ru/djvu/istoria/istmat2.htm «История математики».] Под редакцией А. П. Юшкевича, в трёх томах. — М.: Наука, 1970. — Т. II. — с. 166—171.</ref>. Пазьней [[Банавэнтура Кавальеры|Кавальеры]] выкарыстаў той жа падыход дзеля распрацоўкі выключна плённага «мэтаду непадзельных». Завяршэньнем гэтага працэсу стала адкрыцьцё [[матэматычны аналіз|матэматычнага аналізу]].
 
Акрамя таго, Кеплер вельмі падрабязна прааналізаваў [[сымэтрыя|сымэтрыю]] сьняжынак. Дасьледаваньні па сымэтрыі прывялі яго да здагадак аб шчыльнай упакоўцы шароў, паводле якіх найбольшая шчыльнасьць пакаваньня дасягаецца пры [[піраміда (геамэтрыя)|пірамідальным]] парадкаваньні шароў адно над адным<ref>Schneer, Cecil. Kepler’s New Year’s Gift of a Snowflake. Isis, Volume 51, No. 4. University of Chicago Press, 1960, pp 531—545.</ref>. Матэматычна даказаць гэты факт не атрымоўвалася на працягу 400 гадоў — першае паведамленьне аб доказе «задачы Кеплера» зьявілася толькі ў [[1998]] годзе ў працы матэматыка [[Томас Гэйлз|Томаса Гэйлза]]. Піянэрскія працы Кеплера ў галіне сымэтрыі знайшлі пазьней прымяненьне ў [[крышталаграфія|крышталаграфіі]] й тэорыі кадаваньня.
Радок 116:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кеплер, Ёган}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 27 сьнежня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1571 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 15 лістапада]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1630 годзе]]
[[Катэгорыя:Нямецкія астраномы]]
[[Катэгорыя:Астролягі]]