Ярцава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Ярцава ў 1990-я гады: выпраўленьне спасылак
Радок 74:
 
== Ярцава ў 1990-я гады ==
90-я гады для Ярцава — гэта час прамысловага заняпаду. Закрыліся шматлікія прадпрыемствы. Горадаўтваральныя прадпрыемствы — «Ярцаўскі баваўняны камбінат» і завод «Рухавік» апынуліся на мяжы банкруцтва. Пры [[Барыс Ельцын|Ельцыне]] адбылося бурнае развіццё гандлю. Адкрыты сотні новых крам, зарэгістравана звыш 1000 прадпрымальнікаў. Адток рабочай сілы ў Маскву на вахты. Паводле неафіцыйных дадзеных, каля 20000 чалавек рэгулярна ездзіць на заробкі ў Маскву. Пры агульным заняпадзе сельскай гаспадаркі атрымлівае развіццё [[фермерства]]. Паляпшэнне жыцця адбылося ў апошнія гады. Гэта звязана з развіццём прамысловасці і будаўніцтвам на месцы завода «Рухавік» ліцейна-пракатнага завода г. Масквы. Аднак яшчэ застаюцца вельмі папулярнымі паездкі на заробкі на вахты ў сталіцу, бо пакуль на большасці новых прадпрыемстваў заробак несупастаўны з маскоўскім. Адбываецца развіццё прамысловага патэнцыялу горада. У дадзены момант Ярцава застаецца самым інвестыцыйна прывабным горадам на Смаленшчыне. Ужо зараз у раёне разгарнулі сваю дзейнасць інвестары з самых розных рэспублік і краін. Прадпрыемствы металургіі, машынабудавання, лесанарыхтоўчай і дрэваапрацоўчай прамысловасці дапаўняюць агульную карціну эканамічнага развіцця. Упершыню за апошнія 10 гадоў пачата будаўніцтва жылля. Аднак лічбы, перыядычна агучаныя на канферэнцыях (аб росце колькасці насельніцтва, будаўніцтве новага сучаснага жылля, бурным развіцці прамысловасці) аб планах на будучыню, многім падаюцца завышанымі і нерэальнымі. Так, насельніцтва Ярцава працягвае скарачацца: у 2008 годзе ў горадзе пражывае 49700 чалавек.
 
== Вонкавыя спасылкі ==