Базон Гігса: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д Dymitr перанёс старонку Базон Хігса у Базон Гігса: артаграфія
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:CMS Higgs-event.jpg|міні|200пкс|Мадэляваньне, якое паказвае зьяўленьне базона Гігса пры сутыкненьні двух [[пратон]]аў]]
'''Базон Гігса''', '''Гігсаўскі базон''', '''гігсон''' — тэарэтычна прадказаная [[элемэнтарная часьцінка]], элемэнтарны [[базон]], [[квант]] [[поле Гігса|поля Гігса]], які зь неабходнасьцю ўзьнікае ў [[стандартная мадэль|стандартнай мадэлі]] праз [[гігсаўскі мэханізм]] спантанагаспантаннага парушэньня электраслабай [[сымэтрыя|сымэтрыі]]. Паводле будовы, гігсаўскі базон зьяўляецца скалярнай часьцінкай, гэта значыць валодае нулявым сьпінам. Пастуляваны [[Пітэр Гігс|Пітэрам Гігсам]] у ягоных фундамэнтальных артыкулах, якія выйшлі ў [[1964]] годзе. У рамках стандартнай мадэлі адказвае за масу элемэнтарных часьцінак.
 
Базон Гігса першапачаткова быў прадказаны ў тэорыі, і пасьля некалькіх дзясяткаў гадоў пошуку [[4 ліпеня]] [[2012]] году прадстаўнікі [[CERN|ЦЭРН]] заявілі, што кожны з двух асноўных дэтэктараў БАК назіраў новую часьцінку з масай каля 125—126 ГэВ. Ёсьць важкія падставы лічыць, што гэтая часьцінка і ёсьць базонам Гігса.
 
== Прадказаньне адкрыцьця ==
У тэорыі, пры мінімальнай рэалізацыі гігсаўскага мэханізму павінен узьнікаць адзін нэўтральны гігсаўскі базон (у навуковых працах такую часьцінку называюць SM Higgs); ўу пашыраных мадэлях спантаннага парушэньня [[Сымэтрыя|сымэтрыі]] можа ўзьнікнуць некалькі гігсаўскіх базонаў рознай масы, у тым ліку і [[Электрычны зарад|зараджаныя]].
 
Аднак існуюць мадэлі, якія не патрабуюць ўвядзеньняувядзеньня базона Гігса для тлумачэньня мас назіраных часьцінак Стандартнай мадэлі, гэтак званыя бясгігсаўскіябязгігсаўскія мадэлі. Адмоўны вынік пошукаў базона Гігса паслужыў бы ўскосным аргумэнтам на карысьць падобных мадэлей.
 
== Вонкавыя спасылкі ==