Партрэт старога чалавека: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
афармленьне
 
Радок 1:
«'''Партрэт старога чалавека'''» ({{мова-pl|Konterfet człowieka starego}}) — маральна-дыдактычны твор [[Ян Пратасовіч|Я.Яна Пратасовіча]], выдадзены ў Вільні ў [[1597]] годзе. Уяўляе сабой вершаванае суцяшэньне, адрасаванае дзядзьку паэта, [[КашталянКашталяны наваградзкінаваградзкія|наваградзкаму кашталяну]] Аляксандру Палубінскаму, з нагоды яго пажылога ўзросту.
 
== Зьмест ==
Радок 5:
 
=== Першая частка ===
 
У пачатку кнігі зьмешчана гравюра з выяваю нямоглага старца на мыліцах. Ад імя Старца і вядзецца аповед у першай частцы твора, якую аўтар называе «лямантам». Зь ляманту старца паўстае непрывабны малюнак гаротнага існаваньня чалавека на схіле ягоных дзён, ва ўладзе цяжкіх хваробаў і маркотных думак пра хуткую сьмерць. Герой наракае ня толькі на фізычныя, але і на маральныя пакуты з прычыны старасьці, жаліцца на адзіноту і на пагардлівыя адносіны да яго з боку грамадзтва. Выпрабаваньні і крыўды, якія выпалі на долю Старца, прыводзяць яго да расчараваньня ў сэнсе жыцьця, да пэсымістычнага погляду на чалавечае існаваньне як на паступовы працэс распаду і гніеньня арганізму. У разважаньнях старца чуюцца галасы філёзафаў-скептыкаў і сярэднявечных хрысьціянскіх аскетаў, якія апісваюць настроі чалавека на схіле ягоных дзён.
 
Радок 20 ⟶ 19:
 
=== Канец ===
Пасьля пераканаўчых аргумэнтаў першаму Старцу-смутнаглядцу застаецца адно падзякаваць сябру за адкрыцьцё шматлікіх радасьцяў старасьці. Твор заканчваецца супольнай малітвай двух герояў да Бога.
 
== Літаратура ==
Радок 28 ⟶ 27:
{{Ян Пратасовіч}}
 
[[Катэгорыя:Літаратурныя творы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Паэзія Яна Пратасовіча]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1597 годзе]]