Пскоўская рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 13:
|Месцазнаходжаньне = Trinity Cathedral in Pskov 2.JPG
|ПодпісПадВыявайМесцазнаходжаньня = Траецкі сабор у Пскове
|АфіцыйнаяМова = [[старажытнаруская мова|старажытнаруская]] ([[старажытнапскоўскі дыялект|старажытнапскоўскі]] дыялект)
|Сталіца = [[Пскоў]]
|НайбуйнейшыГорад =
Радок 49:
'''Пско́ўская рэспу́бліка''' — дзяржава са сталіцай у [[Пскоў|Пскове]] ў басэйнах рэчак [[Вялікая]], [[Нарва (рака Эстоніі)|Нарва]], [[Чудзкае возера|Чудзкага]] і [[Пскоўскае возера|Пскоўскага]] азёраў.
 
Да сярэдзіны [[XIII стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]] (юрыдычна да [[Болатаўскі дагавор 1348 году|Болатаўскага дагавору 1348 году]]) у складзе [[Наўгародзкая рэспубліка|Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі]]. Дзяржаўны лад падобны на наўгародзкі. Выдзяленьне Пскоўскай рэспублікі са складу Ноўгараду зьвязваецца зь дзейнасьцю выхадца з [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] князя [[Даўмонт]]а, які княжыў у Пскове ў [[1266]]—[[1299]] гадох. Пасьля сьмерці Даўмонт быў кананізаваны як сьвяты пад праваслаўным іменем Цімафей і шанаваўся як абаронца Пскоўскай рэспублікі (сымбалем пскоўскай дзяржаўнасьці лічыўся меч Даўмонта). Пры Даўмонце і пазьней Пскоў неаднаразова ваяваў з [[Полацкае княства|Полацкім княствам]] і ВКЛ, але часам выступаў і ў хаўрусе зь імі супраць [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэнаордэну]]. Найбольш цесны зьвяз з ВКЛ існаваў у [[1341]]—[[1349]] гадох, калі служылым князем Пскова быў [[Андрэй Полацкі]] (прадстаўлены сваім намесьнікам Юрыем Вітаўтавічам).
 
У [[1342]] годзе пры абароне Пскоўскай рэспублікі ад [[крыжакі|крыжакоў]] загінуў сын полацкага князя Воіна Любка. У адрозьненьне ад Ноўгараду, з пачатку [[XIV стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] Пскоўская рэспубліка пасьлядоўна праводзіла прамаскоўскую і антылівонскую палітыку, лічачы [[Маскоўскае княства|Маскву]] адзіным надзейным абаронцам ад тэрытарыяльных прэтэнзіяў ОрдэнаОрдэну, Ноўгараду і ВКЛ. Паводле [[Салінскі дагавор|Салінскага дагавору 1398 году]] і [[Рацёнскі дагавор 1404 году|Рацёнскага дагавору 1404 году]] прадугледжвалася садзейнічаньне ВКЛ у далучэньні Пскоўскай рэспублікі да ўладаньняў Лівонскага ордэнаордэну; у другой палове [[1410-я|1410-х]] гадоў папы [[Ян XXIII]] і [[Марцін V]] выдалі некалькі булаў, прызначаючы [[Вітаўт]]а і [[Ягайла|Ягайлу]] «''генэральнымі вікарыямі''» Ноўгараду і Пскова.
 
Падчас войнаў [[1406]]—[[1408]] і [[1426]] гадоў Вітаўт беспасьпяхова спрабаваў усталяваць уладу над Пскоўскай рэспублікай. У беларуска-літоўскіх хроніках XIV стагодзьдзя паведамляецца пра намесьніцтва ад імя Вітаўта ў Пскове ў 1410-х — [[1420-я|1420-х]] гадох князя [[Юры Нос|Юрыя Носа]] (глядзіце [[Нарымонтавічы]]), але гэта не пацьвярджаецца расейскімі крыніцамі. У [[1443]] годзе намесьнікам маскоўскага [[Васіль II (вялікі князь)|вялікага князя Васіля II]] у Пскове быў выхадзец з ВКЛ князь [[Аляксандар Чартарыйскі]]. У [[1456]], [[1471]] і [[1478]] гадах Пскоўская рэспубліка актыўна падтрымала захады Масквы па абмежаваньні, а затым і скасаваньні незалежнасьці Вялікага Ноўгараду, выступіла на баку Масквы ў вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ [[1500]]—[[1503]] гадоў. Як буфэрнае ўтварэньне на мяжы зь Лівонскім ордэнам, Пскоўская рэспубліка існавала да [[1510]] году, калі яе тэрыторыя была канчаткова далучаная да цэнтралізаванай Расейскай дзяржавы.