Франклін Дэлана Рузвэлт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
→‎Прэзыдэнцтва: выпраўленьне спасылак
Радок 80:
 
=== Першы прэзыдэнцкі тэрмін (1933—1937) ===
Калі Рузвэлт стаў прэзыдэнтам [[4 сакавіка]] [[1933]] году (праз 32 дні пасьля таго, як [[Гітлер]] быў прызначаны [[канцлер]]ам Нямеччыны) ЗША была ў самым горшым стане ў сваёй гісторыі. Чвэрць працаздольнага насельніцтва была беспрацоўнай. Фэрмэры аказаліся ў цяжкім становішчы, калі цэны ўпалі на 60%. Прамысловая вытворчасьць зьнізілася больш чым удвая з [[1929]] году. Два мільёны чалавек засталіся без прытулку. Да вечара 4 сакавіка, 32 з 48 штатаў, у тым ліку й [[КалюмбіяВашынгтон (фэдэральная акруга Калюмбія)|акруга Калюмбія]] зачынілі свае банкі<ref>Jonathan Alter, The Defining Moment (2006), ст. 190.</ref>. Нью-Ёрцкі Фэдэральны рэзэрвовы банк ня змог адкрыцца на наступны дзень, бо за некалькі дзён да гэтага кліенты ў паніцы зьнімалі вялізарныя суммы са свайго рахунку<ref>Kennedy, Susan Estabrook (March 13, 1933). [http://www.time.com/time/printout/0,8816,745289,00.html «Bottom (The Banking Crisis of 1933)»]. Time Magazine.</ref>. Пачынаючы са сваёй інаўгурацыйнай прамовы Рузвэлт абвінавачваў у эканамічнай крызе банкіраў і фінансістаў, якія імкнучыся да прыбытку, улічвалі толькі ўласныя інтарэсы.
 
Гісторыкі катэгарызавалі праграму Рузвэлта як «дапамога, аднаўленьне й рэфармаваньне». Дапамога была накіравана на падтрымку дзясяткаў мільёнаў беспрацоўных. Аднаўленьне азначала вяртаньне эканомікі ў нармальнае становішча. Рэфармаваньне азначала доўгатэрміновыя выпраўленьні таго, што ня мае рацыю, асабліва ў фінансавай і банкаўскай сыстэмах. Сэрыя радыё-прамоваў Рузвэлта, вядомая як «[[гутаркі ля каміна]]», дала магчымасьць прадставіць Франкліну Рузвэлту свае прапановы непасрэдна для амэрыканскай грамадзкасьці.