Розьніца паміж вэрсіямі «Вілярбан»

3021 байт дададзены ,  6 гадоў таму
дапаўненьне
(дапаўненьне)
|Колер = {{Колер|Францыя}}
}}
'''Вілёрбан''' ({{мова-fr|Villeurbanne}}, [vi.lœʁ.ban]) — горад ([[Камуны Францыі|камуна]]) на ўсходзе [[Францыя|Францыі]], у прадмесьці [[Ліён]]у (на паўночны ўсход ад апошняга). Насельніцтва 145 034 чалавек ([[2011]]).
 
== Гісторыя ==
Назва ''Вілёрбан'' паходзіць ад лацінскага ''villa urbana'' — рымскага паселішча, заснаванага тут каля [[40 г. да н.э.]]. У сярэднявеччы Вілёрбан быў часткай правінцыі [[Дафінэ]], якая адыйшла да [[Францыя|каралеўства Францыі]] ў [[1349]] (сам Вілёрбан стаў францускім толькі ў [[1355]]). З пачаткам прамысловай рэвалюцыі ў Вілёрбане пачынае разьвівацца прамысловасьць — спачатку тэкстыльная, затым хімічная і машынабудаваньне. У сярэдзіне [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] вілёрбанцы, у адрозьненьне ад жыхароў некаторых іншых прадмесьцяў Ліёну, адмовіліся ад далучэньня іх гораду да буйнейшага суседа.
 
== Гарады-сябры ==
* {{Сьцяг Нямеччыны|20px}} [[Альтэнбург]], [[Нямеччына]] (з [[1971]])
* {{Сьцяг Беларусі|20px}} [[Магілёў]], [[Беларусь]] (з [[1978]])
* {{Сьцяг Ізраілю|20px}} [[Бат Ям]], [[Ізраіль]] (з [[1979]]) і інш.
 
== Цікавыя факты ==
[[Файл:Villeurbanne_Saint_Athanase_05.jpg|міні|зьлева|200пкс|Украінская грэка-каталіцкая царква [[Апанас Вялікі|Сьвятога Апанаса]], Вілёрбан]]
[[Файл:Grand_Lyon_Villeurbanne.jpg|міні|справа|250пкс|Вілёрбан (пазначаны зялёным колерам) на мапе Вялікага Ліёну (блакітным) непасрэдна на мяжы зь Ліёнам (чырвоным).]]
* Вілёрбан зьяўляецца найбуйнейшым паводле колькасьці насельніцтва прадмесьцем [[Ліён]]у, найбуйнейшая камуна, якая не зьяўляецца цэнтрам аглямэрацыі, а таксама найбуйнейшым сярод тых гарадоў Францыі, што не зьяўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі ні прэфэктураў, ні пад-прэфэктураў.
 
* У горадзе пражываюць прадстаўнікі самых розных рэлігійных канфэсіяў: каталікі, пратэстанты, юдэі, мусульмане, будысты. Істотнай зьяўляецца і супольнасьць [[Украінцы|украінцаў]]-[[Уніяцтва|уніятаў]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
8815

зьменаў