Розьніца паміж вэрсіямі «Ян Станкевіч»

д
 
== Біяграфічны нарыс ==
У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] ў дзеючай расейскай арміі. Удзельнік [[Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў (1917)|зьезду беларускіх нацыянальных арганізацыяў]] у [[Менск]]у (сакавік [[1917]]), зьезду настаўнікаў Менскай губэрні (травень 1917). Зь сьнежня 1917 у [[Вільня|Вільні]], удзельнік стварэньня [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускага навуковага таварыства]], у студзені 1918 абраны ў склад [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]], удзельнічаў у сэсіі [[Рада БНР|Рады БНР]] у Менску (24-25 сакавіка 1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад [[Летувіская Тарыба|Летувіскай Тарыбы]]. Пасьля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы [[ЛітБел|ЛітоўскаЛетувіска-Беларускай ССР]], загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў]] сябра [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны]], прэзыдыюму [[Цэнтральная беларуская школьная рада|Беларускай цэнтральнай школьнай рады]].
 
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]] ([[1921]]), [[Карлаў унівэрсытэт]] у [[Прага|Празе]] ([[1926]]). Доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэце]] ([[1928]]—[[1932]]) і [[Унівэрсытэт Стэфана Баторыя|Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя]] ў Вільні ([[1927]]—[[1940]]). Друкаваўся ў часопісе «[[Крывіч (часопіс)|Крывіч]]», заходнебеларускіх выданьнях.
 
Ян Станкевіч быў паслом [[СеймСойм Польшчы|СеймуСойму Польшчы]] (1928—1930). Як палітык зьяўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
 
У [[1940]] Янка Станкевіч выехаў у [[Варшава|Варшаву]], дзе далучыўся да дзейнасьці [[Беларускі камітэт (Польшча)|Беларускага камітэту]]. Ян Станкевіч супрацоўнічаў з [[Вацлаў Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]], наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай [[Партыя беларускіх нацыяналістаў]] (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.