Гальяш Пельгрымоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
 
== Творчасьць ==
Пісаў на [[лацінская мова|лацінскай]], [[польская мова|польскай]] і [[старабеларуская мова|старабеларускай]] мовах. У [[1583]] у [[Кракаў|Кракаве]] апублікаваў лацінамоўную паэму «ПанегірыкПанэгірык у гонар князя Крыштафа Радзівіла», якая стала літаратурным дэбютам пісьменьніка. Таксама ў [[1580-я|1580-х]] апублікаваў два панэгірычныя творы: «На шлюб найсьвятлейшага князя і гаспадара Альбэрта Радзівіла» ([[Вільня]], [[1585]]) з нагоды шлюбу [[Альбрэхт Радзівіл|А. Радзівіла]] з курляндзкай князёўнай [[Ганна Радзівіл|Ганнай]] і «Пасланьне да шляхетнага гаспадара Тэадора Скуміна» ([[Вільня]], [[1586]]) у гонар [[Тэадор Скумін Тышкевіч|Т. Скуміна-Тышкевіча]]. Найбольш цікавым лацінамоўным творам Г. Пельгрымоўскага зьяўляецца празаічны трактат з асобнымі вершаванымі ўстаўкамі «Пра герояў Царквы Божай» ([[Кракаў]], [[1585]]), прысьвечаны жыцьцю і подзьвігам славутых [[біблія|біблейскіх]] пэрсанажаў і герояў старажытнасьці.
 
У 1590-х паступова пераходзіць на польскую мову. Выдае пад крыптанімам «E. P. Philalethes Lithuanie» вялікі вершаваны творы «Дыялёг літоўскага шляхціча пра Інфлянцкую вайну караля Стэфана з князем маскоўскім...» (Вільня, 1594) і ананімна — зборнік вершаў на лацінскай і польскай мовах «Патрыёт Айчыны да сэнату і дзяржавы літоўскай» ([[1597]]).
 
У выніку паездкі ў складзе пасольства Льва Сапегі ў Маскву нарадзіліся тры творы: празаічны дыярыюш пасольства, кароткі вершаваны польска-беларускі дыялёг «[[Гутарка аднаго паляка з маскалём на маскоўскім замку ў годзе 1601|Гутарка аднаго паляка з маскалём...]]» і вершаваны дыярыюш «Пасольства да вялікага князя маскоўскага» (каля 7000 радкоў) — найбольш значны твор у літаратурнай спадчыне Г. Пельгрымоўскага. І ў празаічным, і ў вершаваным дыярыюшы прамовы цара і баярбаяраў аўтар падае з захаваньнем адмысловых словаў расейскай мовы, але перадаючы іх на беларускі манерўзор («h», «ci», «dzi» замест «g», «ti», «di», зь цьвёрдым «г»). Чыстая беларуская лексыка сустракаецца ў баярскіх прамовах, асабліва ў прамовах Льва Сапегі<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 489</ref>. Сьледам за польскім дасьледнікам А. Брукнерам І. Саверчанка таксама зьвяртае ўвагу на моўныя асаблівасьці паэмы, адзначаючы наяўнасьць формаў, уласьцівых беларускай мове<ref>Рак, А. [http://khblit.narod.ru/arhiu/pracy/rak05.htm Творчасць Гальяша Пельгрымоўскага ў навуковых даследаваннях]</ref>.
 
== Пераклады ==