Розьніца паміж вэрсіямі «Імпэрыя Гупта»

крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Імперія_Гуптів?oldid=14781995
д (шаблён-картка, спасылкі)
(крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Імперія_Гуптів?oldid=14781995)
'''Імпэрыя Гупта''' ({{мова-sa|गुप्त}}, gupta, {{мова-hi|गुप्त राजवंश}}) — дзяржава ў [[Індыя|Індыі]] пад кіраўніцтвам дынастыі Гупта, якая існавала ў пэрыяд прыблізна з [[320]] па [[550]] гады.
 
Дынастыя Гупта аб’яднала пад сваім уладараньнем амаль такую жа вялікую частку Індыі, якой валодаў [[Чандрагупта]]. Пачатак дынастыі паклаў у [[319]] годзе [[Гупта]] ці Шры-Гупта, які паходзіў з варны вайш’я. Кіраваньне Гупта, якое знаходзілася ў кантакце з [[Дынастыя Сасанідаў|Сасанідамі]], было пэрыядам росквіту літаратуры, навукі і [[брагаманізм]]у, хоць і да [[будызм]]у яны ня ставіліся варожа. Яно бессумнёўна насіла нацыянальны характар. Сярод пераемнікаў Шры-Гупты асабліва выдаецца [[Самудрагупта]], ад якога засталася вельмі важны ў гістарычным дачыненьні надпіс, які пералічаў усе індыйскія краіны, якія належалі яму, і сьведчыў таксама, што ён быў паэтам і музыкай. Яму належалі лепшыя часткі даліны Ганга, частка Бэнгала, краіна Малава, а таксама некаторыя народы ў Пэнджабу і на Індзе плацілі яму даніну. Пазьней адзін зь яго пераемнікаў, [[Скандагупта]] (449—465), пашырыў яшчэ больш межы свайго царства і далучыў паўвостраў [[Гуджарат]] з прымежным мацярыкоммацерыком.
 
У канцы [[6 стагодзьдзе|VI стагодзьдзя]] дзяржава Гупта спыніла сваё існаваньне<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/sie/4944/%D0%93%D0%A3%D0%9F%D0%A2%D0%9E%D0%92 Советская историческая энциклопедия]. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973–1982</ref>.
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Queen Kumaradevi and King Chandragupta I on a coin of their son Samudragupta 350 380 CE.jpg|міні|200пкс|зьлева|Выявы Кумарадэві і Чандрагупты I на старажытнай манэце]]
Пра заснавальніка дынастыі Гупта, Шры-Гупты, практычна нічога не вядома. Таму гэтае пытаньне выклікае спрэчкі. Верагодна, Шры-Гупта ня мог пахваліцца шляхетным паходжаньнем, бо пра ягоных продкаў не паведамляецца анічога. Няма зьвестак пра статус Гупты і памеры ягоных уладаньняў. Першым магараджам згэтага роду лічыцца сын Гупты [[Ггатоткача]]. Аднак і ягонае панаваньне анічым асаблівым не адзначылася.
 
Сапраўдным заснавальнікам дзяржавы стаў сын Ггатоткача [[Чандрагупта I]], каранацыя якога ў [[319]] годзе стала датай заснаваньня эры Гуптаў. Галоўнай жонкай Чандрагупты была прадстаўніца старадаўняга роду лічгавы — Кумарадэві, што надавала шлюбу важнасьці і давала магчымасьць Гупце гуляць пэўную ролю ў Індыі ў цэлым. Пазьней гэта знайшло адлюстраваньне ў тым, што іхны сын [[Самудрагупта]] ганарыўся радаводам па матчынай лініі і паказваў гэта ў царскіх надпісах.
 
Самудрагупта яшчэ больш ўмацаваў уладу дынастыі і пашырыў тэрыторыю дзяржавы, пра што распавядае знакаміты панегірык, высечаны на [[Алабагадзкая калёна|Алабагадзкай калёне]]. Ягоныя войскі пасьпяхова прасунуліся да дзяржавы Ката, у вобласьці сучаснага [[Дэлі]]. Ваяўнічыя кляны Малаві і арджунаянаў, Мадрэ і абхіраў, а таксама кляны на тэрыторыі сучаснага [[Нэпал]]у гуптаўскі кіраўнік называў гэтых правадыроў сваімі слугамі, якія абавязваліся выконваць ягоную волю, прыносіць яму ўсялякую даніну.
 
Да [[380]] году за часам свайго панаваньня ён уключыў у склад свайго каралеўства больш за дваццаці каралеўстваў. Гісторык Артур Вінсэнт Сьміт называў Самудрагупту «індыйскім Напалеонам»<ref>[http://timesofindia.indiatimes.com/home/stoi/Who-is-known-as-the-Napoleon-of-India/articleshow/756074.cms Who is known as the Napoleon of India?]. The Times of India</ref><ref>K. K. Bhardwaj .[http://books.google.by/books?id=Emm0nTvllKoC&pg=PA25&lpg=PA25&dq=indian+napoleon&source=bl&ots=IgXm3Pl2gO&sig=gCNpr3EzTEL6dXHD7aboUspER5U&hl=be&sa=X&ei=jnFmVLWePOS0ygPdrIGgBQ&ved=0CGMQ6AEwCQ#v=onepage&q&f=false Hemu-Napoleon of Medieval India]. Mittal Publications, 2000</ref>. Падчас панаваньня Самудрагупты афіцыйнай рэлігіяй у ягонай дзяржаве заставаўся [[будызм]].
 
== Эканоміка ==
[[Файл:QtubIronPillar.JPG|міні|220пкс|Жалезная калёна ў Дэлі]]
=== Сельская гаспадарка ===
У вільготных дастаткова багатых на ападкі раёнах галоўнай [[сельская гаспадарка|сельскагаспадарчай]] культурай быў [[рыс]]. У большасьці выпадкаў для вырошчваньня рысу ўмовы забясьпечваліся праз рэгуляваньне сьцёку вады з палёў падчас сэзону дажджоў, але ў некаторых месцах узводзілі ірыгацыйныя збудаваньні. У гэты час арашальныя сыстэмы былі пабудаваныя ў прыбярэжным вучастку ад вусьця [[Гадавары]] і [[Крышна (рака)|Крышны]] да дэльты ракі [[Кавэры]]. У раёнах зь сярэдняй вільготнанасьцю асноўнай культурай была [[пшаніца]], а таксама [[ячмень]], [[проса]] і [[бабовыя]].
 
=== Рамяство ===
Мескае рамяство ў гэты час дасягнула высокага ўзроўню, пра што сьведчыла велізарная бронзавая статуя [[Гаўтама Буда|Буды]] з Султанганджу, а таксама знакамітая жалезная калёна Чандрагупты II у [[Дэлі]] ды іншыя археалягічныя знаходкі.
 
== Крыніцы ==
38 253

зьмены