Канстытуцыя 3 траўня 1791 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
== Перадумовы ==
[[Файл:Wojniakowski_Passing_of_the_3rd_of_May_Constitution.jpg|250пкс|міні|[[Казімеж Вайнякоўскі|К. Вайнякоўскі]]. ''Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня'']]
У кастрычніку [[1788]] году ў Варшаве быў скліканы Вялікі Сойм (пазьней атрымаў назву чатырохгадовага — з-за сваёй працягласьці). [[Расейская імпэрыя]] ў гэты час была ўцягнутая адначасова ў дзьве вайны — з [[Турцыя]]й і [[Швэцыя]]й. Гэта давала шанец прыхільнікам рэформаў правесьці пераўтварэньні ў краіне, пакуль галоўная «апякунка» [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] занятая іншымі справамі. Няспадзявана для самой сябе [[Кацярына ІІ]] згуляла на карысьць рэфарматараў, дазволіўшы злучыць Сойм у канфэдэрацыю, што аўтаматычна ліквідоўвала права «[[liberum veto]]». Да ўсяго гэтага дадаўся той факт, што прускі кароль [[Фрыдрых Вільгельм II]], у сваіх мэтах, падтрымаў «патрыятычную» партыю.
 
Супадзеньнем усіх гэтых абставінаў рэфарматары скарысталіся: ужо ў першы год дзейнасьці Сойму было павялічанае войска, ліквідавалася [[Пастаянная Рада]] — падкантрольны Расеі выканаўчы орган пры каралі, заключаны саюз з [[Прусія]]й. У [[1789]] годзе ў межах гэтых рэформаў была створаная спэцыяльная «Дэпутацыя па зьмене формы дзяржаўнага кіраваньня» ({{мова-pl|Deputacja do poprawy formy rzadu}}), якой было даручана распрацаваць новыя прынцыпы дзяржаўнага кіраваньня. У працэсе дзейнасьці Сойма выявілася супрацьстаяньне двух бакоў: «патрыётаў», якія імкнуліся да найбольш радыкальных рэформаў (адмена «[[Liberum Veto]]», спадчыннасьць трону, павелічэньне правоў мяшчанаў) і кансэрватараў, якія прытрымліваліся захаваньня старых гарантыяў шляхецкай вольнасьці.
 
Прыхільнікі рэформаў згуртаваліся вакол галоўных ідэолягаў «патрыятычнай» партыі — маршалка ВКЛ [[ІгнатІгнаці Патоцкі|ІгнатаІгнація Патоцкага]], ксяндза Гуга Калянтая, прымаса Патоцкага. Распрацоўка канстытуцыі ішла патаемна ў Радзівілаўскім палацы ў Варшаве, дзе зьбіраліся ўсе прыхільнікі пераменаў.
 
Пазыцыі патрыётаў умацаваліся, калі да заканчэньня тэрміна паўнамоцтваў сойму (Сойм склікаўся тэрмінам на 2 гады) «патрыятычнай партыі» атрымалася, з аднаго боку, дамагчыся падаўжэньня яго паўнамоцтваў яшчэ на два гады і, зь іншага боку, павялічыць склад пасольскай палаты ў 2 разы шляхам правядзеньня яе давыбараў.
Радок 91:
{{Польска-літоўскія уніі}}
{{Гісторыя Беларусі}}
{{Паўнейшы артыкул|ru|Конституция 3 мая 1791 года}}
 
[[Катэгорыя:Вялікі Сойм 1788—1792 гадоў| ]]
[[Катэгорыя:Канстытуцыі|Рэч Паспалітая]]