Скот Паркер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак, артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Клюбная: стыль
Радок 30:
== Кар’ера ==
=== Клюбная ===
За «[[Чарлтан Атлетык]]» згуляў 128 матчаў і забіў 9 мячоў, пасьля чаго ў [[2004]] годзе перайшоў у «[[Чэлсі Лёндан|Чэлсі]]», падпісаўшы дамову на 4,5 гады. Сума трансфэру склала 12 млн фунтаў. Паркер быў першапачаткова падпісаны, як зьменшчык для [[Клёд Макелеле|Клёда Макелеле]] й [[Фрэнк Лэмпард|Фрэнка Лэмпарда]], што давала яму не надта шмат шанцаў зьявіцца на полі. Ён забіў свой адзіны гол за «Чэлсі» ў матчы з супраць клюбу «[[Портсмут (футбольны клюб)|Портсмут]]».
 
У ліпені [[2005]] году Паркер быў прададзены ў «[[Ньюкасл Юнайтэд]]» за суму роўную 6,5 млн фунтаў. Паркер стаў рэгулярным гульцом першай каманды й быў адным зь нямногіх, хто здолеў паказаць стабільную гульню на працягу ўсяго сэзону, які «Ньюкасл» скончыў на сёмым месцы. Ён забіў свой першы гол за «сарокаў» у гульні супраць свайго былога клюба «Чарлтану», у якой яго каманда прайграла зь лікам 3:1. У сакавіку [[2006]] году з-за [[монануклеёз]]у сэзон для гульца быў скончаны, з-за чаго ён ня здолеў пазмагацца за месца ў зборнай перад [[чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году|чэмпіянатам сьвету 2006 году]]. У ліпені [[2006]] году Паркер стаў капітанам клюбу.