Розьніца паміж вэрсіямі «Базыліка Сьвятога Пятра»

крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Сабор_Святога_Пятра?oldid=1832806, шаблён
(крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Сабор_Святога_Пятра?oldid=1832806, шаблён)
{{Бяз карткі|Славутасьць}}
[[Файл:Petersdom von Engelsburg gesehen.jpg|міні|250пкс|Сабор сьвятога Пятра]]
|Тып = Каталіцкі сабор
{{Бяз карткі|Славутасьць}}
|Назва = Сабор Сьвятога Пятра
|Арыгінальная назва = Basilica di San Pietro
|Выява = Petersdom von Engelsburg gesehen.jpg
|Подпіс выявы =
|Шырыня выявы = 220пкс
|Краіна = Ватыкан
|Назва месцазнаходжаньня = плошча Сьвятога Пятра
|Канфэсія = Каталіцтва
|Тып будынка = Катэдральны сабор
|Архітэктурны стыль = Барока
|Аўтар праекту = [[Данатэ Брамантэ]], [[Антоніё Сангальлё Малодшы]], [[Мікелянджэлё]], [[Джакама да Ваньёля]], [[Джакама дэльля Порта]], [[Карлё Мадэрна]], [[Джаваньні Лярэнца Бэрніні]]
|Пачатак будаўніцтва = [[18 красавіка]] [[1506]]
|Канчатак будаўніцтва = [[18 лістапада]] [[1626]]
|Шырата паўшар’е = паўночнае
|Шырата градусаў = 41
|Шырата хвілінаў = 54
|Шырата сэкундаў = 8
|Даўгата паўшар’е = усходняе
|Даўгата градусаў = 12
|Даўгата хвілінаў = 27
|Даўгата сэкундаў = 12
|Назва мапы =
|Пазыцыя подпісу на мапе =
|Водступ подпісу на мапе =
|Сайт = http://www.vatican.va/various/basiliche/san_pietro/index_it.htm
|Commons =
}}
'''Сабо́р Сьвято́га Пятра́''' ({{мова-it|Basilica di San Pietro}}) — [[каталіцызм|каталіцкі]] сабор, які зьяўляецца найбуйнешым збудаваньнем [[Ватыкан]]а й да апошняя часу лічыўся адным з найбольшых хрысьціянскіх храмаў у сьвеце. Сабор, таксама, — адзін з чатырох патрыяршых базылікаў [[Рым]]а й цырыманіяльны цэнтар каталіцкай царквы. Агульная вышыня сабору 136 мэтраў.
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Basilique Saint-Pierre Vatican dome.jpg|міні|справазьлева|150пкс|Купал базылікі]]
Калісьці на тым месцы, дзе цяпер стаіць сабор сьвятога Пятра, разьмяшчаліся сады цырка [[Нэрон]]у, дарэчы, ад яго застаўся абэліск з [[Геліёпаль|Геліёпалю]], які да гэтага дня стаіць на плошчы ля сабору. Першая [[базыліка]] была пабудавана ў [[324]] годзе, падчас панаваньня першага хрысьціянскага імпэратара [[Канстантын I Вялікі|Канстантына]]. Алтар сабору быў разьмешчаны над магілай, у якой як лічыцца пахаваны [[Апостал Пётар (апостал)|сьвяты Пётра]], які прыняў у [[66]] годзе пакутніцкую сьмерць у цырку Нэрону. У другім саборы ў [[800]] годзе папа [[Леў III (папа рымскі)|Леў III]] каранаваў [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]] [[Імпэратар Захаду|Імпэратарам Захаду]]. У [[XV15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзі]] базыліка, якая існавала ўжо адзінаццаць стагодзьдзяў, пагражала абрынуцца, і пры [[Мікалай V (папа рымскі)|Мікалаю V]] яе пачалі пашыраць і перабудоўваць. Кардынальна вырашыў гэтае пытаньне папа [[Юліюс II (папа рымскі)|Юліюс II]], які загадаў пабудаваць на месцы старажытнай базылікі велізарны новы сабор, які павінен быў зацямніць сабой як [[паганства|паганскія]] храмы, так і існыя хрысьціянскія цэрквы, спрыяючы тым самым ўмацаваньню папскай дзяржавы й распаўсюджваньню ўплыву [[каталіцызм]]у.
 
[[Файл: Place-Saint-Pierre-foule.jpg|міні|зьлева|180пкс|Плошча сьвятога Пятра]]
Амаль усе буйныя архітэктары [[Італія|Італіі]] па чарзе ўдзельнічалі ў праектаваньні й будаўніцтве сабора сьвятога Пятра. У [[1506]] годзе быў зацьверджаны праект архітэктара [[Даната Брамантэ]], у адпаведнасьці зь якім пачалі ўзводзіць цэнтрычныя збудаваньні ў форме [[грэцкі крыж|грэцкага крыжа]], з роўнымі бакамі. Пасьля сьмерці Брамантэ будаўніцтва ўзначаліў [[Рафаэль]], які вярнуўся да традыцыйнай формы [[лацінскі крыж|лацінскага крыжа]], з падоўжаным чацьвёртым бокам, затым [[Бальдасарэ Пэруццы]], які спыніўся на цэнтрычным будынку, і [[Антоніё Сангальлё Малодшы|Антоніё ды Сангальлё]], выбраўшы базылікальную форму. Нарэшце, у [[1546]] годзе кіраўніцтва будаваньня было даручана [[Мікелянджэлё]]. Ён вярнуўся да ідэі цэнтральнакупальнага будынку, але ягоны праект прадугледжваў стварэньне шматкалённых уваходных [[портык]]аў з усходняга боку. Усе апорныя канструкцыі Мікелянджэлё зрабіў больш масіўнымі й вылучыў галоўную прастору. Ён узьвёў барабан цэнтральнага купалу, але сам купал дабудоўвалі ўжо пасьля ягонай сьмерці ў [[1564]] годзе. [[ДжакомаДжакама дэлядэльля Порта]] надаў яму больш выцягнутыя абрысы. З чатырох малых купалаў, прадугледжаных праектам Мікелянджэлё, архітэктар [[ДжакомаДжакама да ВіньёлаВіньёля]] узьвёў толькі дзьве. У найбольшай ступені архітэктурныя формы менавіта ў тым выглядзе, як яны былі задуманы Мікелянджэлё, захаваліся з [[алтар]]нага заходняга боку.
 
На пачатку [[XVII17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] па ўказаньні [[Павал V (папа рымскі)|Павала V]] архітэктар [[Карлё Мадэрнай]] надтачыў ўсходнюю галіну крыжа — прыбудаваў да цэнтравога будынка [[нэф|трохнэфавую]] базылікальную частку, вярнуўшыся такім чынам да формы лацінскага крыжа, і пабудаваў фасад. У выніку купал апынуўся схаваным за фасадам, страціў сваё дамінуючае значэньне й ўспрымаецца толькі здалёк, з віа дэля Канчыльяцыёне. Патрабавалася плошча, якая зьмяшчала бы вялікую колькасьць вернікаў, якой сьцякала бы да сабору, каб атрымаць папскае бласлаўленьне альбо, каб прыняць удзел у рэлігійных сьвятах. Гэтую задачу выканаў [[ДжаваніДжаваньні Лярэнца Бэрніні]], які стварыў ў [[1656]]—[[1667]] гадох плошчу перад саборам — адзін з самых выбітных твораў сусьветнай горадабудаўнічай практыкі.
 
== Фасад ==
[[Файл:Facciata di San Pietro (febbraio 2005) resize.jpg|міні|150пкс|Фасад Мадэрна]]
Вышыня фасаду, пабудаванага архітэктарам [[Карлё Мадэрна|Мадэрна]], складае 45 мэтраў, шырыня — 115 м. [[Атык (архітэктура)|Атык]] фасаду ўвенчвае велічэзныя, вышынёй 5,65 мэтраў, статуі Хрыста, [[Ян Хрысьціцель|Яна Хрысьціцеля]] і адзінаццаці [[апостал]]аў (акрамя апостала Пятра). З портыку пяць [[Партал|парталаў]] вядуць у сабор. Створкі дзьвярэй цэнтральнага парталу былі выкананы ў сярэдзіне [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] і паходзяць са старой базылікі. Насупраць гэтага парталу, над уваходам у портык, знаходзіцца ўслаўленая мазаіка [[Джота]] канца [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]] «''[[Навічэльля]]''». Рэльефы ўскрайняга левага парталу, вядомай як «''Брамы сьмерці''», былі створаны ўжо ў [[1949]]—[[1964]] гадох вядомым скульптарам [[Джакама Манцу]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:St. Peter's Basilica}}
* [http://www.vaticanstate.va/content/vaticanstate/en/monumenti/basilica-di-s-pietro.html# Афіцыйны сайт] з выявамі і інфармацыяй пра Сабор Сьвятога Пятра
* [http://www.saintpetersbasilica.org/ Сайт] прасьвечаны да Сабору
 
[[Катэгорыя:Базыліка сьвятога Пятра| ]]
32 367

зьменаў