Польшча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д redakcyjne
артаграфія
Радок 38:
| Дадаткі = [[Файл:Poland CIA map PL.png|280пкс|цэнтар|Мапа Польшчы]]
}}
'''Рэспу́бліка По́льшча''', '''По́льшча''' ({{мова-pl|Rzeczpospolita Polska}})  — краіна ў [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропе]], знаходзіцца паміж [[Нямеччына]]й на захадзе, [[Чэхія]]й і [[Славаччына]]й на поўдні, [[Украіна]]й і [[Беларусь]]сю на ўсходзе, і [[Балтыйскае мора|Балтыйскім морам]], [[Летува]]й і [[Расея]]й на поўначы.
 
== Назва ==
Радок 54:
{{асноўны артыкул|Гісторыя Польшчы}}
 
У IX-XIX—X стагодзьдзях на сучаснай тэрыторыі Польшчы жылі розныя заходнеславянскія плямёны, сярод якіх вылучаліся вісьляне і паляне. Першыя займалі тэрыторыю з цэнтрам у [[Кракаў|Кракаве]], другія — з цэнтрам у [[Гнезна]]. Менавіта паляне ў 10 ст. здолелі аб’яднаць вакол сябе сваіх суседзяў і паклалі пачатак дзяржавы. Землі Польшчы ўпершыню аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву ў 10 ст. пад кіраўніцтвам дынастыі [[Пясты|Пястаў]]. Каля [[966]] году польскі кароль [[Мешка I]] прыняў [[каталіцтва]], а ў [[12 стагодзьдзе|XII стагодзьдзі]] большасьць палякаў ужо была каталікамі. Сын Мешка — [[Балеслаў Храбры]] (992—1025) працягнуў стварэньне польскай дзяржавы, аб’яднаўшы пад сваёй уладай усе польскія плямёны.
 
Аднак пасьля сьмерці Балеслава суседзі Польшчы, скарыстаўшыся ўнутранымі праблемамі, захапілі частку земляў: [[немцы]] — усё заваяваныя Балеславам зямлі ўздоўж цячэньня [[Эльба|Эльбы]], [[датчане]] — [[Памор'е (Польшча)|Памор’е]], [[чэхі]] ўзнавілі сваю незалежнасьць, а кіеўскі князь захапіў гарады Чэрвеньскія гарады. У 12 ст. Польшча распалася на шэраг [[княства]]ў, што былі аб’яднаныя толькі ў [[1320]] каралём [[Уладзіслаў I|Уладзіславам I]].
Радок 64:
Падчас кіраваньня [[Дынастыя Ягелонаў|дынастыі Ягелонаў]], Польскае каралеўства наладзіла цесныя сувязі з [[ВКЛ|Вялікім Княствам Літоўскім]], а затым, у [[1569]], пасьля прыняцьця [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]], утварыла зь ім [[Фэдэрацыя|фэдэрацыйную]] дзяржаву — [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую абодвух народаў]].
 
У [[1572]] памёр, не пакінуўшы спадчыньніка, [[Жыгімонт II Аўгуст]]. Сярод шматлікіх прэтэндэнтаў на сталец перамога дасталася [[Генрык ВалуаВалезы|ГенрыхуГенрыку ВалуаВалезы]], брату францускага караля [[Карл IX|Карла IX]]. Аднак Генрых нядоўга прабыў у Польшчы. Атрымаўшы вестку аб сьмерці свайго брата, ён таемна зьбёг у [[Парыж]], каб заняць там францускі сталец.
 
У выніку польскую карону атрымаў [[Стэфан БаторыйБаторы]] ([[1574]]—[[1586]]). Стэфан Баторый пасьпяхова завяршыў вайну супраць [[Іван IV|Івана IV]]: Рэч Паспалітая атрымала [[Лівонія|Лівонію]] і вярнула [[Полацак]]. Падчас падрыхтоўкі да вайны супраць [[Асманская імпэрыя|Турцыі]] Стэфан нечакана памёр. Насталае пасьля яго сьмерці міжкаралеўе ізноў вылілася ў смуту. Нарэшце на сталец узышоў швэдзкі каралевіч [[Жыгімонт III Ваза]] ([[1587]]—[[1632]]). Пасьля сьмерці свайго бацькі Жыгімонт Ваза адбыў у Швэцыю, дзе ў [[1593]] каранаваўся швэдзкім каралём. Дынастычныя спрэчкі, а таксама барацьба за панаваньне ў Прыбалтыцы, прывялі да вайны са Швэцыяй ([[1600]]—[[1629]]). У дадатак у [[1609]] пачалася вайна з Расеяй.
 
Гады кіраваньня [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслава IV Вазы]] (1632—1648) былі даволі ўдалымі. Быў падпісаны Палянаўскі мір з Расеяй, адбіты чарговы націск турэцка-крымскага войска, заключана 26-гадовае перамір’е са Швэцыяй ([[1635]]), па якім Польшчы вярталіся прускія гарады. Заключэньне дынастычнага шлюбу з Цэцыліяй Рэнатай умацавала саюз з Габсбургамі.
Радок 74:
У пач. 18 ст. Польшча была ўцягнутая ў Паўночную вайну (1700—1721). У 1701 на яе тэрыторыю ўступілі швэдзкія войскі Карла XII. Да перамоў 1720—1721 аб сканчэньні вайны прадстаўнікі Рэчы Паспалітай дапушчаныя не былі, што сьведчыла аб канчатковай страце прэстыжу Рэчы Паспалітай у Эўропе. Расея і Прусія ў 1720 прынялі ўзаемнае абавязальніцтва падтрымліваць наяўныя ў Польшчы парадкі.
 
У [[1791]] была прынята [[Канстытуцыя Рэчы3 Паспалітайтраўня 1791 году|Канстытуцыя]], якая зьліквідавала падзел краіны на ВКЛ і Польскае каралеўства. Аднак становішча на той час ужо было вельмі цяжкім, і таму Канстытуцыя не ўратавала Рэч Паспалітую. У выніку падзелаў [[1772]], [[1793]], [[1795]] Рэч Паспалітая была падзеленая паміж [[Аўстра-Вугорская імпэрыя|Аўстра-Вугорскай імпэрыяй]], [[Прусія]]й і [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыяй]].
 
[[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] падчас ваеннай кампаніі [[1812]] даў згоду на стварэньне [[Варшаўскае княства|Варшаўскага княства]] на тэрыторыі Польшчы. Аднак, пасьля паразы Напалеона Варшаўскае княства спыніла існаваньне.
Радок 113:
 
== Геаграфія ==
Агульная плошча Польшчы складае 613 658 км² (займае 69 месца ў сьвеце і 9 у [[Эўропа|Эўропе]]). Каля 2/3 паверхні займае [[Польская нізіна]]. На поўначы знаходзіцца [[Балтыйскае града]], на поўдні  — [[Малапольскае ўзвышша|Малапольскае]] і [[Люблінскае ўзвышша|Люблінскае]] ўзвышшы, а ўздоўж паўночнай мяжы цягнуцца [[Карпаты]] (самая высокая кропка 2499 м) і [[Судэты]]. Самымі буйнымі рэкамі зьяўляюцца [[Вісла]] і [[Одра]], але таксама існуе вялікая колькасьць больш дробных рэк. [[Возера|Азёры]] ў асноўным знаходзяцца на поўначы. [[Лес|Лясы]] займаюць 28% тэрыторыі краіны.
 
Агульная працягласьць межаў  — 3528  км, зь якіх 3054  км на сушы і 528 на моры. Польшча мяжуе з [[Беларусь]]сю (416 км), [[Украіна]]й (529 км), [[Славакія]]й (539 км), [[Чэхія]]й (790 км), [[Нямеччына]]й (467), [[Расея]]й (206 км) і [[Летува|Летувой]] (104 км).
 
[[Клімат]] [[Умераны клімат|умераны]], пераходны ад марскога да кантынэнтальнага. Сярэдняя тэмпэратура [[студзень|студзеня]] ад −1 да −5 °C (у гарах да −8 °C), [[Чэрвень|чэрвеня]] 17—19 °C (у гарах да 10°). Ападкі складаюць 500—800  мм на раўнінах, у гарах да 1000  мм у год.
 
=== Рэкі ===
Самымі доўгімі рэкамі Польшчы зьяўляюцца [[Вісла]]  — 1047  км даўжыні, [[Одра]], якая часткова цячэ па ўсходняй мяжы краіны  — 854  км даўжыні, [[Варта]]  — 808  км даўжыні і [[Заходні Буг]], прыток Віслы  — 772  км даўжыні. Большасьць польскіх рэк упадаюць у [[Балтыйскае мора]], але, напрыклад, [[Арава]], якая ўпадае ў [[Ваг]] і [[Дунай]], адносіцца да [[Чорнае мора|Чарнаморскага]] вадазбору. Ва ўсходняй частцы краіны, невялікія рэкі, праз [[Днестар]], таксама, нясуць сваю ваду ў Чорнае мора.
 
Польскія рэкі выкарыстоўваліся чалавекам у якасьці гандлёвых і транспартных шляхоў яшчэ ў старажытнасьці. Імі карысталіся і [[вікінгі]] для сваіх набегаў, а ў [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] і больш позьнія часы, [[збожжа]], якое вырошчвалася ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] вывозілася празь іх на захад, што рабіла іх важнымі эканамічнымі шляхамі ўсёй [[Эўропа|Эўропы]].
Радок 127:
{{Асноўны артыкул|Эканоміка Польшчы}}
 
Першая з краінаў, якая ажыцьцявіла пераход ад [[камунізм]]у да вольнага рынку, Польшча здолела ўтаймаваць [[інфляцыя|інфляцыю]] і дасягнуць хуткага росту [[Сукупны ўнутраны прадукт|СУП]]. Шматлікія праблемы, такія, як [[беспрацоўе]], застаюцца. Гэта ў першую чаргу зьвязана з павелічэньнем дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў [[эканоміка|эканоміку]] ў другой палове [[1990-я|1990-х]] гадоў. Аднак у шматлікіх галінах эканомікі краіна працягвае працаваць над лібэралізацыяй. Асноўныя тавары польскага [[экспарт]]у  — харчовыя прадукты, сталь, транспартнае абсталяваньне, прадукцыя хімічнай прамысловасьці.
 
== Палітыка ==
Польшча  — гэта дэмакратычная краіна, якой кіруе [[прэзыдэнт]], згодна з канстытуцыя прынятай у [[1997]] годзе. [[Урад]] прадстаўлены ''Саветам Міністраў'', які ўзначальвае [[прэм'ер-міністар]]. Прэзыдэнт фарміруе ўрад па прапанове прэм’ер-міністра, які, у сваю чаргу, выбіраецца соймам. Прэзыдэнт выбіраецца праз выбары на пяцігадовы тэрмін.
 
Польскі парлямэнт складаецца зь дзьвюх палатаў: ніжняя палата (''Сойм''), складаецца з 460 дэпутатаў і ''Сэнат'' (100 сэнатараў). У Сойм трапляюць прадстаўнікі толькі тых партыяў, якія набіраюць на выбарах болей чым 5% галасоў (гэта ня тычыцца партыяў нацыянальных меншасьцяў). Здараюцца агульныя сэсіі Сойму і Сэнату ў форме нацыянальнай асамблеі (''Zgromadzenie Narodowe''). Нацыянальныя асамблеі зьбіраюцца ў трох выпадках: калі новы прэзыдэнт прымае пасаду, у выніку абвінавачваньняў у адрас прэзыдэнта і ў выпадку няздольнасьці прэзыдэнта выконваць свае абавязкі ў выніку стану здароўя і  г.  д.
 
Судовая ўлада грае ў краіне значную ролю. Галоўнымі органамі судовай улады зьяўляюцца ''Вярхоўны суд'' (''Sąd Najwyższy''), ''Вярхоўны адміністрацыйны суд'' (''Naczelny Sąd Administracyjny''), ''Канстытуцыйны суд'' (''Trybunał Konstytucyjny'') і ''Дзяржаўны суд'' (''Trybunał Stanu''). Пасьля адабрэньня Сэнату, Сэйм назначае ''Упаўнаважанага па правах чалавека'' (''Rzecznik Praw Obywatelskich'') на пяцігадовы тэрмін. Упаўнаважаны мае абавязак назіраць за захаваньнем правоў і свабоды чалавека ў Польшчы, а таксама захаваньнем сацыяльнай справядлівасьці.
 
== Насельніцтва ==
Польшча, зь яе насельніцтвам у 38,1  млн чалавек, зьяўляецца восьмай па колькасьці насельніцтва краінай [[Эўропа|Эўропы]] і шостай у [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскім Зьвязе]]. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 122 чалавекі на км².
 
Гістарычна склалася, што на тэрыторыі Польшчы жыве вялікая колькасьць розных нацыяў і народнасьцяў. Да [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], польская габрэйская абшчына была адной з самых вялікіх у Эўропе, але пасьля вайны колькасьць габрэяў скрарацілася з 3  млн чалавек да 300 тыс. Пасьляваенныя зьмены межаў краіны прывялі да таго што ў Польшчы зьявіліся некаторыя іншыя нацыянальныя меншасьці. Але моцныя памкненьні пасьляваеннай польскай улады накіраваныя на асыміляцыю нацыянальных меншасьцяў, прывялі да таго, што згодна зь перапісам насельніцтва [[2002]] году, 96,74% насельніцтва краіны прызналі сябе палякамі; 1,23%  — аднесьлі сябе да іншых нацыянальнасьцяў і 2,03% не назвалі сваю нацыянальнасьць. Самымі вялікімі нацыянальнымі меншасьцямі ў Польшчы зьяўляюцца [[сылезцы]] (каля 200 тыс. чалавек), [[немцы]] (152,9 тыс. чалавек, якія, у асноўным, жывуць у [[Апольскае ваяводзтва|Апольскім]] і [[Сылескае ваяводзтва|Сылескім]] ваяводзтвах), [[беларусы]] (каля 50 тыс., [[Падляскае ваяводзтва]]), [[украінцы]] (каля 30 тыс.) і [[летувісы]].
 
[[Польская мова]] адносіцца да славянскай групы моваў, і зьяўляецца адзінай афіцыйнай мовай краіны.
Радок 147:
Большасьць насельніцтва краіны зьяўляюцца [[Каталіцызм|каталікамі]], аднак існуюць і прадстаўнікі іншых канфэсіяў, большасьць зь якіх складаюць [[Праваслаўе|праваслаўныя]] (у асноўным беларусы Падляшша), [[Лютаранства|лютаране]] і [[Юдаізм|юдэі]].
 
У апошнія гады агульная колькасьць насельніцтва Польшчы пачала скарачацца ў выніку эміграцыі і зьніжэньня нараджальнасьці. Пасьля ўступленьня краіны ў [[Эўрапейскі Зьвяз]], значна павялічылася працоўная міграцыя ў краіны [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропы]] (асабліва [[Нямеччына|Нямеччыну]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]] і [[Ірляндыя|Ірляндыю]]). Працоўную міграцыю, стымулюе значны ўзровень беспрацоўя ў Польшчы (10,5% у [[2007]] годзе) ў параўнаньні зь іншымі краінамі. Згодна з ацэнкай міграцыйных службаў Вялікабрытаніі, польская супольнасьць у гэтай краіне дасягнула лічбы 300 тыс. чалавек у 2007 годзе і 65 тыс. чалавек у Ірляндыі. Існуюць зьвесткі, што колькасьць палякаў, якія імігравалі ў Вялікабрытанію пасьля [[2004]] году склала лічбу 2  млн чалавек. Аднак гэтыя зьвесткі супярэчаць афіцыйным зьвесткам польскіх статыстычных службаў.
 
Польскія нацыянальныя меншасьці існуюць, таксама, у некаторых іншых краінах, напрыклад у [[Беларусь|Беларусі]] (асноўная частка палякаў жыве ў [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]), [[Украіна|Украіне]] і [[Летува|Летуве]]. Агульная колькасьць палякаў, якія жывуць па-за межамі краіны, ацэньваецца ў 20  млн чалавек. Самая вялікая па колькасьці нацыянальная супольнасьць палякаў склалася ў [[ЗША|Злучаных Штатах]].
 
== Дачыненьні зь Беларусьсю ==
Радок 156:
[[24 красавіка]] 1992 году Вячаслаў Кебіч падпісаў у Польшчы пагадненьне аб прынцыпах памежнай супрацы і дамову аб памежных пераходах. [[23 чэрвеня]] 1992 году старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі [[Станіслаў Шушкевіч]] падпісаў у Варшаве Дамову аб добрасуседзтве і супрацы на 15 год, а таксама адкрыў беларускае пасольства. Першым паслом Беларусі ў Польшчы стаўся [[Уладзімер Сянько|Ўладзімер Сянько]]. [[19 лістапада]] 1992 году старшыня польскага ўраду [[Ганна Сухоцкая]] падчас прыезду ў Беларусь падпісала Пагадненьне аб адмове ад падвойнага падаткаабкладаньня. 15-[[16 сьнежня]] 1992 году ў Польшчы адбылася сустрэча беларускага і польскага міністраў абароны Паўла Казлоўскага і Януша Анышкевіча адпаведна. [[21 красавіка]] [[1993]] году міністры падпісалі ў Беларусі Дамову аб ваеннай супрацы. [[30 сакавіка]] [[1996]] году ў [[Белавеская пушча|Белавескай пушчы]] адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і [[Аляксандр Квасьнеўскі|Аляксандра Квасьнеўскага]].
 
[[1 кастрычніка]] [[2003]] году ў сувязі з уваходам у Эўрапейскі Саюз польскі ўрад увёў візавы рэжым для беларускіх грамадзянаў<ref>Баляслаў Хмяліньскі. [http://www.evolutio.info/index2.php?option=com_content&task=view&id=1108&pop=1&page=0&Itemid=188 Польшча  — Беларусь: 15 гадоў міждзяржаўных адносін]// Журнал международного права и международных отношений. [[2007]]  — № 1</ref>.
 
== Крыніцы ==