Нікому: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +нутраны спасыл
афармленьне
Радок 3:
|Выява = М.Басалыга. Ілюстрацыя да паэмы Янкі Купалы - Нікому.pdf
|Памер =
|Подпіс выявы = Ілюстрацыя [[Міхаіл Басалыга|М. Басалыгі]] да паэмы «Нікому»
|Жанр = паэма
|Аўтар = [[Янка Купала]]
Радок 11:
|Электронная вэрсія = http://rv-blr.com/litaratura/view/121
}}
«'''«Нікому»'''» — паэма [[Янка Купала|Янкі Купалы]], напісаная ў [[1906]] годзе і ўпершыню апублікаваная ў [[1926]] годзе.<ref>Надрукавана ў часопісе «Чырвоны сейбіт» (№ 1, 2, 1926 г.) з падзагалоўкам «З часоў прыгону»</ref>.
 
У аснове паэмы — пачутае Купалам зімой [[1906]] году ў час працы на [[бровар]]ы ў вёсцы [[Яхімоўшчына (Менская вобласьць)|Яхімоўшчына]] ад селяніна В. Л. Парфёна апавяданьне пра жорсткасьць былога мясцовага пана, які загубіў жыцьцё маладога хлопца і дзяўчыны.
 
Паэт ад імя старога селяніна распавядае пра трагічны выпадак. Пакахаліся вясковы хлопец Тамаш зь дзяўчынай Аленай. Пайшлі ў двор да пана прасіць дазволу згуляць [[вясельле]]. Дазвол быў дадзены, але «Аленку-красуню пан на воку меў». Далейшае дзеяньне быццам бы палярызуецца паказам дзьвюх проіцілеглых карцінаў: вясельля ў вёсцы і панскага гульбішча ў двары. П’янаму панскаму зброду захацелася глуму, зьдзеку і ўцехі. Дзесяць [[гайдук]]оў кінуліся выконваць загад пана: забраць зь вясельля маладую «на гулі» ў панскі двор. На шляху гвалтаўнікоў стаў Тамаш. У парыве адчаю і безвыходнасьці Тамаш сякерай забівае сваю каханую: лепш няхай прыме сьмерць, чым будзе над ёй глуміцца «распасьвены зьвер».
 
Структурна твор арганізаваны складана: кожная з 14 часткаў паэмы складаецца з 5 строфаў, у якіх эмацыянальна—зрокаваэмацыянальна-зрокава ўзнаўляецца асобная сцэнка-карціна. Тым самым Я. Купала пазьбягае манатоннасьці, традыцыйнай расьцягнутасьці. Апавядальнасьць набывае напружаны вонкавы і ўнутраны драматызм.<ref>Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Нікому». — C. 439—440.</ref>
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://kamunikat.org/download.php?item=6048.html&pubref=6042 Петрушкевіч Ала. Біблейскія матывы ў ранніх паэмах Янкі Купалы/ Беларуская інтэрнет-бібліятэка kamunikat.org]
 
== Літаратура ==
* Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: [[Іван Шамякін|І. П. Шамякін]] (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Нікому» / Аўтар — М.М.Арочка. — C. 439—440.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://kamunikat.org/download.php?item=6048.html&pubref=6042 Петрушкевіч Ала. Біблейскія матывы ў ранніх паэмах Янкі Купалы/ Беларуская інтэрнет-бібліятэка kamunikat.org]
 
{{Янка Купала}}