Сям’я: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, пунктуацыя
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Беларусь: +спасылка
Радок 16:
 
== Беларусь ==
Да XIX ст. у Беларусі пераважалі вялікія бацькоўскія (тры пакаленьні: бацькі, дзеці, [[унук]]і), складаныя і брацкія сем’і. Да пачатку 20 ст. большасьць сем’яў ужо былі малымі (2 пакаленьні: бацькі, дзеці)<ref name="Бандарчык"/>. Пры канцы 19 ст. сем’і ў вёсках Беларусі мелі ў сярэднім па 5 дзяцей. Сем’і ў гарадах Беларусі мелі па трое дзяцей<ref name="ЛР"/>.
 
Расейскае панаваньне [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкага адцінку]] 1920—1980-х гадоў разбурыла ў Беларусі тры важнейшыя прызначэньні сям’і: узнаўленчае, гаспадарчае і выхаваўчае. Касаваньне [[Прыватная ўласнасьць|прыватнай уласнасьці]] выціснула працу па-за сям’ю. У выніку [[нараджальнасьць]] перастала забясьпечваць рост [[Насельніцтва Беларусі|насельніцтва]], пад пагрозай апынулася ўстойлівасьць [[шлюб]]аў. Дзіцячыя [[ясьлі]] і сады, школы і [[ВНУ|вышэйшыя навучальныя ўстановы]], [[Грамадзкае аб’яднаньне|грамадзкія аб’яднаньні]] выключылі бацькоў з выхаваньня<ref name="Бандарчык">{{Кніга|аўтар=[[Васіль Бандарчык]].|частка=Заключэнне|загаловак=Сям’я і сямейны быт беларусаў|арыгінал=|спасылка=|адказны=|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Навука і тэхніка]]|год=1990|том=|старонкі=252-253|старонак=256|сэрыя=|isbn=5-343-00462-8|наклад=2160}}</ref>.
 
За другую палову 20 ст. ([[1950]]—[[1999]] гг.) нараджальнасьць скарацілася амаль ўтрая да 9,3 чалавека на 1 тыс. жыхароў Беларусі, што прывяло да выміраньня насельніцтва краіны. У гэты адцінак да перашкодаў нараджальнасьці дадалося ўцягваньне жанчынаў у занятасьць па-за хатняй гаспадаркай. Таксама стала прасочвацца ''адваротная'' прапарцыйная залежнасьць між працягласьцю адукацыі жанчыны і колькасьцю дзяцей у сям’і<ref name="ЛР">{{Кніга|аўтар=[[Любоў Ракава]].|частка=Дынаміка структуры сям'і і традыцыяў дзетнасьці|загаловак=Эвалюцыя традыцыяў сямейнага выхаваньня беларусаў у XIX-XX стст.|арыгінал=|спасылка=|адказны=рэд. [[Анжэла Воўчанка]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская навука]]|год=2009|том=|старонкі=90, 94-95|старонак=311|сэрыя=|isbn=978-985-08-1032-8|наклад=300}}</ref>.
 
== Крыніцы ==