Беларускі рубель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 11:
|Курс = 8870 / [[Амэрыканскі даляр|$]]<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 20 красавіка 2011|url=http://nbrb.by/bel/statistics/rates/ratesDaily.asp?fromdate=2013-7-29|загаловак = Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на 29.07.2013|выдавец = [[НБРБ]]|дата = 26 ліпеня 2013 |мова = |камэнтар =}}</ref>
}}
'''Беларускі рубе́ль''' (код '''BYR''', да [[2000]] году — ''BYB'') — афіцыйная [[валюта]] [[Беларусь|Беларусі]]. АбрывіюеццаАбрэвіюецца як '''Br'''. Маюць хаджэньне банкноты наміналам 50, 100, 500, 1000, 5000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000 і 200 000 рублёў.
 
== Назва ==
Радок 22:
[[Файл:Belarus-1992-Bill-0.5-Obverse.jpg|міні|Разьліковы білет нацыянальнага банку Беларусі ў 50 капеек, авэрс]]
[[Файл:Belarus-1992-Bill-0.5-Reverse.jpg|міні|Разьліковы білет нацыянальнага банку Беларусі ў 50 капеек, рэвэрс]]
У студзені [[1992]] году, у час распаду агульнае [[савецкі рубель|савецкае грашовае прасторы]], у Беларусі была ўведзеная купонная сыстэма, каб абараніць унутраны рынак тавараў і харчаваньня. З траўню замест купонаў ў абарот былі ўведзеныя разьліковыя білеты [[Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусі|Нацыянальнага банку Беларусі]], знакамітыя «зайчыкі» ці «шушыкі»,<ref name="tr1992">[http://news.tut.by/133176.html Беларусь. Совершеннолетие. Год 1992-й], ''[[TUT.BY]]'' {{ref-ru}}</ref> празваныя ў народзе гэтак за выяву бягучага [[заяц|зайца]] на купоне ў 1 рубель і па імені кіраўніка беларускай дзяржавы [[Станіслаў Шушкевіч (малодшы)|Станіслава Шушкевіча]]. Разьліковыя білеты былі дадатковым плацежнымплацёжным сродкам на тэрыторыі Беларусі, акрамя асноўнае грашовае адзінкі — [[савецкі рубель|савецкага рублю]], чыім сурагатам яны па сутнасьці былі. У пастанове Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусі ад [[29 красавіка]] [[1992]] году «Аб выпуску ў абарачэньне разьліковых білетаў Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусі» прадугледжвалася, што разьліковыя білеты будуць абарачацца самастойна, без суправаджэньня рубля. Яны прызначаліся для выплаты часткі грашовых даходаў насельніцтва, эквівалентнае аб’ёму тавараў і паслугаў, што рэалізаваліся па сьпісе, выдадзенаму Саветам Міністраў Беларусі. Адзінка разьліковага білету раўнялася 10 савецкім рублём.
 
З [[1 ліпеня]] [[1992]] году пачалі ўжывацца безнаяўныя беларускія рублі. Яны азначалі грашовыя сродкі на карэспандэнцкім рахунку Беларусі ў [[Цэнтральны Банк Расейскае Фэдэрацыі|Цэнтральным Банку Расеі]], выручаныя беларускімі прадпрыемствамі ад продажу тавараў і паслугаў у [[Расея|Расею]] і ў рамках якіх можна было ажыцьцяўляць плацяжы расейскім прадпрыемствам за пастаўленыя тавары і аказаныя паслугі.
Радок 35:
 
=== Рэфэрэндум 1996 году і грашовая сыстэма Беларусі ===
Беларускі ўрад узяў на ўзбраеньне рыторыку інтэграцыі з [[Расея]]й, таму стала ў паветры вітала ідэя аб’яднаньня грашовых сыстэмаў абедзьвюх краінаў, дакладней, уліцьцё Беларусі ў расейскую [[расейскі рубель|рублёвую]] грашовую зону. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў праводзіць пабудову плянавае эканомікі, былі згарнутыязгорнутыя эканамічныэканамічныя рэформы.
 
Ініцыяваны Лукашэнкам [[Рэфэрэндум у Беларусі 1996 году|рэфэрэндум 1996 году]] падпарадкаваў [[Нацыянальны банк Беларусі]] Савету Міністраў. Такая мера супярэчыла прынцыпам пабудовы здаровае грашовае сыстэмы эканомікі, бо Нацыянальны банк пазбавіўся магчымасьці распрацоўваць незалежную фінансава-крэдытную палітыку.
 
Паводле вынікаў таго ж рэфэрэндуму Аляксандар Лукашэнка распусьціў Вярхоўны Савет 13 скліканьня. Замест яго быў заснаваны паўкішэнны «Нацыянальны Сход», які не абмяркоўвае палітыку Нацбанка і Саўміна. У далейшым шэраг законадаўчыхзаканадаўчых актаў яшчэ болей абмежаваў кампэтэнцыю рэґулятарарэгулятара.
 
Напярэдадні гістарычнага рэфэрэндуму галава Нацбанку [[Станіслаў Багданкевіч]] падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць зьмены курсу ад праґрамыпраграмы рынкавых рэформаў. Ягоную пасаду заняла [[Тамара Віньнікава]], якая хутка таксама заявіла пра нязгоду з палітыкай прэзыдэнта і паспрабавала вярнуць сытуацыю ў старое рэчышча. Аднак уладам гэта было не даспадобы. Т. Віньнікава была пазбаўленая пасады, пасьля чаго ёй былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў атрыманьні хабару. На ейнае месца быў прызначаны [[Пётар Пракаповіч|Пятро Пракаповіч]], будаўнік па адукацыі. У ліпені 2011 году Пятро Пракаповіч падаў у адстаўку па стане здароўя. 18 ліпеня 2011 году Аляксандр Лукашэнка афіцыйна вызваліў Пятра Пракаповіча з пасады старшыні Нацбанку.
 
Адпаведна Ўказу прэзыдэнта № 330 ад 27 ліпеня 2011 году Надзея Ермакова прызначана Старшынёй праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. З 28 ліпеня яна прыступіла да выкананьня сваіх абавязкаў. Раней Ермакова займала пасаду Старшыні праўленьня ААТ «[[Беларусбанк]]».
Радок 70:
 
== Стаўка рэфінансаваньня ==
Па меры паніжэньня інфляцыі ў [[1990-я|1990-х]] і першай палове [[2000-я|2000-х]] Нацбанк Беларусі паступова зьніжаў і стаўку рэфінансаваньня каб стымуляваць рост эканомікі. Да прыкладу на пачатак [[2004]] году яна складала 28%, на пачатак 2005 — 17%, на пачатак 2006 — 11%, на пачатак 2007 — 10%<ref>http://www.nbrb.by/statistics/sref.asp</ref>. У сувязі з ажыятажным попытам на валюту, які назіраліся ў пачатку 2007 году ва ўмовах рэзкага падвышэньня кошту на закуплянызакуплены Рэспублікай Беларусь прыродны газ было прынята рашэньне падвысіць стаўку рэфінансаваньня з 10% да 11%, аднак пасьля стабілізацыі сытуацыі яна была ў некалькі этапаў паніжаная да 10% (на [[1 кастрычніка]] [[2007]])<ref>{{Спасылка | аўтар = Людміла Сац| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 1 кастрычніка 2007| url = http://news.belta.by/by/print?id=178284| загаловак = Стаўка рэфінансаваньня Нацбанка Беларусі зь 1 кастрычніка зьніжана да 10 працэнтаў гадавых| фармат = | назва праекту = Эканоміка| выдавец = [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]| дата = 28 красавіка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>. З [[1 ліпеня]] [[2008]] году [[стаўка рэфінансаваньня]] была ізноў падвышаная да 10,25%. З [[13 верасьня]] 2008 году падвысіў стаўку рэфінансаваньня яшчэ на 0,25 адсоткавага пункта. Нацыянальны банк Беларусі з [[15 кастрычніка]] 2008 году падвысіў стаўку рэфінансаваньня на 0,25 адсоткавага пункта з 10,5% да 10,75% гадавых. Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банка Беларусі з [[12 лістапада]] падвышана на 0,25 адсоткавага пункта да 11% гадавых. З [[17 сьнежня]] 2008 году стаўка рэфінансаваньня Нацбанка складала 12% гадавых. На працягу 2008 году яна падвышалася пяць разоў.
 
З [[8 студзеня]] [[2009]] году стаўка рэфінансаваньня падвышаная да 14% гадавых.
Радок 108:
Афіцыйны курс [[даляр ЗША|даляра ЗША]] на [[2 студзеня]] [[2009]] году складаў 2650 беларускіх рублёў. Без уліку дэнамінацыяў [[1994]] і [[2000]] гадоў курс роўны 26 500 000 рублёў.
 
Па ступені абясцэненьня нацыянальнай валюты да амэрыканскага даляра па стане на [[2008]] год Беларусь зьяўласязьяўлялася лідэрам сярод краінаў былога [[СССР]]. За [[Беларусь]]сю ў першай пяцёрцы разьмясьціліся [[Туркмэністан]] — 7 125 000, [[Грузія]] — 1 652 500, [[Узбэкістан]] — 1 377 730 і [[Украіна|Ўкраіна]] — 748 680.
 
Адзнаку 1 млн беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацыяў) курс даляра дасягнуў [[17 сьнежня]] [[1998]] году, 5 млн — [[11 траўня]] [[2000]] году, 10 млн — [[12 верасьня]] [[2000]] году, 15 млн — [[26 кастрычніка]] [[2001]] году, 20 млн — [[3 красавіка]] [[2003]] году, 21 млн — [[16 верасьня]] [[2003]] году<ref>Паводле [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=22295 22 мільёны беларускіх рублёў] // [[Наша Ніва]], 15 сьнежня 2008 г.</ref>.