Украіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Рэдагаваньні 89.179.94.20 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Knedlik-Pod
Dƶoxar (гутаркі | унёсак)
Радок 52:
 
=== Даславянскі пэрыяд (да 8 ст.) ===
На ўзьбярэжжы [[Крым]]у з [[8 стагодзьдзе да н. э.|8 ст. да н. э.]] узьнікаюць [[грэцкія калёніі]], галоўныя зь якіх — [[Херсанэс Таўрыйскі|Херсанэс]] (каля сучаснага Севастопалю) і [[Пантыкапэй]] — паступова сталі цэнтрамі дзяржаўных фармаваньняў. Гэтыя землі з [[1 стагодзьдзе да н. э.|1 ст. да н. э.]] трапілі пад уплыў [[Рымская імпэрыя|Рым]]у.
 
На стэпавай частцы Ўкраіны пануюць качавыя плямёны: [[кімэрыйцы]] ([[9 стагодзьдзе да н. э.|9 ст. да н. э.]] — [[7 стагодзьдзе да н. э.|7 ст. да н. э.]]), [[скіфы]] (7—[[3 стагодзьдзе да н. э.|3]] ст.ст. да н. э.), [[сарматы]] (3 ст. да н. э. — [[3 стагодзьдзе|3 ст.]]). Пра насельнікаў паўночнае Ўкраіны гэтага часу вядома зусім мала.