Розьніца паміж вэрсіямі «Дублін (вёска)»

дапаўненьне
(шаблён, удакладненьне)
(дапаўненьне)
|Сайт =
}}
'''Дублі́н'''<ref name="nazva">{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Гомельская вобласьць}} С. 72-73</ref>, '''Даблі́н'''<ref name="nazva"/>  — [[вёска]] ў [[Брагінскі раён|Брагінскім раёне]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Дублін уваходзіць у склад [[Малажынскі сельсавет|Малажынскага сельсавету]].
 
== Геаграфія ==
Месьціцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад [[Брагін]]у, 34 км ад чыгуначнай станцыі [[Хойнікі]] (на ветцы [[Васілевічы]] — Хойнікі ад лініі [[Калінкавічы]] — [[Гомель]]), 136 км ад Гомелю.
 
Пляніровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад, якая на поўначы далучаецца да шыротнай вуліцы, а на захадзе да яе пад вострым кутом далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
 
На поўначы сетка [[мэліярацыя|мэліярацыйных]] каналаў. Побач ёсьць радовішчы торфу.
 
== Гісторыя ==
Выяўленыя ў [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] археалягічныя знаходкі сьведчаць пра дзейнасьць чалавека ў гэтых месцах з глыбокай старажытнасьці. Подле пісьмовых крыніцаў вядомая з [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] як паселішча ВКЛ, уладаньне князя [[Вішнявецкія|Вішнявецкага]], у 2-й палове [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] — [[Канецпольскія|Канецпольскіх]]. Пасьля [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|2-га падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]] год) у складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. З [[1811]] году валоданьне [[Ракіцкія|Ракіцкіх]]. У [[1897]] годзе ў вёсцы знаходзіліся капліца, школа граматы, хлебазапасны магазын, 2 [[Вятрак (млын)|ветракі]], кузьня, у Брагінскай воласьці [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага павету]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]].
 
З [[8 сьнежня]] [[1926]] году па [[30 сьнежня]] [[1927]] году цэнтар [[Дублінскі сельсавет|Дублінскага сельсавету]] Брагінскага раёну Рэчыцкай вобласьці, з [[9 чэрвеня]] [[1927]] году [[Гомельская акруга|Гомельскай акругі]], дзейнічала пачатковая школа. У [[1930]] годзе арганізаваны калгас «Добраахвотнік», працавалі кузьня й вятрак.
 
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 83 мясцовыя жыхары. У памяць пра загінулых у [[1970]] годзе пастаўленая скульптура салдата. З [[1987]] году цэнтар [[Сьпярыскі сельсавет|Сьпярыскага сельсавета]], у калгасе імя Ю. А. Гагарына.
 
== Інфраструктура ==
У вёсцы ёсьць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.
 
== Насельніцтва ==
* 1850 год — 215 двароў
* 1897 год — 71 двор, 477 жыхароў
* 1908 год — 90 двароў, 583 жыхары
* 1959 год — 609 жыхароў (паводле перапісу)
* 2004 год — 133 гаспадаркі, 354 жыхары
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ГВБ|1-1}} C. 79
 
== Крыніцы ==
13 281

зьмена