Вялікая дэпрэсія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Great_Depression?oldid=629910562
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:Lange-MigrantMother02.jpg|міні|230пкс|Сям’я абяздоленых зборшчыкаў гароху [[Каліфорнія|Каліфорніі]] ў пэрыяд крызісу.]]
'''Вялікая дэпрэсія''' ({{мова-en|Great Depression}}) — рэцэсія сусьветнай [[эканоміка|эканомікі]], якая пачалася ў большасьці месцаў у [[1929]] і скончылася ў пачатку [[1933]] году. Да [[1939]] году сьвет выходзіў з дэпрэсіі, таму [[1930-я]] ўвогуле лічацца пэрыядам Вялікай дэпрэсіі. У вузкім сэнсе гэты тэрмін прымяняецца толькі ў адносінахдачыненьні да [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], а ў дачыненьні да ўсяго сьвету гавораць пра сусьветны эканамічны крызыскрызіс. Спад найбольш закрануў разьвітыя краіны Захаду: ЗША, [[Канада|Канаду]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]], [[Нямеччына|Нямеччыну]] й [[Францыя|Францыю]]. Моцна пацярпелі прамысловыя гарады, у шэрагу краін практычна спынілася будаўніцтва, цэны на [[Сельская гаспадарка|сельскагаспадарчую]] прадукцыю з-за адсутнасьці плацежаздольнага попыту ўпалі на 40—60%<ref>[http://www.bls.gov/data/ Commodity Data]. US Bureau of Labor Statistics.</ref>.
 
Прычынай эканамічнага крызысукрызісу, верагодна, стала сукупнасьць фактараў: недахоп [[грошы|грашовай]] масы, крызыскрызіс перавытворчасьці, імклівы прырост насельніцтва, скарачэньне міжнароднага гандлю, біржавыя спэкуляцыі, зьмяншэньне ваенных заказаў па заканчэньні [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Пад канец пэрыяду рэцэсіі ўзровень прамысловай вытворчасьці быў адкінуты да ўзроўню пачатку [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]]. Колькасьць беспрацоўных у краінах Захаду дасягнула 30 млн чалавек, моцна пагоршыўся стан рабочых, фэрмэраў, дробных гандляроў, прадстаўнікоў сярэдняй клясы, многія зь іх апынуліся за рысай беднасьці. Вырасла колькасьць прыхільнікаў радыкальных [[ідэалёгія]]ў.
 
Як вынік Вялікай дэпрэсіі, кейнсіянскія падыходы ў эканоміцы пацясьнілі клясычны эканамічны [[лібэралізм]] і дамінавалі да [[1970-я|1970-х]]. Вялікая дэпрэсія стала асноўным фактарам усталяваньня сацыял-дэмакратыі й плянаванай эканомікі ў эўрапейскіх краінах пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]].
Радок 10:
Эканамічныя гісторыкі звычайна зьвязваюць пачатак Вялікай дэпрэсіі з раптоўным разбуральным крахам коштаў на фондавым рынку ЗША [[29 кастрычніка]] [[1929]] году, які вядомы як [[Чорны аўторак]]. Не зважаючы на гэта, некаторыя гісторыкі прыходзяць да высновы, што фондавы крах быў толькі сымптомам, а ня чыньнікам Вялікай дэпрэсіі<ref>Frank, Robert H.; Bernanke, Ben S. (2007). Principles of Macroeconomics (3rd ed.). Boston: McGraw-Hill/Irwin. p. 98. ISBN 0-07-319397-6.</ref><ref>[http://www.economist.com/finance/displaystory.cfm?story_id=E1_TGVSDT Economics focus: The Great Depression]. The Economist</ref>.
 
Нават пасьля крызісу на Ўол-Стрыт у 1929 годзе аптымізм працягваў захоўвацца на працягу некаторага часу сярод некаторых бізнэсоўцаў і фінансістаў, гэтак Джон Ракфэлер прыгадаў, што дэпрэсіі прыходзяць і сыходзяць, а росквіт заўсёды вяртаецца ізноў<ref>Schultz, Stanley K. (1999). [http://us.history.wisc.edu/hist102/lectures/lecture18.html Crashing Hopes: The Great Depression]. American History 102: Civil War to the Present. University of Wisconsin–Madison. Retrieved 2008-03-13.</ref>. Фондавы рынак напачатку [[1930]] году пачаў павольны рост, нават вярншўшысявярнуўшыся да паказчыку красавіка 1929 году. Аднак пачазчык амаль на 30% быў ніжэйшым у параўнаньні зь пікавым значэньнем у верасьні 1929 году<ref>[http://www.gold-eagle.com/editorials_98/vronsky060698.html 1998/99 Prognosis Based Upon 1929 Market Autopsy]. Gold Eagle.</ref>.
 
== Крыніцы ==