Альпы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
шаблён, артаграфія, дапаўненьне, стыль
Радок 42:
Альпы — важны кліматастваральны фактар Эўропы. На поўнач і захад ад іх разьмешчаны тэрыторыі з умераным кліматам, на поўдзень — субтрапічны міжземнаморскі клімат. Ападкаў на заходніх і паўночна-заходніх схілах 1500—2000 мм, месцамі да 4000 мм у год. У Альпах бяруць крыніцы [[Райн]], [[Рона]], [[По (рака)|По]], [[Адыджэ]], правыя прытокі [[Дунай|Дунаю]]. Шмат азёраў лядовага і тэктанічна-лядовага паходжаньня ([[Бодэнскае возера|Бодэнскае]], [[Жэнэўскае возера|Жэнэўскае]], [[Кома (возера)|Кома]], [[Ляга-Маджорэ]] і іншыя).
 
Добра бачна вышынная паяснасьць [[клімат]]ау. Да вышыні 800 м клімат умерана цёплы, на паўднёвых схілах — міжземнаморскі, шмат [[вінаграднік]]аў, [[сад]]оў, палёў, міжземнаморская расьліннасьць, шырокаліставыя лясы. На вышыні 800—1800 м клімат умераны, вільготны; шырокаліставыя лясы паступова замяшчаюцца хваёвымі. Да вышыні 2200—2300 м клімат субальпічны, халодны. Пераважаюць кусты і лугі. Вышэй, да мяжы вечных сьнягоў — альпійскі пояс з халодным кліматам, пераважаюць альпійскія лугі, большую частку году пакрытых [[сьнег]]ам. Яшчэ вышэй — пояс зь ледавікамі, сьнегам, камяністымі схіламі.
 
Альпы — раён з разьвітай інфраструктурай міжнароднага турызму, альпінізму і горналыжнага спорту.