Палямон (літоўскі князь): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
У сучаснай [[гістарыяграфія|гістарыяграфіі]] прынята лічыць, што легенда была прыдуманая ў XV ці ў XVI стагодзьдзі з мэтай даказаць паходжаньне вышэйшай літоўскай шляхты ад рымлянаў і літоўскай дзяржаўнасьці ад рымскай<ref>{{кніга | загаловак=Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295-1345 | first=S. C. | last=Rowell | year=1994 | publisher=Cambridge University Press | series=Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series| isbn=9780521450119 | page=41 }}</ref>. Яшчэ ў другой палове XV стагодзьдзя [[Ян Длугаш]] пісаў, што ў літоўцаў рымскія карані, але не паглыбляўся ў дэталі. Легенда пра Палямона й заснаваньне Літвы ўпершыню згадваецца ў другой рэдакцыі [[Беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]], створанай у 1520-х ці 1530-х гадах<ref name=palemonas>''Ivinskis Z.'' Palemonas // Lietuviu enciklopedija. — Boston, Massachusetts: Lietuviu enciklopedijos leidykla, 1953–1966. — Vol. 21. — P. 400—401.</ref>.
 
ПаПаводле легендзепершай трактоўцы легенды рымлянін Палямон, сваяк імпэратара [[Нэрон]]а, ратуючыся ад жорсткасьці імпэратара зь пяцьцюстамі шляхетнымі сямействамі, прыплыў да вусьця [[Нёман]]у, а па Нёмане дабраўся да рэк [[Дубіса|Дубісы]] і [[Юрась (прыток Нёмана)|Юрасі]]. Тут яны пасяліліся, назваўшы гэту зямлю [[Жамойція]]й (нізкай зямлёй). Дадзеную легенду трохі разьвіў [[Мацей Стрыйкоўскі]], які перасунуў перасяленьне на 452 рок і растлумачыў гэта тым, што продкі літоўцаў ратаваліся ад зьверстваў [[Атыла|Атылы]]<ref name="ul_130">{{кніга|аўтар=[[Мікалай Улашчык|Улашчык М. М.]]|загаловак=Уводзіны ў вывучэньне беларуска-літоўскага летапісаньня|старонкі=130}}</ref>.
 
Паводле другой трактоўцы, у часы жорсткага панаваньня імпэратара Нэрона, які ўласнаручна забіў родную маці і свайго "найвышэйшага доктара" [[Сэнэка|Сэнэку]], нейкі рымскі князь Палямон, паплечнік імпэратара, на чале пяцісот чалавек сеў на караблі, кіруючы на захад. Цераз Міжземнае мора ён трапіў да вусьця [[Нёман|Нёману]], увайшоў у адно зь яго адгалінаваньняў, дзе й пасяліўся. Новыя пасяленцы разам з Палямонам назвалі гэтую зямлю па-славянску Пабярэжная зямля, а па літоўску — [[Жмудзь|Жамойцкая зямля]]. Зь цягам часу Палямон і ягоныя людзі засялілі тэрыторыю да правага берага Вяльлі. Князь [[Кернус|Кернус]] назваў гэтую краіну Літустуба, ад лацінскіх словаў "litus" — бераг і "tuba" — труба. Паколькі простыя людзі ня здолелі правіла вымавіць такую назву, гэтую зямлю пачалі называць [[Літва|"Літвой"]].<ref>А. Латышонак, Нацыянальнасьць — Беларус, 2009 стр.66-67.</ref>.
 
Аўтары легенды даволі дрэнна ведалі геаграфію [[Літва старажытная|Літвы]] і [[Беларусь|Беларусі]], таму ў ёй сустракаецца мноства геаграфічных памылак і недарэчнасьцяў. Акрамя таго, існавалі шматлікія храналягічныя праблемы, а таксама неадпаведнасьць зь некаторымі іншымі крыніцамі. Паколькі вялікая частка тэксту датычыцца навакольляў гораду [[Наваградак]], легенда, хутчэй за ўсё, паўстала менавіта ў гэтым горадзе<ref name="ul_158">{{кніга|аўтар=[[Мікалай Улашчык|Улашчык М. М.]]|загаловак=Уводзіны ў вывучэньне беларуска-літоўскага летапісаньня|старонкі=158—159}}</ref>.