Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: дапаўненьне крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/NATO?oldid=629447469
выява, выпраўленьне спасылак
Радок 62:
[[17 сакавіка]] [[1948]] году пяць заходнеэўрапейскіх краінаў — [[Бэльгія]], Вялікабрытанія, [[Люксэмбург]], [[Нідэрлянды]] і [[Францыя]] — падпісалі Брусэльскі дагавор, на падставе якога яны стварылі субрэгіянальную сыстэму калектыўнай абароны — [[Заходнеэўрапейскі зьвяз]]. Паралельна ім СССР і сацыялістычныя краіны [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропы]] заключылі паміж сабой дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. Заходнеэўрапейцы пайшлі далей і пачалі абмеркаваньне з ЗША і [[Канада]]й праекту Паўночнаатлянтычнага ваенна-палітычнага альянсу, запрасіўшы да ўдзелу ў гэтым працэсе шэраг іншых краінаў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропы]] — [[Данія|Данію]], [[Ісьляндыя|Ісьляндыю]], [[Італія|Італію]], [[Нарвэгія|Нарвэгію]] і [[Партугалія|Партугалію]]. Перамовы завяршыліся падпісаньнем у [[Вашынгтон (горад)|Вашынгтоне]] [[4 красавіка]] [[1949]] [[Паўночнаатлянтычны дагавор (4 красавіка 1949, Вашынгтон)|дагавора]] паміж гэтымі дванаццацьцю краінамі. У [[1952]] да яго далучыліся [[Грэцыя]] і [[Турэччына]], у [[1955]] — [[Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына|ФРН]] (у [[1990]] — дзеяньне дагавора пашырылася на тэрыторыю былой [[Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка|НДР]]), у [[1982]] — [[Гішпанія]], у [[1999]] — [[Вугоршчына]], [[Польшча]], [[Чэхія]], у [[2004]] — [[Баўгарыя]], [[Латвія]], [[Летува]], [[Румынія]], [[Славаччына]], [[Славенія]], [[Эстонія]], у [[2009]] — [[Альбанія]], [[Харватыя]]. Перамовы аб магчымым далучэньні вядуцца з [[Рэспубліка Македонія|Македоніяй]], [[Грузія]]й, [[Чарнагорыя]]й, [[Сэрбія]]й, [[Босьнія і Герцагавіна|Босьніяй і Герцагавінай]] і [[Украіна|Ўкраінай]].
 
СССР у [[1954]] прапанаваў сябе ў якасьці магчымага ўдзельніка НАТО дзеля захаваньня міру і адзінства ў Эўропе, але сябры арганізацыі адверглі савецкую ініцыятыву. У выніку ў [[1955]] СССР са сваімі ўсходнеэўрапейскімі саюзьнікамі, каб зьменшыць пагрозу з боку аб’яднанага Захаду, стварылі [[Арганізацыя ВаршаўскагаВаршаўскай дагавораДамовы|Арганізацыю ВаршаўскагаВаршаўскай дагавораДамовы]].
 
У [[1958]] НАТО сутыкнулася зь першым вялікім унутраным крызысам. Прэзыдэнт Францыі [[Шарль дэ Голь]] выступіў супраць гегемоніі ЗША ў справах Заходняй Эўропы. У прыватнасьці, ён падверг крытыцы асаблівыя адносіны ЗША і Вялікабрытаніі, прапанаваўшы замест гэтага аформіць трохбаковы дырэктарат з роўнымі палітычнымі правамі Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Атрымаўшы адмову, дэ Голь пачаў вывад сваёй краіны з НАТО. У наступныя гады штаб-кватэра НАТО і камандаваньне аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТО ў Эўропе былі пераведзены з [[Парыж]]а адпаведна ў [[Брусэль]] і [[Монс]] (Бэльгія), амэрыканскія ваенныя базы на францускай тэрыторыі былі закрытыя, Францыя распачала ўласную праграму стварэньня ядзернай зброі і пакінула (часова, з [[1966]] па [[1995]]) ваенную арганізацыю НАТО.
Радок 68:
У [[1974]] з ваеннай арганізацыі НАТО выйшла Грэцыя, пратэстуючы супраць турэцкага ўварваньня на [[Кіпр]] (вярнулася ў [[1980]]). Ва ўмовах блёкавага супрацьстаяньня, калі на ўліку была кожная краіна, выкарыстоўваліся любыя магчымасьці для пашырэньня альянсу: інтэгравалі ў НАТО дэнацыфікаваную Заходнюю Нямеччыну і постфранкісцкую Гішпанію, вялі работу з нэўтральнымі краінамі з мэтай пераканаць іх адмовіцца ад свайго статусу. Разгорнуты комплекс сакрэтных апэрацыяў ваенных і палітычных разьведак краінаў НАТО па падрыхтоўцы партызан на выпадак савецкай акупацыі паставіў пад кантроль палітычнае і грамадзкае жыцьцё шэрагу краінаў Заходняй Эўропы, у прыватнасьці не дапусьціў прыход да ўлады левых сілаў у Італіі ([[апэрацыя «Гладыё»]]).
 
[[Файл:Gorbachev Bush 19900601.jpg|міні|270пкс|зьлева|Рэформы, якія пачаліся за часам кіраваньня [[Міхаіл Гарбачоў|Міхаіла Гарбачова]], прывялі да скасаваньня дзейнасьці [[Арганізацыя ВаршаўскагаВаршаўскай дагаворуДамовы|Арганізацыі Варшаўскай дамовыДамовы]]]]
НАТО з самага пачатку праектавалася для ўдзелу ў глябальнай міжблёкавай вайне, адпаведна былі адбудаваны яе палітычная і ваенная структуры. На практыцы выкарыстоўваліся асобныя магчымасьці НАТО (пераважна, абмен разьведінфармацыяй) пры вырашэньні яе сябрамі менш маштабных задачаў ([[Фолклэндзкі канфлікт 1982 году|канфлікт вакол Фолклэндзкіх астравоў]], [[Паўночнаірляндзкі канфлікт]] і г. д.). Шматлікія ж непаразуменьні і спрэчкі паміж сябрамі НАТО вырашаліся безь яе ўдзелу (у двухбаковым парадку ці пры пасярэдніцтве [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў|ААН]]), што пацьвярджае характар НАТО як арганізацыі менавіта калектыўнай абароны, а не калектыўнай бясьпекі. На працягу [[Халодная вайна|«халоднай вайны»]] асноўным праціўнікам НАТО была [[Арганізацыя ВаршаўскагаВаршаўскай дагаворуДамовы]]. Ліквідацыя апошняй у [[1991]] прывяла да г. зв. «крызысу ідэнтычнасьці» НАТО, зьвязанага з пошукам абгрунтаваньня неабходнасьці захаваньня арганізацыі, зь якога яна выйшла ў сярэдзіне 1990-х, умяшаўшыся ў [[Узброеныя канфлікты ў былой Югаславіі ў 1990-х гадах|канфлікты на Балканах]], спачатку пад эгідай ААН, а потым самастойна.
 
Аналіз новай стратэгічнай сытуацыі дазволіў аўтарам канцэпцыі зрабіць дзьве важныя высновы аб захаваньні мэтаў і функцыяў НАТО па бясьпецы і аб стварэньні больш шырокіх, чым калі-небудзь, магчымасьцяў для дасягненьня ейных мэтаў палітычнымі сродкамі. Гаворка ішла аб дыялёгу і супрацоўніцтве паміж членамі НАТО і іншымі дзяржавамі ва ўсіх абласьцёх, зьвязаных з эўрапейскай бясьпекай. Адносна абароны стратэгічная канцэпцыя [[1991]] году прадугледжвала зьніжэньне агульнай колькасьці ўзброеных сілаў і ўзроўню іхнай боегатоўнасьці з адначасовым павышэньнем іхнай мабільнасьці і здольнасьці дзейнічаць у крытычных сытуацыях. Важнай карэктывай было таксама памяншэньне залежнасьці вайсковай стратэгіі альянсу ад [[ядзерная зброя|ядзернай зброі]], якая павінна гуляць у асноўным палітычную ролю  — захаваньне міру, стрымліваньня любога агрэсара.
 
Адной з найважнейшых ініцыятываў Альянсу стала праграма «[[Партнэрства дзеля міру]]» заснавана на брусэльскім саміце НАТО ў [[1994]] годзе. Праграма абвяшчала задачу фармаваньня новых адносінаў бясьпекі паміж Паўночнаатлянтычным зьвязам і ягонымі партнэрамі ў справе захаваньня міру. Да ўдзелу ў ёй былі запрошаны дзяржавы-чальцы [[Рада эўраатлянтычнага партнэрства|Рады эўраатлянтычнага партнэрства]] і іншыя краіны [[Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе|АБСЭ]]. Паўночнаатлянтычная рада прапанавала дзяржавам-партнэрам далучыліся да працы палітычных і вайсковых органаў у штаб-кватэры НАТО ў рамках дзейнасьці, зьвязанай з партнэрствам. Прадугледжваліся таксама кансультацыі з любым актыўным удзельнікам праграмы, калі ён будзе адчуваць прамую пагрозу сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці, палітычнай незалежнасьці або бясьпекі. За тры гады удзельнікамі «Партнэрства дзеля міру» сталі 27 дзяржаваў [[Эўропа|Эўропы]] і [[Азія|Азіі]]. [[Беларусь]] далучылася да гэтае праграмы ў [[1995]] гозе.
 
У [[1997]] годзе НАТО дасягнула дамоўленасьці аб значным скарачэньні сваёй каманднай структуры ад 65 існых штаб-кватэраў да толькі 20<ref>[http://www.nato.int/docu/speech/1997/s971216aa.htm Statement by Secretary of State Madeleine K. Albright During the North Atlantic Council Ministerial Meeting]. NATO</ref>. Сілы рэагаваньня НАТО пачалі сваю дзейнасьць на саміце ў [[Прага|Празе]] [[21 лістапада]] [[2002]] году, які стаў першым самітам у краіне былой [[Рада эканамічнай ўзаемадапамогі|Рады эканамічнай ўзаемадапамогі]]. [[19 чэрвеня]] [[2003]] году прайшла далейшая рэструктурызацыя вайсковых падразьдзяленьнеў НАТО, падчас якой было створанае [[Хаўруснае камандваньне па пытаньнях трансфармацыі]] са штаб-кватэрай у [[Норфалк (Вірджынія)|Норфалку]]у, штат [[Вірджынія]], ЗША. У сакавіку [[2004]] году пачала дзейнічаць місія НАТО ў краінах Балтыі, паводле якой ажыцьцяўляецца падтрыманьне сувэрэнітэту [[Латвія|Латвіі]], [[Летува|Летувы]] і [[Эстонія|Эстоніі]]. Паводле місіі ў Летуве базуюцца чатыры зьнішчальнікі краінаў НАТО на ўмове ратацыі<ref>[http://www.boston.com/news/world/europe/articles/2012/03/29/nato_member_nations_should_share_military_systems/ NATO: Member nations should share military systems]. The Boston Globe</ref>.
 
На Рыcкім саміце [[2006]] году была падкрэсьлена важнасьць пытаньня энэргетычнай бясьпекі краінаў блёку. Гэта быў першы саміт НАТО, які прайшоў у краіне, якая раней была часткай Савецкага Саюза. На красавіцкім саміце [[2008]] году ў [[Бухарэст|Бухарэсьце]], чальцы НАТО пагадзіліся на ўваходжаньня да блёку [[Харватыя|Харватыі]] і [[Альбанія|Альбаніі]], і абедзьве краіны ўступілі ў арганізацыю ў красавіку [[2009]] году. Украіна і Грузія выказаліся наконт цікавасьці да атрыманьня статуса сяброў НАТО<ref>[https://web.archive.org/web/20080407062445/http://edition.cnn.com/2008/WORLD/europe/04/03/nato.members/index.html U.S. wins NATO backing for missile defense shield]. CNN.com</ref>, што ў ссваю чаргу выклікала незадаволенасьць з боку [[Расея|Расеі]]. Крытыка з боку расейскіх уладаў была таксама накіраваная на сыстэмы супрацьракетнай абароны арганізацыі, якія былі разьмешчаны ў Польшчы і Чэхіі. Хоць лідэры НАТО запэўнілі афіцыйных прадстаўнікоў расейскае дзяржавы, што сыстэма не накіраваная на Расею, абодва прэзыдэнты [[Уладзімер Пуцін]] і [[Дзьмітры Мядзьведзеў]] раскрытыкавалі гэты праект як пагрозу да сваёй краіны<ref>[http://www.washingtonpost.com/world/europe/medvedev-calls-missile-defense-a-threat-to-russia/2012/03/23/gIQA9Id2VS_story.html Medvedev calls missile defense a threat to Russia]. The Washington Post.</ref>.
Радок 200:
== Вайсковыя апэрацыі і місіі ==
{{Асноўны артыкул|Апэрацыі і місіі НАТО}}
Паўночнаатлянтычны альянс іграе актыўную і вядучую ролю ў забесьпячэньні міру і бясьпекі на міжнароднай арэне. Доўгі час НАТО ўдавалася падтрымліваць мір і бясьпеку эўрапейскіх краінаў выключна палітыка-дыпляматычнымі шляхамі. Аднак пачатак [[1990-я|1990-х]] адзначыўся новымі выклікамі і пагрозамі эўрапейскай бясьпецы. Першым сур’ёзным выпрабаваннем для НАТО як арганізацыі, якая набывала характар ​​сілы, выкліканай ня толькі забесьпячэньнем абароны ейных чальцоў, але і спрыяньнем захаваньню міру і стабільнасьці на ўсім эўра-атлянтычнай прасторы, стала [[Югаслаўскія войны|вайна ў Югаславіі]]. Першыя тры апэрацыі НАТО па падтрыманьні міру мелі месца ў Эўропе ў [[Босьнія і Герцагавіна|Босьніі і Герцагавіне]], у [[Косава|Косава]] і ў былой [[Рэспубліка Македонія|югаслаўскай Рэспубліцы Македонія]].
 
=== Апэрацыя ў Босьніі і Герцагавіне ===
{{Асноўны артыкул|Апэрацыя НАТО ў Босьніі і Герцагавіне (1995)|Сілы стабілізацыі}}
[[ВыяваФайл:Army Photography Contest - 2004 - FMWRC - Arts and Crafts - SFOR Surveillance.jpg|міні|300пкс|Узьлёт [[Sikorsky SH-3 Sea King|SH-3 «Сі Кінг»]] [[SFOR]] са складу [[Каралеўскі вайскова-марскі флёт Вялікабрытаніі|ВМС Вялікабрытаніі]]]]
З [[1995]] па [[2004]] гады пад кіраўніцтвам НАТО ажыцьцяўлялася [[Міратворчая апэрацыя|апэрацыя па падтрыманьні міру]] ў [[Босьнія і Герцагавіна|Босьніі і Герцагавіне]], што дапамагала гарантаваць бясьпеку і спрыяла аднаўленьню краіны пасьля [[Басьнійская вайна|вайны 1992—1995 гадоў]].
 
Радок 216:
 
=== НАТО ў былой югаслаўскай Рэспубліцы Македонія ===
[[ВыяваФайл:MTPZ Pandur.JPG|міні|300пкс|[[Узброеныя сілы Аўстрыі|Аўстрыйскі]] патруль [[KFOR]] на БТР [[Pandur|«Пандур»]]]]
Адказваючы на запыт ураду [[Рэспубліка Македонія|Югаслаўскай Рэспублікі Македонія]], са жніўня [[2001]] году па сакавік [[2003]] году НАТО ажыцьцявіла ў гэтай краіне тры пасьлядоўныя апэрацыі: [[Апэрацыя «Эсэншал гарвэст»|«Эсэншал гарвэст»]], якая дазволіла раззброіць групы этнічных [[альбанцы|альбанцаў]], што дзейнічалі на тэрыторыі Македоніі; [[Апэрацыя «Эмбэр фокс»|«Эмбэр фокс»]] забясьпечыла абарону міжнародных назіральнікаў, якія ажыцьцяўлялі нагляд за выкананьнем мірнага пляну; [[Апэрацыя «Элайд Германі»|«Элайд Германі»]] па прадастаўленьні кансультантаў на дапамогу ўраду ў пытаньнях забесьпячэньня стабільнасьці на ўсёй тэрыторыі [[Рэспубліка Македонія|Македоніі]].
 
Гэтыя апэрацыі ў былой югаслаўскай Рэспубліцы Македонія прадэманстравалі цеснае супрацоўніцтва паміж НАТО, ЭЗ і [[АБСЕАрганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе|АБСЭ]]<ref name="natoint"/>.
 
=== Першая апэрацыя па барацьбе з тэрарызмам ===
[[4 кастрычніка]] [[2001]] году, пасьля таго, як было вызначана, што [[ТэрарыстычныТэрарыстычныя актакты 11 верасьня 2001 году|тэрарыстычныя напады 11 верасьня на Нью-Ёрк і Вашынгтон]] былі ажыцьцёўлены з-за мяжы, НАТО прыняла пакет з васьмі мераў, накіраваных на падтрымку [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. Паводле запыту ЗША яна пачала першую ў сваёй гісторыі апэрацыю па барацьбе з тэрарызмам [[Аперацыя «Ігл эсыст»|«Ігл эсыст»]], то бок сем самалётаў [[Самалёт далёкага радыёлякацыйнага сачэньня|АВАКС]] НАТО бралі ўдзел у патруляваньні паветранай прасторы Злучаных Штатаў.
 
Апэрацыя доўжылася зь сярэдзіны кастрычніка 2001 году да сярэдзіны траўня [[2002]] году. Было прыцягнута 830 чальцоў экіпажаў з 13 краінаў НАТО, якія зьдзейсьнілі больш за 360 [[самалёта-вылет|самалёта-вылетаў]]аў. Упершыню ў гісторыі альянсу ягоныя вайсковыя сілы і сродкі былі ўжытыя ў апэрацыі, якая праводзіцца ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі артыкула 5 [[Паўночнаатлянтычны дагавор|Паўночнаатлянтычнага дагавору]]<ref name = "natoint" />.
 
=== Нагляд за Міжземным морам ===
{{Асноўны артыкул|Апэрацыя «Актыўныя намаганьні»}}
[[Файл:US Navy 061106-N-5055G-041 Almost 300 crew members aboard the guided-missile destroyer USS Ross (DDG 71) returned to homeport at Naval Station Norfolk.jpg|міні|300пкс|[[Эсьмінец]] ВМС ЗША «Рос» вяртаецца ў [[Норфалк (Вірджынія)|Норфалк]] пасьля паўгадавога ўдзелу ў [[Апэрацыя «Актыўныя намаганьні»|апэрацыі «Актыўныя намаганьні»]]]]
Апэрацыі НАТО не абмяжоўваюцца толькі зонамі канфліктаў. Пасьля [[ТэрарыстычныТэрарыстычныя актакты 11 верасьня 2001 году|тэрарыстычных актаў 11 верасьня 2001 году]] альянс пачаў прымаць меры для процідзеяньня пагрозе [[Міжнародны тэрарызм|міжнароднага тэрарызму]].
 
[[Апэрацыя «Актыўныя намаганьні»]], заснаваная ў кастрычніку 2001 году пад кіраўніцтвам ОВМС НАТО мае на мэце выяўленьне і стрымліваньне тэрарыстычнай дзейнасьці ў [[Міжземнае мора|Міжземным моры]]. З красавіка [[2003]] году сілы НАТО сыстэматычна ажыцьцяўляюць высадкі на падазроныя [[судна|судны]] са згоды капітанаў караблёў і краінаў сьцягу ў адпаведнасьці зь міжнародным марскім заканадаўствам. Увогуле, апэрацыя апынулася эфэктыўным сродкам як аховы стратэгічнага марскога раёну, гэтак і барацьбой з тэрарызмам у адкрытым моры<ref name = "natoint" />.
Радок 261:
 
== Месца і роля ў сьвеце ==
 
=== Трансфармацыя НАТО ===
* [[Лёнданскі саміт НАТО 1990 году]],
* [[Рымскі саміт НАТО 1991 году]],
* [[Стратэгічная канцэпцыя НАТО 1991 году]],
* [[Рада эўра-атлянтычнага партнэрства]],
* [[Партнэрства дзеля міру|Праграма «Партнэрства дзеля міру»]],
* [[Вашынгтонскі саміт НАТО 1999 году]],
* [[Стратэгічная канцэпцыя НАТО 1999 году]].
 
=== Узаемадзеяньне зь іншымі арганізацыямі ===
* [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў]],
* [[Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе]],
* [[Эўрапейскі Зьвяз]],
* [[Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы]],
* [[Рада Эўропы]].
 
Радок 280 ⟶ 281:
[[Файл:Map of NATO countries.png|240пкс|міні|Краіны Паўночнаатлянтычнага альянсу]]
 
[[Файл:NATO expansion.png|міні|240пкс|Сябры NATO ў Эўропе]]
; Краіны-заснавальнікі ([[4 красавіка]] [[1949]]):
* [[Бэльгія]]
Радок 394:
 
== Структура ==
 
=== Палітычная структура ===
Сыстэма прыняцьця рашэньняў і структура кіраваньня НАТО вызначаная ў Паўночнаатлянтычнай дамове. Кожная краіна-ўдзельнік мае сваю дэлегацыю ў штаб-кватэры альянсу ў [[Брусэль|Брусэлі]], [[Бэльгія]]. Дэлегацыя ўзначальваецца пастаянным прадстаўніком у статусе [[амбасадар]]а.
Радок 488 ⟶ 489:
| [[Андэрс Фог Расмусэн]]
| [[Данія]]
| [[1 жніўня]] [[2009]]  — [[27 верасьня]] [[2014]]
|-
| 15
| [[Енс Стольтэнбэрг]]
| [[Нарвэгія]]
| з [[27 верасьня]] [[2014]]
|}
 
Радок 545 ⟶ 546:
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1949 годзе]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
 
{{Link FA|bar}}
{{Link FA|mk}}
{{Link GA|cs}}
{{Link GA|en}}
{{Link GA|tr}}