OpenBSD: розьніца паміж вэрсіямі

40 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
д
+нутраны спасыл
д (Bot: Migrating 50 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q34215 (translate me))
д (+нутраны спасыл)
'''OpenBSD''' — камп'ютэрная [[апэрацыйная сыстэма]] клясу [[Unix]], паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Бэрклі ([[BSD]]), распрацаванай у [[Каліфарнійскі ўнівэрсытэт (Бэрклі)|Каліфарнійскім унівэрсытэце, Бэрклі]]. Лідэр праекту, [[Тэа дэ Раадт]], разам з групай прыхільнікаў адасобіліся ад [[NetBSD]] у канцы [[1995]] году. Праект славуты прыхільнасьцю праграмістаў ідэалам [[адкрыты крынічны код|адкрытага крынічнага коду]] й вельмі якаснай дакумэнтацыяй, бескампраміснай пазыцыяй у дачыненьні да ліцэнзіяваньня праграмнага забесьпячэньня, а таксама ўважлівасьцю да пытаньняў бясьпекі й правільнасьцю праграмнага коду. Сымбалям праекта зьяўляецца рыбка Пуфі.
 
OpenBSD уключае шэраг паляпшэньняў стандартнай сыстэмы бясьпекі Unix. Гэта зьвязана з рэдкай у сучасным сьвеце праграмаваньня традыцыяй аўдыту (вычытваньня) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасьці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаваньняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сыстэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасьці праграмнага коду сыстэмы зьяўляецца [[ліцэнзія BSD]]. Шырока распаўсюджаная практыка перапісваньня некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасьці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова [[Свабодныя праграмы|свабодныя]].
 
Як і ў большасьці апэрацыйных сыстэм BSD, ядро OpenBSD і збор сыстэмных праграм, такіх як камандная абалонка альбо стандартныя праграмы ps і cat, распрацоўваюцца разам зь іншымі прадстаўнікамі BSD-супольнасьці. Дадатковае праграмнае забесьпячэньне даступнае для ўстанаўленьня як з папярэдне скампіляваных пакункаў, так і з крынічных кодаў праз сыстэму партоў (ports collection).
21 912

зьменаў