Адукацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Іншы артыкул|таварыства асьветніцкага кірунку ў Віцебску|Адукацыя (таварыства)|працэс і вынік набыцьця сыстэматызаваных ведаў}}
'''Адукацыя''', '''асьвета''' ({{мова-la|educatio}} — выхаваньне) — працэс і вынік набыцьця сыстэматызаваных ведаў, уменьняў і навыкаў у навучальных установах або самаадукацыяй. У больш шырокім пляне адукацыя — гэта культурна-адукацыйная прастора, якая ахоплівае сям’ю, разнастайныя навучальна-выхаваўчыя і пазашкольныя ўстановы, нефармальную адукацыю, сацыяльна-пэдагагічную інфармаструктуру, адукацыйныя працэсы на вытворчасьці і ў грамадзка-культурным жыцьці, самаадукацыі і інш., дзе ўзнаўляецца і ўдасканальваецца інтэлектуальна-творчы і прафэсійна-кваліфікацыйны патэнцыял народу.
 
У шырокім сэнсе слова, адукцыя — працэс ці прадукт «…фармаваньня розуму, характару ці фізычных здольнасьцяў асобы… У тэхнічным сэнсе адукацыя — гэта працэс, пасродкам якога грамадзтва праз школы, коледжы, унівэрсытэты і іншыя інстытуты мэтанакіравана перадае сваю культурную спадчыну — назапашаныя веды, каштоўнасьці і навыкі — ад аднаго пакаленьня іншаму»<ref>George F. Kneller. Introduction to the Philosophy of Education. New York: John Wiley and Sons, 1971. P. 20—21</ref>.